Выбрать главу

Сенатар заклаў назад рукі і ўсхвалявана закрочыў па кабінеце. Бляклыя яго вочы ўспыхнулі, заззялі — ён быў задаволены.

Выклікаўшы слугу, Уолтэр спытаў:

— Элсі дома?

— Так, містэр Уолтэр, у сваім пакоі.

— Скажыце, няхай зойдзе да мяне.

Элсі ўвайшла ў кабінет прыціхшая, задуменная. Яна села на канапку, паклала на калені атласную падушачку і з надзеяй глянула на бацьку.

— Есць новыя весткі, па-а?

— Элсі,— пазіраючы ў расчыненае акно, з несхаванай злосцю прамовіў Уолтэр. — Пакінь пра яго думаць. Не будзь наіўнай — ён не вернецца болып. Ты дачка бізнесмена. Будзь роўнадушнай да лёсу людзей.

— Я яго кахаю, па-а, — сказала ціха Элсі.— Вам гэтага не зразумець…

— Элсі, я ведаю: у цябе глыбокая рана. Пакінь хвалявацца. Я пастараюся залячыць яе.

— Я адзінокая. Мне ніхто не падабаецца, — апусціўшы галаву, сказала яна.

— Ты бязвольная. Няўжо ты нічога не пераняла ад мяне? Я валодаю лёсам мільёнаў людзей, а ты — сэрцам толькі аднаго чалавека, якога цяпер няма ў жывых.

— Па-а, «е гавары так! — заплакала дачка. — Ты зневажаеш мяне!

— Ніколькі, галубка. Я даю табе невялікі ўрок жыцця.

— Гэта ўсё, што ты хацеў сказаць?.

Уолтэр падышоў да канапкі, сеў побач з Элсі.. Яна паклала свае рукі на яго калені, ён пацалаваў іх.

— Ты любіш свайго старога па, любіш? — спытаў ён, пазіраючы ў шырока расплюшчаныя вочы дачкі. Крыху памаўчаўшы, паведаміў: — Ёсць навіна. Мы з табою запрошаны да Колінга на абед. Дамоў вярнуўся яго сын. На Мадагаскары ваенныя дзеянні закончаны. Ён будзе кіраваць ваенным камісарыятам нашага гор ада. Ты, Элсі, павінна зрабіць на яго ўражанне… Я быў-бы вельмі задаволены вашай дружбай…

— Ён свабодны? — ціха, нерашуча спытала Элсі.

— Так. На ўсё астатняе забудзься. Дамовіліся?

Яна сцвярджальна кіўнула галавой і выйшла з кабінета.

Сенатар запаліў сігару, уваткнуў яе ў зубы і толькі цяпер супакоіўся. Справы ішлі на лад. Заўтра нечаканым нападам невядомых людзей будзе разгромлена рэдакцыя газеты «Трыбюн», заўтра ён будзе прысутнічаць на абедзе ў загараднай віле Колінга, заўтра Элсі павінна пакахаць другога…

Раздзел семнаццаты

Неабсяжная пустата прасцёрлася наўкола. Хоць кілометр за кілометрам змяняліся з маланкавай хуткасцю, ніякіх <новых краявідаў тут не адкрывалася. Па-ранейшаму спакойна ў журботным змроку ззялі зоркі, ледзь-ледзь рухаліся Сонца і Зямля.

Затое Месяц, аграмадны, выпуклы, заняўшы ў гэтай дзікай чорнай пустыні самае вялікае месца, хутка мяняў свае фазы. Серп асветленай яго часткі то ўвачавідкі звужаўся, знікаў, то раптам рос, пашыраўся, — і начное свяціла паўставала тады ва ўсёй красе — яркае, зіхатлівае, быццам выкаванае з металу.

Любуючыся пейзажам сусвету і яшчэ раз абдумваючы свой незвычайны ўчынак, які вельмі нагадваў учынак гарэзлівага хлапчука, што на поўным хаду аўтамашыны чапляецца за яе борт, Макс не заўважыў, як адляцеў далёка ў бок ад ракеты. Ён схамянуўся, уключыў маторчык.

Але што гэта? Ззаду ўспыхнуў агністы клубок газаў і тут-жа патух. Сіла аддачы штурханула яго ўперад. I ён стаў набліжацца да «Алмаза». ТІа епіне беглі халодныя мурашкі. Усё зразумела: у балоне скончылася гаручае, прызначанае для маторчыка. Які няўважлівы! Ён паглядзеў на цыферблат манометра. Стрэлка паказвала нуль.

Вядома, штуршка газаў было-б дастаткова, каб наблізіцца да ракеты. Але ён добра не разлічыў і няправільна накіраваў сілу аддачы газаў і ляцеў наўскос да «Алмаза». О, вялікі божа! Бяда, зноў бяда! Макс у адчаі замахаў рукамі, як-бы жадаючы змяніць напрамак руху. Чатырыста метраў, трыста, дзвесце пяцьдзесят… Ён рухаецца, але цяпер паралельна з ракетай. Яшчэ некалькі хвілін пакутлівага чакання.

I вось — усё! Няма ніякай надзеі. Да ракеты засталося не больш двухсот метраў. Макс выразна бачыць шырокія авальнай формы соплы ў яе карме, бліскучыя хваставыя кілі. Але цяпер адлегласць паміж ім і ракетай не памяншаецца і не павялічваецца.

Вялікая трывога апанавала яго. Няўжо гэта канец? ён так і будзе бясконца ляцець побач з ракетай? Праз некалькі гадзін скончыцца ў балоне кісларод, ён задыхнецца, і касмічны холад зробіць з яго цела звычайную ледзяную кроплю.

Нічога на свеце не баяўся Макс, але цяпер спалохаўся. Не хацелася паміраць у адзіноце, у гэтай чорнай ледзяной пустыні. «Людзі, —шаптаў

Макс, — дапамажыце мне. У чым я вінаваты? Чаму адраклася ад мяне Зямля? Я хачу памерці сярод вас, на вашых вачах, на вачах маёй любімай Эдзіт. Я нічога не папрашу для сябе: ні рыбацкага траўлера, ні каменнага дома, ні аўтамашыны. Буду ўзнагароджаны шчасцем, калі ўбачу святло дня і пачую людскія галасы…»