Выбрать главу

Назараў… Хітра ён сплёў павуцінне інтрыгі. Але нічога не дапамагло. Ракета была выратавана, а вораг стаў перад суровым судом совецкіх людзей.

Мінула толькі сем год. Хлебнікава стала адным з відных вучоных крашы. Шкада, што яна не ляціць з намі, гэтая жанчына з добрым, чулым сэрцам i вострым, дапытлівым розумам. Але мы будзем помшць аб ёй. Хлебнікава разам з другімі вучонымі адкрыла новы від энергіі. У гэтым палёце мы праверым створаныя згодна яе ідэі новыя рухавікі.

На нашым караблі ёсць невялікая аранжарэя. У любы дзень палёту мы будзем на снеданне мець свежыя агуркі, радыску, памідоры. На ўсіх штучных спадарожніках Зямлі вырошчваюць гародніну. 3 кожнай градкі можна сабраць ураджай амаль у дзесяць разоў большы, чым на звычайнай глебе дзе-небудзь пад Масквой. Тут няма нічога дзіўнага і нечаканага. Усё залежыць ад догляду гародніны, размеркавання цяпла i сонца.

Толькі ў поўдзень мы закончылі агляд ракеты. Усё зроблена моцна, надзейна. Нябесны падарожнік тут будзе адчуваць сябе, як у купэ камфартабельнага экспрэса.

Іван Іванавіч застаўся таксама вельмі задаволены. Ён падпісаў акт прыёму ракеты, запламбіраваў уваходы ў каюты i машыннае аддзяленне.

Цяпер усё залежыць ад таго, калі будзе атрыманы дазвол на палёт. У душы разам з радасцю жыве нецярплівасць. Хочацца хутчэй дачакацца таго дня, калі будзе загадана сесці ў штурманскай рубцы за пульт кіравання.

Калі мы вярталіся ў Галактыку, усю дарогу толькі і гаварылі аб ракеце.

Успаміналі амерыканцаў.

— Я таксама думаю пра іх, — сказаў Дзянісаў.— Вы не ведаеце, калі яны робяць пасадку?

— Сёння раніцай, Іван Іванавіч, — адказаў я.

— Эх, як нядобра атрымалася, — пашкадаваў ён. Потым паглядзеў на гадзіннік і сказаў: — Уключы, калі ласка, радыёпрыёмнік. Якраз чатыры гадзіны. Паслухаем апошнія навіны.

Я павярнуў ручкі настройкі. У радыёпрыёмніку пачуўся трэск, шум. Потым загучаў голас дыктара:

— Слухайце экстранае паведамленне Белага дома. Ракета «Анаконда», якая сёння ў 10.00 раніцы пачала рабіць пасадку на Месяцы, пацярпела аварыю. Сувязі з экіпажам няма. Прычыны аварыі невядомыя. ^

— Ну вось, тое страшнае, чаго я чакаў, адбылося, — сказаў Дзянісаў ціхім голасам. Адкінуўшыся на спінку сядзення, ён журботна заплюшчыў вочы.

Прызнацца, і мяне гэта вестка засмуціла. Ну, вось табе і касмічныя дарогі. Першы палёт— і катастрофа…

Да самай Галактыкі ехалі маўклівыя, панурыя. Збіраемся ў космас, а ён так няветліва сустракае людзей.

Нарэшце, удалечыні з-за лесу паказаўся шэры купал абсерваторыі. Там — пільныя вочы тэлескопаў, якія неаслабна сочаць за вялікім сонечным прасторам. Непадалёку ад абсерваторыі ў выглядзе аграмадных чашаў, сплеценых з жалеза, стаяць магутныя накіравальныя антаны радыёлакацыйных установак, радыёстанцый, касмічных тэлеперадатчыкаў.

Так, гэта Галактыка! Шырокае шасэ крута павярнула ў бок. Рэактыўны «ЗІЛ» спыніўся.

— Іван Іванавіч, прыехалі! — напомніў я Дзянісаву. Ён расплюшчыў вочы, здзіўлена азірнуўся. Вядома, ён не спаў, а нешта пакутліва абдумваў. Выйшаўшы з кабіны, Дзянісаў паспешна пайшоў па алеі. Я — за ім следам.

I вось мы сядзім у круглай зале, у якой пануе поўзмрок. Уздоўж сцен — шчыты кіравання, аграмадныя матавыя экраны. Яны пульсуюць безліччу рознакаляровых кропак.

Дзянісаў кіўком галавы прывітаўся з аператарамі радыёлакатараў, сеў ля экрана, на якім адразу ўбачыў сілуэт ракеты «Анаконда».

— Сігналаў няма? — спытаўся ён.

— Няма, Іван Іванавіч.

Да самага вечара прасядзеў Дзянісаў ля апарата, запісваў даныя палёту ракеты, вызначаў яе арбіту. Потым падняўся, з горыччу сказаў:

— Заўтра ракета разаб’ецца аб скалы. Трэба дапамагчы людзям! Праверце яшчэ раз і паведаміце мне…

І толькі ен падышоў да дзвярэй, як на сценах раптам загарэлюя чырвоныя агеньчыкі лямп. У зале пачуўся нізкі гудок, збоку ўспыхнуў невялікі экран тэлевізафона.

Я ледзь не аслупянеў ад нечаканасці. Мне проста ў вочы глядзела Наташа. Твар яе быў усхваляваны, трывожна гарэлі вочы.

— Начальнік аператарскай! Таварыш начальнік, — гаварыла яна з нейкай роспаччу ў голасе. — 3 ракеты «Алмаз» ідуць дзіўныя сігналы. Уключаю центральную залу. Слухайце!

Дзянісаў крута павярнуўся, ускінуў галаву. Аднекуль, як быццам з-пад столі, даляцеў ледзь чутны шэпт на англійскай мове:

— Адчыніце дзверы «Алмаза». Адчыніце… задыхаюся!..

Раздзел дзевятнаццаты