— Нейкая нетутэйшая яна, — касіўся ў бок Веры Хве дар Міхайлавіч. — І ты не слухай яе!.. Мы зямлю гэтую і ў рускіх, і ў палякаў, і ў шведаў адбівалі…» — а Вера пы талася: «Чаму ж тады толькі балота адбілі?.. Каб цяпер на балоце таптацца?..»
Гэта яна пра плошчу Бангалор у Менску, дзе раней балота было, і дзе ў звычайныя дні сабакі выгульваліся, а ў дні змаганняў — мы.
«Мы за што тут змагаемся?!.» — рытарычна ўсклікнуў неяк, выступаючы на той менскай плошчы з індыйскай назвай, Хведар Міхайлавіч, і Вера крыкнула ў адказ, па куль ён паўзу трымаў: «За вызваленне Індыі ад Брытан скай імперыі!» Выкладчык гісторыі забыўся, што далей хацеў сказаць, разгубіўся: «Дык яна ж вольная…»
— А вы як распазналі, — дапытвае шведскі следчы, — што чалавек, у якога вы стрэлілі, не швед, не паляк ці рускі, а беларус?
Ён намагаецца не толькі дакараскацца да прычыны забойства, але разабрацца яшчэ і ў тым, што ж такое бе- ларус, бо для яго ўсе мы, хто з былога СССР, а значыць, з Расіі, — рускія.
Тлумачыць яму нешта пра тое, як беларусы ходзяць, азіраюцца? Ці як стаяць, быццам бацяны на балоце?.. Ці як зуброў сваіх заклёўваюць?..
— Па пакеце.
— Але ж гэткі пакет мог і ў рускага быць. Хіба не?
— Мог.
— І што тады? Забілі б рускага?
— Забіў бы рускага.
— А шведа?
— Што шведа?
— Шведа забілі б?
— Забіў бы. Чым вы, шведы, лепшыя за рускіх? Прыпёрліся да нас у Ваўкавыск…
— Куды?..
Што яму тлумачыць?.. Чалавеку, які толькі сёння дазнаўся, што ёсць такая нацыя — беларусы. І што як толькі адзін з гэтых беларусаў, пра якіх дасюль ён нічога не ведаў, сутракаецца з другім беларусам, так адразу кідаюцца яны адзін аднаго забіваць, — такая цікавая ў іх нацыянальная завядзёнка. Незразумела толькі, як пры за вядзёнцы такой жывых беларусаў амаль столькі ж, колькі шведаў?.. Таму следчы пытае:
— Беларусаў, вы кажаце, дзесяць мільёнаў?
— Амаль.
— І амаль у кожнай вайне нацыя знішчалася ад траціны да паловы?
— Прыблізна.
— І дзве вайны былі ў мінулым стагоддзі з пярэрваю ўсяго ў дваццаць гадоў, так?
—Так.
— І яшчэ, падобныя на войны, пасля войнаў рэпрэсіі былі?
— Былі…
Шведскі следчы шукае прычыну, па якой беларус мог забіць беларуса, і глядзіць на мяне няўцямна:
—Дык як жа тады вы, хто жывы, адзін аднаго любіць павінны!.. А вы — забіваць. Зуброў сваіх заклёўваць.
Я ўжо распавёў яму пра зуброў з бацянамі… Наогул жа я хацеў распавесці яму толькі пра Веру, пра тое, што адна яна — прычына ўсяго, але наўрад ці ён гэта зразумее.
У іх як?.. Падыходзіш ці ў кавярні, ці дзе заўгодна да любой шведкі і кажаш, я наўмысна завучыў: «Jag vill ha sex med dig».[3] Вера ў адказ на такое, калі б у яе пісталет быў, адразу б стрэліла табе ў лоб над пераноссем, а для шведкі яно нармальна. Разглядвае цябе, ацэньвае… Калі згаджаецца, дык цягні ў бліжэйшы ложак, нават як зваць яе не пытаючыся. Калі ж не, дык адразу адскоквай і бо лей не падыходзь. А падыдзеш — гэта ўжо сексуальныя дамаганні, гвалт, паліцыя, суд…
Немаведама хто выдумаў, што шведскі секс — гэта калі ўтраіх. Ці ўчатырох, сям’я з сям’ёй. І ўсе адзін да адна го без ніякіх прэтэнзій. Нават дзяцей не разбіраюць, дзе чые… Маўляў, нарадзіліся — і дзякуй Богу.
Наўрад ці гэта выдумалі шведы, для якіх сям’я — гэта ўсе, цяперашнія і былыя, жонкі, усе дзеці ад іх; і ніяк нель га на Каляды ці Вялікдзень пра некага забыцца, пакінуць кагосьці, дарослага ці малога, без падарунка.
Мы самі й выдумалі шведскі секс. Як шведскі стол, які ніякі не шведскі.
Неяк мы з Верай расклейвалі адозвы супраць рэферэн думу па змене Канстытуцыі, Вера, спяшаючыся, наклеіла адну тэкстам да сцяны і, каб адозва не прапала, у Веры каліва не прападала, фламастарам пісаць на ёй тэкст па чала: «Беларусы! Нас мала! Галасуйце…» — але не паспе ла дапісаць «за Беларусь!», бо машына міліцэйская пака залася; гэта ўночы было, мы кінуліся наўцёкі, а назаўтра чытаем працяг на той адозве, нехта дапісаў: «Беларусы! Нас мала! Галасуйце за шведскі секс!» Усе астатнія адоз вы паздзіраныя, а гэтая вісіць.
Потым Вера так і расклейвала адозвы — тэкстам да сцяны. Хай, казала, пішуць, што хочуць.
Расказваць шведскаму следчаму, як здзіраліся разам з адозвамі нашы мары пра Беларусь? Распавядаць яму, як растайвала і растайвала, саступаючы месца расчара ванню і роспачы, наша надзея? Як глыбелі і цямнелі яміны адчаю? Як абяскрыльвалі, стамляючыся ў бяскон цым чаканні хоць нейкіх, хай маленькіх перамог, нашы душы? Як Вера даводзіла ўсім, што нельга перамагчы, выбіраючы паміж эвалюцыяй і рэвалюцыяй, што пера мога магчымая толькі ў выбары паміж свабодай і смер цю, — і як ніхто не хацеў паміраць?..