Выбрать главу

- Т акія словы сказаўшы, адрачыся ад іх. Эх, людзі...

І яшчэ цішэй, з нейкім жаласным дзідячым непаразуменнем спытаў:

- Як жа гэта ты, Леў?. .

Паглынуты гэтай споведдзю, я здрыгануўся ад нечаканасці, калі вузкая жаночая рука апусцілася на маё плячо. Перада мною стаяла пані Любка, накінуўшы на плечы белую - на знак жалобы -хустку.

- Можна да яго?

- Ідзіце, пані.

Яна ўвайшла і зачыніла за сабою дзверы. Нейкі час я нічога не чуў, але гэтыя дзверы былі з норавам: спачатку з’явілася вузкая шчыліна, пасля шырэйшая, потым такая, як раней. Я не стаў іх зачыняць - няхай сабе стаяць, як ім падабаецца.

І я пачуў мяккі, зусім не такі, як раней голас жанчыны:

- ... і бяздзетных выганяюць з маёнтка другія сваякі. Хто абароніць, калі абаронцы забітыя?

- Чаму ж раней не было?

Дзверы адчыніліся яшчэ крыху шырэй. Праз рэдкую штору я ўбачыў гаспадара, які сядзеў на шырокай ложы, накрытай ручным русінскім кілімам, і жанчыну, што сядзела насупроць, праўдзівей, яе галаву, залацістую, злёгку нахіленую ўперад.

І гэтая галава ціха сказала:

- Ты нічога не ведаеш. Праз паўтара месяца пасля вяселля яны ішлі грамідь цябе, і страла пазбавіла яго мужнасці.

Я сам сабе свіснуў. Так, нявесела было Кізгайле. Вось чаму ён быў такі кіслы, калі Ірына праклінала яго.

- Ну што ж, - сказаў Ракутовіч, і я ўбачыў яго вялізныя шалёныя вочы, - вы ж і мяне пазбавілі кахання, пазбавілі роду. Ён гадзюка. Няхай згасне яго род!

- Ты сам разумееш, як гэта страшна, гаспадар, - ціха сказала

яна.

- А што ты зрабіла для мяне добрага? - нахіліўся ён. - Забой-ства Якуба? Упартасць? Стрэл у брата? Яд? Другі вас бы з зямлі сцёр.

Жанчына, здавалася, вось-вось заплача. І я не чуў больш кранаючага голасу, чым той, якім яна загаварыла:

- А ты памятаеш, як мы збіралі пярэсны і лотадь? Мне было трынаццаць, ты - трохі старэйшы. Ты прывёз мяне ў лес на сваім кані. І я адчувала спіной руку, якой ты мяне трымаў, такую цвёрдую руку... Або калі ты прынёс мне крылы сіваваронкі, каб я магла ўбрацца мятлушкай10.

- Ты была мне, як сястра... Але я не дарую вам, што вы пад замком Ірыну трымалі.

- Тады забі мяне. Не трымала я. Гэта ён.

- Я не ваюю з жонкамі, - сказаў ён, - я нобіль, і нас тры, чый род застаўся.

І раптам я пачуў яго крокі.

- Цхакен, - сказаў ён, з’явіўшыся на парозе (я стаяў, павярнуўшыся спіною да дзвярэй), - пакліч Лаўра.

Насуплены Лаўр прайшоў у бібліятэку, і хутка там загучаў голас Ракутовіча:

- Бачыш гэтага хлопца? Падабаецца ён табе?

- Так, ён вельмі падобны да цябе, Раман.

- А яна табе падабаецца?

- Т ак, гаспадыня вельмі прыгожая.

- Дык вырашай, калі хочаш, я зараз, тут, зраблю яго дваранінам. Гэта будзе апошні дваранін.

- Не хочаш выслухадь мяне, Раман, - з дакорам сказала яна.

- А ты бяры яе ў жонкі. Будзеш трымаць гэты замак маёю рукой на выпадак, калі трэба будзе адседзецца.

Я бачыў упартую спіну Лаўра. Потым блазнюк падкінуў падбародак і з папрокам, відадь, жадаючы ўкалоць, сказаў:

- Не, гаспадар. Куды ўжо вароне... Ды і не хачу я дваранінам

быць.

І Раман зразумеў укол.

- Т ады ідзі, - сказаў ён сурова, - і чакай майго загаду.

Яны засталіся адны. І дзверы зноў былі прачынены. Не надта тыя клапаціліся аб таемнасці.

Цяпер гаварыла пані Любка:

- Ты так і не зразумеў мяне. Ты нічога, нічога не зразумеў. Гэта ж я вінаватая. Гэта я не дазволіла Аляхну аддаць табе Ірыну. Я не магла. - І я з жахам прадбачыў словы, якія зляцелі з яе вуснаў. - Цябе я кахаю, ты адзін мой жаданы... А ты не глядзеў на мяне: сястра і сястра. А Кізгайла спытаў на маю згоду... Як я магла... сваімі рукамі аддадь. - Голас яе перарваўся. - Раман, даруй мне мой грэх. Гэта ўсё я. Але ж я не магла іначай...

Раман маўчаў, сурова гледзячы ўбок. Я бачыў яго круты лоб, насупленыя бровы. Потым ён сказаў:

- Другая ніколі ў такім не сазналася б. Адна ты... Таму і не магу я цябе ненавідзець. І калі што перашкодзіла б мне цябе кахаць, дык не гэта тваё прызнанне.

- Раман... - сказала яна.

Ён маўчаў, і яна сказала яшчэ цішэй:

- Ды вазьмі ж ты мяне. Няўжо не разумееш, няўжо сляпы?

- А табе не брыдка, што я без любасці буду ляжадь з табой?

- Я кахаю цябе, - сказала яна. - Ці не ўсё адно.

- А Ірына? - глуха спытаў ён.

- Ты яе не пабачыш, гаспадар. Іх, напэўна, ужо затачылі. Яны адвезены ў Магулёў.

Ён устаў і павярнуўся да жанчыны спіною. Яна не бачыла, але ж я-то бачыў яго твар. Гэта было, як... як алень, што кліча вясной каханне, якое загубіў стралок. А ён не ведае, а ён кліча, і ў вачах неўразуменне, крыўда і няўтоленая пяшчота.

вернуться

10

Лясное стварэнне ў старажытнай беларускай народнай паэзіі. Дзяўчына з крыльцамі матыля або птушкі - тое самае, што віла ў сербаў і фея ў старажытных брэтонцаў.