- Цябе ён любіў больш.
Яна не слухала яго:
- А потым Толька вырашыў зрабіць такое. А я не магла памагчы табе. Не знайшлося ў мяне сілы, каб памагчы табе, свайму ворагу, калі ўбачыла такую несправядлівасць.
- Добра, - сказаў ён. - Чаго там.
Насустрач сталі трапляцца хворыя з санаторыя на абрыве. І дзяўчына зноў - у які ўжо раз - заўважала, як спахмурнеў твар прыяцеля.
Ён заўважыў аднаго, высокага, натапыранага, сутулага. Высо-кі ішоў у самы канец алеі, да апошняга ўказальніка. Крокі даваліся яму цяжка, але, відаць, ён упарта хацеў узяць апошнюю, паўкіла-метровую дыстанцыю, якая нібы адна толькі і аддзяляла яго ад выздараўлення. І хлопец раптам узяў дзяўчыну пад руку і хуткімі крокамі павёў яе па алеі.
Хутчэй. Хутчэй. Усё хутчэй.
Яна ішла за ім і не разумела, што здарылася, прыціскаючы да высокіх грудзей ахапак вільготных пярэстых лісцяў.
Чалавек з санаторыя застаўся ўжо далёка ззаду, яны збеглі ўніз па адхоне, па забрукаванай цаглінамі сцежцы, узрытай і ўспучанай карэннямі таполяў, якія прагна прабіваліся да паветра, да жыттгтя.
Гэта быў ужо не бег, а палёт сярод чырвоных, быццам крывёю аблітых хмызнякоў. Галіны хвастялі іх па руках; двума каметнымі хвастамі ўзляталі за спіной у паветра жоўтыя і барвяныя лісты.
І перад позіркам маладога чалавека ўстаў прывід мінулага: гон двух маладых, здаровых аленяў у нетрах асенняй пушчы. Галінастыя, закінутыя рогі аленя, белая “сурвэтка” яго сяброўкі.
Трубны аленяў крык. Далёкае рэха кахання.
Тады і ён паляваў. Нашто? Гэта вельмі страшна зверу: адчуваць недзе, за кожным кустом, невядомага стралка.
І ўсё ж ён бег, спачатку ўніз, пасля міма спортпляцоўкі, заваленай бронзавымі лістамі, пасля ўгору, па адхоне. І пасіупова ўсё больш акрыленым рабіўся яго твар. І калі яны спыніліся зноў у алеі, яна, паглядзеўшы на гэтыя крылатыя бровы, на дрыжачыя ноздры, на моцныя, як кавальскі мех, грудзі, ціха сказала:
- Божа, каб жа ты і тады, на тых сходах, быў такі. Ты б іх усіх раскідаў. Ты б і мяне пераканаў...
- Я заўжды баяўся несправядлівасці, пасаваў перад ёю.
- Ведаю. Ты яршысты і злы. І вельмі добры і безабаронны. Я рада, што зноў з табою.
Яна павярнулася да маленькага бюста Пушкіна і кінула да падножжа калоны ахапак лапчастых лістоў, што адразу рассыпаліся веерам.
- Дзякуй табе.
Маленькая язычніца, яна быццам святкавала невядомы абрад. Ёй было ўсё адно, хто перад ёю. Ён даў ёй вочы спадарожніка, і яна была ўдзячна яму.
Мокрыя лісты пахнулі віном.
Хлопец сеў на кукіттткі перад помнікам і прачытаў глыбока ўрэзаныя літары:
Ты понял жизни цель, счастливый человек.
Для жизни ты живешь.
І раптам засмяяўся - так шырока і шчыра, што яна здзівілася.
- А Юсупаў так і не заўважыў, што яго абсмяялі. Гэтага часта не заўважаюць.
Дрэвы былі нейкія ненатуральный. Вільгаць прасякала іхнюю кару, і яны здаваліся чорнымі, абвугленымі ў полымі ўласнай лістоты.
- Глядзі, - сказала яна.
Каля самога партэра было відаць некалькі дрэўцаў, лістота якіх была бледна-зялёнай, але сярод вогненнага індзейскага пажару астатніх дрэў здавалася слаба-блакітнай.
- Феі скачудь, - занурыла яна галаву, - метрэскі Пана. Ведаеш, я заўсёды адчуваю з імі крэўную сувязь. Быццам гэта мяне так...
І яна заспявала на матыў старога пастараля:
Je vous embrasse Ьіеп tendrement1.
Ён з пяшчотай, як на маленькую, глядзеў на яе.
- Намалюй гэта, - сказала яна.
- Ды гэта ж Вато. У горшым выпадку Сомаў... Можна і па-свойму. Ідзе алеяй такі селадон на чырвоных абцасах. Твар змаршчакаваты, прыязна-салодкі, бы арангутана. Адзін арап вядзе яго пад руку, другі ззаду нясе табакерку.
- Не трэба арапаў, - сказала яна, - няхай лепей дзве жывыя красуні. Арапам што! А гэтыя дзве бачылі, як на звычайнай, добрай зямлі чужое вырастала: чужыя тэатры, чужыя палацы, звычаі. Нядобрая, чужая сіла. Страшна...
- Ну, я гэтыя дзіцячыя страхі перажыў, - усміхнуўся ён, - яшчэ тады, калі ты не ведала, што робіш.
Яны паснедалі у бедным кафэ, пасля бясконца блукалі алеямі, моўчкі пасядзелі на лаўцы ў парадзелым садовым цяньку.
І яна сама потым не заўважыла, як перамагла, як, непрыкметна для яго, адвяла яго прэч ад людных алей.
Старая царква ўрасла ў зямлю, праваленыя ямы склепаў былі напалову занесены лістотай і смеццем.
А ўнізе трапятаў залатымі і зялёнымі манетамі ўвесь пранізаны касым сумным святлом бярозавы гай.
З Масквы-ракі павявала журботным грыбным халадком.
Яны спускаліся, несучы за нагамі цэлыя вадаспады, цэлыя лавіны лістоў. Над абрывам навісла выгнутая бяроза. І тут ён прачытаў у вачах дзяўчыны нешта такое, чаго нельга было не заўважыць.