Выбрать главу
Як здані, што шукаюць золата абсурдна, протапрэсвітэры гавораць з намі строга, вандроўнікі душы, з’яўляюцца здалёку каб плакаць з намі над самазабойствам Бога!
ПАГАНСКАЕ
I спяваць перад сконам. I жагнаць цень жадана вавілонскай крывёю з гладыятарскіх жылаў, клінапіс падпісаўшы залатога дывана тым пяром салаўіным, сінім болем чарніла.
А Жыццё? Здрада самкі. Напалоханым крокам уцякае, спусціўшы вэлюм ілжэ-Юдзіфі, ўбачыць здраду праз рану і схапіць яе зрокам і васковым капрызам на рубінавым міфе.
Алафэрнам[25] без войска і віном Вавілона я гняздо звіў на дрэве хрысціянскім нясмела, ды лаза ратавання адвярнулася сонна, і Юдзіф сцяла жорстка небалюбае цела.
Як на свеце паганскім. Смерць жыццё пакахала, засяваючы жылы чырванню зла і жалю, пылам стаць гэтак, быццам заваёўнік няўдалы, пакідаючы вочы на крывавым кінжале.
ВЕЧНАЯ ГУЛЬНЯ Ў КОСЦІ
Мануэлю Гансалесу Прада прысвячаю гэтае пачуццё інсургенцкае, адно з тых, якое вялікі маэстра прыняў з энтузіязмам.
Аплакваю сябе я штохвілінна, шкадую, што прыняў твой хлеб, о Божа, ды бедная, задумлівая гліна мая не скарына, што бок сагрэў твой, — Марый не маеш ты для раздарожжа.
Каб чалавекам быў ты ад прыроды, умеў бы сёння Богам быць, але ж ты такі, каму было лацвей заўсёды, прымае чалавек, тваё стварэнне, пакуты за цябе: дык Бог ён, зрэшты?
У валасах маіх агонь разліты, бы ў вязня, што счакаў прысуд літосці, мой Бог, свае ўсе свечкі запалі ты, давай згуляем у старыя косці — Мо — о гулец! — паставіўшы ахвоча на долю свету, клічучы хваробы, праступяць Смерці сінія падвоччы, як з бруду вечнага тузы жалобы.
Глухою гэтай ноччу, мой Адзіны, гуляць ужо не зможаш ты, мой Божа, зямля, як костка, згрызена варожа, яе вандровак марных ход няспынны, і толькі ў пустаце спыніцца можа, у пустаце вялікай дамавіны.
СТОМЛЕНЫЯ КОЛЬЦЫ
Карціць вярнуцца зноў, кахаць і небяспечна сканаць, карціць сканаць у смелай барацьбе супроць тых плыняў дзвюх, што стрэліся павечна.
Карціць пацалаваць, пацалаваць да страты Жыцця у афрыцы агоніі пякельнай, самазабойства і сляпой самарасшіаты.
Карціць... каб не карцець. Я, Госпадзі, міжволі паказваў на цябе я кстом богазабойцы: карціць без сэрца быць, не мець яго ніколі.
I вернецца вясна. I Бог паставіць мэту, хоць горбіць час Яго, сябе ён паўтарае праходзіць, седзячы ўжо на хрыбце сусвету.
Як скроні ў бубен б'юць жалобны, б'юць з імпэтам, калі баліць мне сон выявай на кінжале, карціць назаўсягды застацца ў вершы гэтым!
ЖЫЦЦЁ СВЯТЫХ
(параграфы)
Стары Асірыс![26] Дайшоў я да супроцьлеглай сцяны майго бытавання. I мне здаецца, я заўсягды дакранаўся рукой да тае сцяны.
Я цень, адваротны бок. I цячэ ўсё пад слядамі маімі вечнай калоны. Нічога за валасы не валок. Дасталося усё мне лёгка, як спадчына.
Сарданапал[27]. Так, электрычнай кнопкай на машыне сноў вусны мае былі. Гэтак дайшоў я да супроцьлеглай сцяны, але заўсягды адчуваў яе пад рукою.
Стары Асірыс. Прабачаю табе. Нічога не паспеў у мяне прасіць, нічога, нічога...
ДОЖДЖ
У Ліме... Лупіць дождж у Ліме, у брудных водах болю жах! I капае з цуркамі тымі цяпер твая мілосць праз дах.
Успомні песняра трымценне, і зразумею пакрысе я чалавечае ўраўненне тваёй мілосці, як не ўсе.
Містычнай флейтаю ўзарвала пупышку здрадніцкай навалы, вядзьмарства “так” твайго ў журбе.
вернуться

25

Алафэрн — генерал Набукаданасора, якога Юдзіф забіла, пакуль той спаў.

вернуться

26

Асірыс — у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог прыроды, які памірае і ўваскрасае, а таксама заступнік і суддзя нябожчыкаў.

вернуться

27

Сарданапал — легендарны персанаж, якога класічная традыцыя лічыць каралём Асірыі. Прататып распутнага і распешчанага прынца.