Выбрать главу

На ілбе Макса выступіў пот. Ракета была на ранейшай адлегласді. Яна вабіла да сябе, клікала зіхатлівай чысдінёй асветленага сонцам борта, рамкай антэны, якая поўгадзіны назад дапамагла яму стаць яе спадарожніцай. Адзін неасдярожны крок— і ўсё прапала. Лёс насміхаўся над ш. Бязмежная пустата душыла сваім страшным, халодным спакоем.

Нягледзячы на безнадзейнасць становішча, душа Макса не магла прымірыцца са смерцю. Напружана прадавала думка. Што-ж рабіць? Рухі рук i ног нічым не маглі дапамагчы. А можа ў балончыку хоць крыху засталося гаручага? У ім ёсць сіфон, ён не даходзіць да дна, i там іншы раз застаюцца кроплі гаручай вадкасці.

«Яны павінны застацца i цяпер, — нашэптваў Максу нейкі ўнутраны голас. — Правер».

Макс дрыжачымі рукамі абмацаў балон, страсянуў яго i тут-жа ўключыў матор. Дарэмна! Спадзяванне не апраўдалася. Зноў усхваляванасць змянілася роспаччу. Так, яму гэтыя дзвесце метраў не пераадолець…

«Стоп! — устрапянуўся Макс. — Няма гаручага — дапаможа фізіка!» I як гэта раней не прыйшло яму ў галаву? Хто змагаецца за жыццё, павінен змагацца ўпарта, хітра, настойліва.

Як адкруціць балон з гаручым? Ён знаходзіцца на спіне, яго вельмі нязручна даставаць рукамі.

Хвілін пятнаццаць завіхаўся Макс, круціўся, як ваўчок, на месцы, ды ўсё-ж свайго дамогся. Балон у яго руках! Макс цяпер глядзеў на гэты балон з вялікай надзеяй. Ён тут не мае ніякай вагі, але ў яго ёсць маса. Калі кінуць балон у прастору, рука набудзе апору i як-бы адштурхнецца ад яе. Выдатны закон! Ён павінен дапамагчы Максу.

Штурман заціснуў у руцэ балон, шырока ім замахнуўся. Намаганне, i балон паляцеў у далеч. Макс адразу заўважыў, што ён як-бы скрануўся з месца, паплыў. Карма ракеты цяпер была зусім блізка. Вось яна — рукой падаць — у нейкіх ста метрах.

Але не прайшло і хвіліны, як выратавальнае збліжэнне раптам прыпынілася. Макс не вытрываў, вылаяўся. Што ў яго ёсць яшчэ ў запасе? Матор? Не шкада. Цяпер ён яму не патрэбны. Кінуўшы i яго ў прастору, Макс падплыў да хваставога кіля карабля.

Нарэшце! Макс глядзеў на адпаліраванае металічнае цела «Алмаза» i не верыў сваім вачам. Няўжо яго не пакінула шчасце? Аддыхаўшыся, ён толькі цяпер адчуў, як моцна стаміўся. Нядобра ныла сэрца, звінела ў вушах, кружылася галава.

Хоць-бы ў каюту. Там паветра, цеплыня, спакой. Ён адразу паведаміць па радыё і тэлебачанню аб аварыі на «Анакондзе», ён раскажа аб сваіх прыгодах.

Але моцна білася сэрца, не хацелася рухацца, варушыцца. Многа цяпер ён даў-бы, каб можна было раптам распрануцца, легчы ў белую мяккую пасцель, ні аб чым не думаць, ні аб чым не клапаціцца.

Макс акшуў позіркам сусвет. Яму ўявілася, што ён плыве ў сваім рыбацкім баркасе па акіяне, у чорную глыбіню якога закінуты непамерна вялікі зорны невад. Ужо злоўлены, трапечуцца ў ім дзівосныя фантастычныя рыбы…

Марудзіць нельга! Ужо няма болынай палавіны кісларода. Хочацца піць і есці. Але як дабрацца да каюты?

Макс асцярожна прапоўз між хваставога апярэння ракеты і апынуўся перад роўнай адпаліраванай паверхняй знешняй абшыўкі. Калі рухацца па ёй паволі, гэта вельмі рызыкоўна. Прагледзіш — і зноў апынешся ў далечыні ад карабля.

Вунь уперадзе віднеецца падобная на чашу антэна. За яе трэба ўчапіцца рукамі. Для гэтага патрэбны спрыт, разлік, упэўненасць рухаў. Макс напружыўся і, модна адштурхнуўшыся нагою аб грэбень кіля, паляцеў уперад. Яму стала страшна, закружылася галава. Але рукі дзейнічалі спрытна. Яны сдіснуліся якраз тады, калі наткнуліся на металічнае перапляценне антэны.

«Ёсць! — ледзь не ўскрыкнуў ад радасці Макс. — Адсюль да дзвярэй каюты зусім недалёка. 3 якога-ж яны боку? Ды, вядома, з правага». Удалы скачок падахвоціў Макса, надаў яму новыя сілы.

Ен перапоўз на асветлены сондам бок ракеты. Хоць абшыўка была бліскучай, усё-ж адчувалася, што яна вельмі модна нагрэлася. Пякло рукі. Касцюм, у якім паспела нагрэцца паветра нават праз пластмасавую тканіну, непамерна разбух. Але гэта не трывожыла штурмана: праз некалькі хвілін за ўсе свае пакуты ён будзе ўзнагароджаны заслужаным адпачынкам. I гэта яго суцяшала.

Макс агледзеў усю шырыню бартавой абшыўкі і ўнізе ўбачыў ручку дзверцаў. Ён аж усміхнуўся ад радасді. Не доўга думаючы, Макс адштурхнуўся і паляцеў уніз. Хвіліна — і ён апынуўся каля дзвярэй. Цяпер засталося павярнуць ручку, i ён выратаваны. Хутчэй-жа, хутчэй!

Невялікае напружанне мускулаў, ручка павярнулася i Максу нават здалося, што яна па-зямному прыемна завішчэла. Рывок на сябе! Што гэта? Не адчыняецца!? Не можа быць!