Уразіла, што, можа, на гэтай самай вуліцы, дзе ён стаіць, атрымала Алена кватэру. Ахрэм подбегам кінуўся да бліжэйшага дома. Знайшоў шыльдачку. «Карабельная»,— прачытаў ён.
У доме адпачынку панавала самотная маўклівасць, як у бальніцы ў ціхую гадзіну. Ахрэм не спадзяваўся адразу сустрэць знаёмых — ды і дзе іх знойдзеш, гэтых бадзяг,— і панурая цішыня гняла яго. Потым ён успомніў: менавіта ў гэты час у Атлантыцы пачынаецца самая пуціна, калі можна выканаць план і зарабіць грошай. У такую пару ён і сам часта выходзіў у мора па траску ці акуня. Вось чаму ў порце амаль не было суднаў.
Ахрэм запоўніў анкету.
— Адзін будзеце жыць ці пасяліць з кім-небудзь? — спытала адміністратарка.
— Калі ёсць такая магчымасць, лепей адзін.
— Ну, гэта да першага выхаду ў горад,— падміргнула адміністратарка.— Жанчыны ў нас бядовыя.
Хоць адміністратарка і здалася легкадумнай, але нумар дала шыкоўны. На ўвесь пакой ляжаў на падлозе жоўты дыван, журнальны столік пасярэдзіне, чырвоныя крэслы вакол яго, такога ж колеру канапа, а ў кутку — тэлевізар.
Заплюшчыўшы вочы, Ахрэм ляжаў бяздумна, спустошаны, быццам аддаваўся на волю хвалям. Як і заўсёды пасля плавання, яму здавалася, што ён заснуў у маленькай цацачнай лодачцы, у вочы смяецца сонца, а лодачка гэтая, то ўзнімаючыся на грэбень, то раптам падаючы ўніз, нясе яго да зялёнага берага, туды, у родны кут, на Палессе.
Аднекуль здалёку да Ахрэма даляцелі галасы, потым ён пачуў крокі — спачатку прыглушаныя, потым гулкія, як на палубе,— але ж не расплюшчыў вочы, цалкам аддаючыся гэтай салодкай млявасці, і толькі калі пастукалі ў дзверы — рэзка і занадта патрабавальна,— з вялікім намаганнем вызваліўся з учэпістых абдымкаў дрымоты.
— Адчынена,— буркнуў ён.
У расшпіленай куртцы, не па росце шумлівы, у пакой уваліўся Хвалей. Ён быў без шапкі, і ягоныя рэдзенькія валасы прыліплі да лоба. 3 жартаўлівай пагардай Максім махнуў у Ахрэмаў бок рукой і, не чакаючы дазволу, плюхнуўся ў крэсла.
— 3 бядой я прыйшоў, Піліпыч,— спахмурнеў Хвалей.— А пайсці ад цябе хачу з радасцю. 3 сябрам маім няшчасце. Выключылі з вучылішча, цяпер працуе грузчыкам. Характарыстыку зарабляе.
— Ну і як, зарабіў? — Забалотны здагадаўся, пра каго гаворыць Максім. Пра таго хлопца, які сустракаў яго на прычале.
— Не ведаю. А тут яшчэ ажаніцца надумаў, Праўда, даяўчына нічога сабе, але ж… Але ж… Сітуацыя. Дзетак карміць трэба… Так што дапамагай. Ты ў нас марскі воўк і ветэран флоту. Цябе паслухаюць.
— Я ж не начальнік аддзела кадраў. Самому пра пенсію трэба думаць.— Не хацелася прызнацца, але просьба цешыла самалюбства.
— На «Хуткім» ты ёсць начальнік над боцманскай камандай. Капітан зрааумее, калі скажаш слова-другое.
«Усялякае з чалавекам можа здарыцца і на пачатку, і на канцы дарогі. Асабліва калі няшчасце падпільнуе неспадзявана, зваліцца, як снежная лавіна на галаву»,— падумаў Забалотны, а ўголас спытаў:
— А ты за пасрэдніка, ці як?
— Саромеецца ён. Чакае ў холе. I так ледзьве зацягнуў сюды.
— Дабро,— устаючы з канапы, усміхнуўся Ахрэм,— самі пойдзем да твайго сарамлівага грузчыка. У мора выходзіць не баіцца, а тут — бы нецалаваная дзяўчына. Бач ты, яшчэ адна загадка прыроды.
— Дык я і кажу, што цяпер нельга разводзіць сантыменты, калі так атрымалася. Што ён, грошы прыйшоў пазычаць?
— Пэўна, чалавеку несалодка. Ну ды ладна, калі не жулік нейкі, мо і дапаможам…
— Больш чэсных жулікаў не бывае…
Хлопца а дзяўчмнай, якія сядяелі насупраць адно другога, Ахрэм убачыў здаля. Пачуўшы крокі, хлопец узняў вочы. Яны ў яго былі дзіўныя: зеленаватыя, ж доўгімі, як не ва ўсякай дзяўчыны, вейкамі.
Разводзіць доўгую гамонку было не ў натуры Ахрэма, Можаш — зрабі, не можаш — не абяцай — гэта быў жыццёвы прынцып Забалотнага.
— Тут мы з табой нічога не вырашым,— падаючы хлопцу руку, сказаў ён. Раптам Ахрэм успомніў, што трэба ісці ў порт па пропуск, і прапанаваў: — Заўтра ў дзве гадзіны можам з табой убачыцца? Будзе час?
— Я адпрашуся на гадзіну-другую.
— Тады не трэба. Можна і пасля работы.
Забалотны пазіраў у вялікія бліскучыя вочы, на дужую постаць, і яму здавалася — не, нават быў упэўнены,— што ўжо дзесьці бачыў гэтага высокага хлопца! Міжволі памяць вяртала яго да мінулага. Ён сядзеў за сталом і здзіўляўся з багатай абстаноўкі ў зале. «Гэта ўсё мой сын, Ігнатка. Упарты, увесь у бацьку. Кантэйнерам па моры прыслаў…» А потым глядзеў на чорнавалосага маёра з трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а побач была фотакартка сына: хлопца з выразнымі задумлівымі вачыма і доўгімі вейкамі.