Макс абапёрся аб борт карабля нагамі, напружыўся і зноў тузануў дзверцы на сябе. Яны нават i не зварухнуліся.
«Эх, дурань! — нарэшце дайшло да свядомасці. — Няўжо нельга было здагадацца аб гэтым раней? Ракета-ж аўтаматычная, яна кіруецца пры дапамозе радыё з Зямлі. I дзверы могуць адчыніцца толькі па загаду Зямлі. Значыць, асталася толькі смерць».
Макс у роспачы схіліў галаву. Абыякавым, сумным позіркам ён глядзеў у зорную даль, што разляглася перад ім без бачных граніц і абрысаў. Рукі і ногі раптам зрабіліся расслабленымі, абмяклымі, нібы іх назаўсёды пакінула сіла.
Але няўжо роспач мацней за храбрасць і адвагу, якая некалі была ў яго душы і якой ён ганарыўся? Не! Трэба яе сабраць у змораным целе, трэба… Але мускулы чамусьці не напружваюцца.
Вакол туман, туман… I што гэта? У тумане ўспыхваюць іскры, мітусяцца, кружацца роем. Не, гэта не іскры, а пчолы. Яны хутка аблепяць яго, балюча абкусаюць…
Макс устрапянуўся, здзіўлена паглядзеў навокал. Што гэта — сон ді галюцынацыя?
Ён не зразумеў, а адчуў сэрцам: густая павалока туману хутка можа зусім праглынуць яго. Вялікім, цяжкім намаганнем ён прьгмусіў сябе выпрастацца на ўвесь рост. Позірк адразу стаў праніклівым, жвавым, у галаве нарадзіліся думкі.
Што-ж яшчэ можна зрабіць? Ага. над ягоным шлемам тырчыць антэна. Ён можа прыключыць яе да антэны «Алмаза». I паспрабаваць паслаць у эфір сігналы. Іх могуць прыняць на Зямлі, і ён…
Не, у яго нехапала смеласці нават падумаць, што будзе выратаваны. Але ён павінен паспрабаваць апошні абнадзейваючы сродак. Павінен!
Макс напружыўся, адштурхнуўся ад дзвярэй і ўзляцеў над сталёвай грамадай ракеты. Разлік быў правільны — рукі адразу знайшлі жалезнае перапляценне антэны. Цяпер застаецца зручна легчы на ёй, прыключыць антэну свайго шлема.
Дрыжаць рукі, дыханне становіцца цяжкім і частым. Канчаецца паветра? Так, гэта першая прыкмета. Хутчэй, хутчэй! Трэба выкарыстаць лпошнія яго струмені, каб сказаць некалькі слоў людзям, Зямлі Рукі толькі прыладжвалі антэну, а з вуснаў ужо зрываліся словы:
— Адчыніце дзверы «Алмаза». Адчыніце!.. Задыхаюся… Я Макс Вэл. Людзі, чуеце мяне? Я гіну без паветра…
Раздзел восемнаццаты
23 чэрвеня.
Мы прасілі інжынераў і канструктараў зрабіць нашу ракету як мага лягчэйшай. Сёння нам паведамілі: мантаж ракеты закоогчаны. Мы ад радасці падкідалі ўверх шапкі. Я з Віктарам быў запрошаны агледзець наш карабель, праверыць усе апараты і механізмы. Раніцай мы селі ў аўтамашыну і разам з Іванам Іванавічам Дзянісавым накіраваліся на новы ракетадром, які знаходзіцца далёка ад Масквы, у глухой, пустыднай мясцовасці. Доўгі час ехалі лесам, потым машьша вырвалася ў шырокі стэп, у якім мы за цэлую гадзіну язды не сустрэлі ні дрэўца, ні ўзгорка, ні рэчкі. Толькі бачылі, як у высокім выцвілым небе з панылым крыкам ляталі арлы.
Нечакаіна іна даляглядзе з’явілася доўгая лінія металічных ферм. Сэрцы нашы радасна забіліся: недалёка ўзлётная эстакада.
Калі машына спынілася, яе адразу абкружылі рабочыя — мантажнікі, служачыя ракетапорта, інжынеры, канструктары. Многія рабочыя былі ў камбінезонах. Яны і сёння яшчэ працавалі, рыхтуючы ракету да палёту. Мне запомніўся малады шырокатвары казах, які, падышоўшы да Івана Іванавіча, сказаў:
— Мы рады вас бачыць у гэтым стэпе, начальнік, бо яго любяць арлы.
Іван Іванавіч задаволена ўсміхнуўся.
— Я ўжо стары арол, вось паглядзіце на маладых, — і ён паказаў рукою на мяне і Віктара.
3 намі цёпла прывіталіся. Распытвалі пра здароўе і, вядома, жартавалі:
— Ну, як, не страшна вам Зямлю пакідаць?
— Не страшна, — адказаў я рашуча. — Мы-ж спадзяемся на вас.
— О! — усклікнуў казах, i вочы яго заблішчэлі.— Мы падрыхтавалі такую птушку, што можаце смела ляцець.
Здалёку касмапорт уяўляўся нам зігзагападобнай лініяй нейкіх нязграбных збудаванняў. А тут ён паўстаў перад намі ва ўсёй велічы i прыгажосці.
Вядома, гордасцю касмапорта з’яўлялася ўзлётная эстакада, якая велічна працягнулася па стэпе на тры кілометры ў даўжыню. На вялікай тэрыторыі, як акінуць вокам, стаялі купалападобныя будынкі, сталёвыя вежы, нейкія дяжкія, прысадзістыя збудаванні. Ва ўсе бакі ад касмапорта ішлі бетонныя стужкі дарог. Тут не было ні дрэваў, ні газонаў, ні клумбаў. Затое ўсюды былі відаць фантаны. Яны высока ўскідвалі сцюдзёныя струмені вады, ззялі, дыміліся пад сонцам.
Нас павялі да велізарнага, як-бы сплеценага з жалеза ангара. Тоўстае кварцавае шкло, якім ён быў пакрыты, паглынала многа святла, і ў ангары струменіў прыемны халадок, мяккія фарбы не стамлялі вачэй.