Выбрать главу

Жыгімонт.

Памерла ты, і я з табой забраны, Журба — мая дзяржава, мой прастол, Змрок на душы, як у асеннім лесе.

Чорная Панна.

Баль адшумеў, і ціша навакол.

Жыгімонт.

Каханая…

Чорная Панна.

У чорным небе дрэмле ясны месяц.

Жыгімонт.

Барба-а-а…

Чорная Панна.

Абліты цьмяным срэбрам лес і дол.

Жыгімонт.

Любая…

Чорная Панна.

I болей не чутно птушыных песень.

Жыгімонт.

Родная…

Чорная Панна.

Усімі зоркамі мяне цалуе ноч.

Жыгімонт.

Адзіная…

Чорная Панна.

Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі…

Жыгімонт.

Не пакідай мяне…

Чорная Панна.

I гладзіць цемра мне павейкі воч.

Жыгімонт.

Не пакідай…

Чорная Панна.

Я зведаю… чаго не зведаць людзям.

Жыгімонт.

Не пакідай…

Знікаюць у цемры.

Ад аўтара

Літоўская прыгажуня Барбара Радзівіл была каранавана як каралева Польшчы ў снежні 1550 года. Роўна праз паўгода, 8 мая 1551 года, яна памерла. Пахавана ў Віленскім саборы. З яе партрэта быў намаляваны абраз Маткі Боскай Вастрабрамскай — вечны помнік вялікаму Каханню…

1998