Выбрать главу

Справа ў сцяне быў камін, у якім ззялі асветленыя ружовым святлом кавалкі антрадыту. Навокал панаваў поўзмрок, і стваралася поўная йлюзія, што ў каміне гарэла, бушавала спякотнае полымя.

Сенатар падвёў Уэста да супрацьлеглай сцяны, узмахінуў рукою, і ня'бачныя фотаэлементы зараз-жа выканалі загад. Сцяна рассунулася, і яіерад гаспадаром і госцем заззяў флуарэсцыруючымі агнямі аграмадны экран тэлевізара.

— Уключаю Месяц, — не без гонару прамовіў сенатар, настройваючы гапарат;

Нейкі момант экран быў пустынны. ГІа ім прабягалі прадоўжіныя 'хвалі-сполахі. Потым мільганулі нейкія цені, і ў матавым акне заварушыўся, як аграмадны футбольны мяч, Месяц.

— Вось ён, наш прыгажун! — сказаў Уолтэр, самазадаволена патладжваючы тлусты паголены падбародак. — Павінен вас узрадаваць, усё ідзе па плану. Акцыі нашага канцэрна ўзняліся яшчэ на некалькі лунктаў. Вы чулі, сэр? — не паварочваючыся да Уэста, спытаў сенатар.

— Я зайздрошчу вам. Незвычайны рост попыту на акцыі «Ракета знд індустры» выклікаў перапалох у большасці прадпрыемцаў краіны. Іх канцэрны і кампаніі перажываюць спад. I ўсё гэта дзякуючы вам, сэр.

— А мне напляваць на ўсіх! — кінуў сенатар.

Ён настроіў тэлевізар на другую хвалю. Перад позіркам выраслі горныя ланцугі, чорныя шчыліны. I вось рука Уолтэра ўздрыгнула, застыла. У эфіры загучаў яго ласкавы голас:

— Хэло, містэр Арноль! Вельмі рад вас бачыць. Зірніце на мяне, мой хлопчык.

Поль Арноль пачціва пакланіўся, прыклаўшы руку да грудзей. На зіго вуснах застыла радасная ўсмешка.

— Вы добра пастараліся, Арноль! Ты, сказаць па праўдзе, удачлівы, як чорт! Рыхтуешся да пасадкі?

— О, так, сэр! Спадзяюся, вы не забылі: там мяне чакае чэк на пяць мільенаў i мая Элсі.

— Зусім правільна. Калі пасадка?

— Якраз ужо час, — даляцеў вокліч з экрана. — Макс, падрыхтавацца!

Уолтэр i Уэст замерлі ў чаканні. Сенатар, здавалася, хваляваўся. Ён глыбока дыхаў, маршчьгніў лоб. Потым памахаў касмаінаўтам рукой, пажадаў:

— Добрага поспеху вам, сыны Штатаў!

Уэст уважліва сачыў за экранам. Ёндумаў аб моры Дажджоў, аб першых рудніках, якія ён абавязкова там пабудуе, каб распрацаваць уранавыя залежы. Вось калі акцыі і яго фірмы «Уэст, Пэйн энд компані» набудуць вялікі курс.

— Элсі! — паклікаў сенатар. — Элсі! Элсі! Хадзі сюды, будзем разам назіраць за караблём Арноля. Чуеш?

Элсі не прымусіла доўга чакаць. Яна ўвайшла. Валасы яе былі модна завіты, чорнае дэкальтаванае плацце з доўгімі срэбранымі кістачкамі ўнізе блішчэла, пералівалася, быццам сатканае з самацветаў.

— Я хвалююся, па, — сказала яна. — Мне чамусьці робіцца страшна. Хаця-б нічога не здарылася…

— Памаліся богу, табе стане лягчэй, — параіў сенатар.

На экране былі бачны ледзь прыкметныя выбухі матораў. Ракета запаволіла падзенне і пайшла ў кругавы палёт вакол Месяца.

— Вельмі-ж мала працавалі маторы, — сказаў Фрэнк Уэст сенатару.

— Колькі секунд?

— Прызнацца, не заўважыў,— адказаў ён нядбайна. — 3 Элсі загаварыўся. Заўсёды яна з гэтымі сваімі пытаннямі… А што, хіба не вытрыманы графік?

— Пакуль на гэта не падобна. Дзякуй богу, ракета ляціць…

Сенатар Уолтэр узяў Элсі за руку, прыцягнуў да сябе.

— Пазвані у ракетапорт, — сказаў ён клапатліва. — Запытай, чаму ракета не ідзе на пасадку? ^

Элсі першая адчула сэрцам: здарылася нешта етрашнае, непапраўнае. Амаль не ўсведамляючы, што робіць, яна набрала нумар.

— Сенатар! Містэр Уолтэр! — закрычаў Фрэнк Уэст, павярнуўшыся да свайго сябра. — Я нічога не разумею. Растлумачце! Ракета робіць круг вакол Месяца. Яна страціла кіраванне…

Элсі выпусціла з рук трубку: яна ўсё зразумела.

— Поль! О, Поль, няўжо ты загінуў для мяне? — усклікнула Элсі ў адчаі і замітусілася па пакою.

Сенатар сціснуў дрыжачыя рукі дачкі, пасадзіў яе ў крэсла.

— Супакойся, не ўсё яшчэ загінула. Твой хлопчык вернецца, ён будзе жыць!

А сам паспешна звязаўся з ракетапортам. Адтуль паведамілі, што ракета Арноля пачала тармажэнне ў вызначаны час, выйшла на кругавую арбіту Месяца і раптоўна страціла кіраванне. 3 ёю перарвана радыёсувязь. Што адбылося — невядома.

— Ці стане ракета штучным спадарожнікам Месяца? — запытаўся сенатар.

— Не, сэр, — выразна пачулася з трубкі.— Не стане.

— Што-ж рабіць? Як ім дапамагчы?

— Дапамагчы немагчыма. Карабель Арноля роўна праз дзесяць гадзін упадзе на скалы Месяца…

Сенатар ціха апусціў пасівелую галаву, моўчкі выйшаў з гасцінай.

— Па, не пакідай мяне адну! Будзь са мной! — закрычала Элсі ў роспачы.