Выбрать главу

— Не хвалюйцеся, Наташа. Я разумею… Я… — Віктар раптам адчуў, што ён хвалюецца: — Я хачу замяніць вам брата…

Гэтыя словы канчаткова расчулілі дзяўчыну. Віктар узяў яе Зс. локаць, ласкава сказаў:

— Давайце пойдзем у сад, Наташа! Я — сябар ваш i брат.

Яны ішлі па шырокай алеі вялікага парку. Вечарэла. Пад голлем кучаравых ліп гарэлі ліхтары. Высока над галавой плыў круглы месяц. Аднекуль з глыбіні гушчару павявала прыемным халадком.

Наташы не верылася, што побач з ёю ідзе той самы чалавек, якога трое сутак шукалі сотні людзей. Ей прыемна было ісці побач з ім. Ён гаварыў мякка, асцярожна. I па зямлі ён ступаў таксама лёгка, амаль нячутна.

Падыходзячы да фантана, Наташа раптам спыталася:

— Скажыце, Віктар, вам было страшна, калі вы зразумелі, што пагражае катастрофа?

— Было крыху боязна, але не страшна, — адказаў юнак.

— Хіба вы не баіцёся смерці?

— Чаго баяцца? Не разумею, — усміхнуўся Віктар. — Я проста ніколі не думаю пра яе.

— А я баюся смерці,— іпамаўчаўшы, прызналася Наташа.

— Ха-ха! А я ніколі нічога не баюся! — сказаў Віктар, i Наташы здалося, што ён хвалько.

У верхавінах дрэў шумеў вецер. 3 гушчару, дзе панаваў таямнічы змрок, плыў прыемны водар. У вясёлкавых кругах месяца варушыліся высокія белыя хмаркі. Было ціха, прыгожа.

Наташа лаправіла на плячах хусцінку.

— Вам холадна?

— Хадземце дамоў,— папрасіла дзяўчына.

Калі ішлі назад, сустрэліся інстытуцкія дзяўчаты. ёй раптам захацелася быць сярод іх, і яна сказала пра гэта Віктару. Віктар нерашуча спытаў:

— А можа я праіводжу вас?..

Наташа падзякавала і адмовілася.

«Дзяўчына з гонарам», — падумаў Віктар.

Надышлі дзяржаўныя экзамены. Наташа закончыла інстытут. Яна атрымала прызначэнне ў Мінск. Перад тым, як прыступіць да самастойнай работы, яна часта сустракалася з Віктарам. Між імі завязалася дружба. Ён прасіў яе застацца ў Маскве, не ехаць у Мінск. Але яна не згадзілася.

Сустрэлі дзяўчыну ў Мінску прыязна, шчыра. Наташа стала адной са зменных дзяжурных на радыёлакацыйных устаноўках. Гэта была цікавая і адказная работа. Хоць на каляндарных лістках значыўся 196… год, але не ўсюды яшчэ на свеце спраўляла сваю ўрачыстасць праўда і свабода.

За акіянам знаходзіўся апошні плацдарм старога свету. Разлютаваныя мільярдэры рыхтавалі вайну супроць Краіны Советаў. На яе тэрыторыю засылаліся шпіёны. Арганізоўваліся правакацыі, дыверсіі.

Ваенная зграя Штатаў шалела. Амаль кожную ноч з заходніх ваенных баз запускаліся ракетапланы, якія праляталі на вялікай вышыні над тэрыторыяй Совецкага Саюза. Ды ў дадатак — паветраныя шары… Днём і ноччу яны блукалі ў неабсяжных прасторах неба на вялізлай вышыні. Іх нельга было не толькі збіць, але і заўважыць няўзброеным вокам.

Служба сувязі і апавяшчэння стаяла на варце.

Наташы прыходзілася нялёгка. Некаторыя ночы былі асабліва трывожнымі. Не паспееш праіводзіць у далёкі шлях паветраны карабель, што ўзняўся з Мінскага ракетапорта, як раптам на малочна-жаўтлявым экране радыёлакатара ўзнікаў чорны язычок. Ён поўз павуком, трывожыў сваёй маўклівасцю. Што пад крыламі няпрошанага паветранага каршуна — бомбы, бактэрыі, газы? Трэба хутка перадаць аб гэтым асобнаму цэнтру супрацьпаветранай абароны, хай рыхтуецца «каршуну» адпаведная сустрэча.

Шэсць месяцаў працавала Наташа. Ні на адным з яе дзяжурстваў не было непаладкаў. Сувязь і назіранне вяліся дакладна. Яна ўнесла нават невялікую рацыяналізатарскую прапанову, як палепшыць прыём далёкіх радыёлакацыйных перадач. Ужо нікога не здзіўляла, што да былой студэнткі прыходзілі раіцца, прасіць парад.

I раптам — непрыемная гісторыя… Дзяўчына, якая працавала ў планавым аддзеле радыёлакацыйнага цэнтра, аднойчы расказала Наташы, што начальнік радыёлакацыйнага цэнтра Фёдараў нядаўна прысвоіў восем тысяч рублёў нібыта за рамонт апаратуры.

Наташа накінулася на сяброўку:

— А ты маўчыш? Раіцца прышла? Што пасля гэтага табе сказаць? Баязліўка ты, вось што! Зараз-жа ідзі ў Соўнаргас, раскажы пра ўсё. Чуеш?

Сяброўка паабяцала. Але мінуў тыдзень, а пра махінацыі начальніка нідзе не было гаворкі. Наташа сама прышла да дзяўчыны.

— Мужнасці нехаіпае? — проста ў вочы ёй кінула Наташа.

— Што наша мужнасць для Фёдарава, — адказала панура сяброўка. — Зацкуе, абняславіць… А навошта гэта мне?

— Якая ты пасля гэтага комсамолка?!

— Не горшая за цябе, — раззлавалася сяброўка. — I чаго ты мяне дакараеш? Я не хачу нічога ведаць. Разумеет?

Наташа схапіла сяброўку за руку, пільна паглядзела ёй у вочы: