Выбрать главу

— Пачакай, я сапраўды не разумею цябе. Скажы, хто мы тут — госці ці гашадары?

— Фёдараў выкруціцца… Яго не зловіш…

— Злоівяць! — горача ўсклікнула Наташа. — Ведай: лісіцу ловяць хітрасцю, а ваўка — мужнасцю. Мужнасці ў цябе нехапіла, але затое яна знойдзецца ў мяне.

Наташа выйшла з утульнага пакойчыка сяброўкі, поўная злосці i рашучасці. Ну што-ж, гэтую тайну раскрые яна сама. Хай ведаюць, хто такі Фёдараў. Хоць ён і ўсміхаецца кожнаму супрацоўніку і просіць на сходах, каб яго крытыкавалі, але ў сапраўднасці ён хцівы, несумленны: залез у дзяржаўную кішэню.

На наступны дзень аб махінацыі Фёдарава ведаў увесь радыёлакацыйны цэнтр. Сакратар камітэта комсамола, сустрэўшы Наташу, пахваліў:

— Малайчына. Даўно пара ўзяцца за яго…

У бухгалтэрыі запрацавалі камісіі, паявіліся кантралёры.

Фёдараў хадзіў надзьмуты, насуплены. Наташы перадалі, што на адной з вечарынак ён паабяцаў адпомсціць ёй. Наташа толькі ўсміхнулася. Няхай сабе пагражае. Што ён зробіць? Працуе яна сумленна, прэміі атрымлівае.

Але дзяўчына не агледзелася, як непрадбачана, нечакана трапіла ў бяду. Пад вечар, калі заканчівалася дзяжурства першай змены, у радыёлакацыйны цэнтр прышло паведамленне, што ў гарадку Прыдняпроўску над важным заводам упаў варожы паветраны шар. Ад выбуху згарэў адзін цэх. 3 Прыдняпроўску запытваліся, чаму ніхто не паведаміў аб набліжэнні небяспекі.

Дзяжурныя аператары захваляваліся. Адразу пачалі правяраць, у якіх напрамках дзьмулі вятры на працягу апошніх шасці гадзін, перачытвалі запісы ў журналах. Ноч на рэдкасць была спакойнай. Ні на адным экране ніхто не заўважыў пабочных паветраных аб’ектаў. Выказваліся розныя здагадкі… I вось прышоў Фёдараў. Ён папрасіў зводкі надвор’я, журналы з запісамі. Доўга сядзеў, унурыўшыся ў паперы.

Нарэшде, у аператарскую зайшла сакратарша:

— Наташа Гоман, вас проеіць начальнік…

Дзяўчына здзіўлена паціснула плячьіма, устала з крэсла. Яна пайшла між мармуровых калон, на хаду папраўляючы тугую касу. Сяброўкі адчувал! што выклік Наташы ў такі момант не абядае нічога добрага. Ведалі, што палражаў Фёдараў. За прысваенне дзяржаўных грошай яго ледзь не знялі з пасады. Але ён знайшоў мяккія сэрды, даў дзесяткі абяцанняў, і ўся гэтая справа закончылася, як кажуць, лёгкім перапалохам — яму далі суровую вымову.

Зайшоўшы ў кабінет, Наташа ветлі'ва прьгвіталася. Фёдараў сядзеў за сталом з арэхавага дрэва, абкладзены з усіх бакоў папкамі і картамі. На адной з карт дзяўчына заўважыла тлустую чырвоную лінію, праведзеную на 75 квадрат.

— Бачыце, — пачаў Фёдараў, пастукваючы алоўкам па карце, — здарылася няшчасце… Я заўсёды папярэджваў, што лёгкадумнасць і самаўпэўненаець — страшэнныя ворагі чалавека. Вось яны вас і падвялі…

— Мяне? — не паверыла Наташа.

Фёдараў крыва ўсміхнуўся. У вачах яго мільганулі раз’юшаныя агеньчыкі.

— Я ведаю, які ў вас язык. 3 вамі цяжка згаварыцца. Лепш вазьміце карту і падумайце, як атрымалася, што вы не заўважылі ў сваім сектары небяспечны паветраны аб’ект.

Сэрца ў Наташы пахаладзела. Спраўджваліся іпапярэджанні сябровак… Фёдараў нанёс нарэшде загадзя падрыхтаваны ўдар. Ён помспіў…,

Наташа закусіла губу, прымусіла сябе не хвалявацца. А сухі, басавіты гслас не змаўкаў:

— Тут мною ўсё праверана, улічана. Шар 'быў у вашым сектары. Вы яго не заўважылі. Вельмі кепска. Вось і спадзявайся на вас! Скажыце, з вашай радні нікога няма за мяжой?

Гэта было ўжо занадта. Наташа паглядзела гарачым, гнеўным позіркам на тлусты з двайным падбародкам твар Фёдарава і не ўтрымалася, крыкнула:

— Паклёп!.. Несумленна! Вы хочаце мяне ачарніць, зганьбіць. Не ўдасда!

Ад роспачы і крыўды запякло ў горле… Наташа прыкрыла твар рукамі і івыбегла з кабінета. Яе абступілі супрацоўнікі і пачалі распытваць, судяшаць. Але горкая крыўда не давала прамовіць і слова. Наташа выбегла з аператарскай на вуліцу, Ёй хацелася пабыць адной…

Раздзел другі

Здарылася незвычайнае. Упершыню ў гісторыі галоўны горад Штатаў быў разбуджаны глыбокай ноччу. Не, не грымела над ім кананада, не праносіліся варожыя ракетапланы… Начное бязвоблачнае неба было спакойным. На ім, як і заўсёды, гарэлі мільёны зораік. Жыхары горада выбягалі на вуліцы і плошчы, імкліва падымаліся ў ліфтах на верхнія паверхі небаскробаў, узбіраліся на дахі.

Дзесьці заівывалі паліцэйскія сірэны, гулі званы. Здавалася, горад. звар’яцеў. Натоўпы людзей рухаліся да Юніён-сквера. У паветра ўзляталі падкінутыя капелюшы, кепкі, букеты кветак. А нейкі таўсцяк у прыступе радасці раскідваў над натоўпам доларавыя паіперкі…