Выбрать главу

Поль павольна зачыніў скрынку, крута павярнуўся ў бок. Роб заўважыў, як у вачах капітана заблішчэлі халодныя ільдзінкі нянавісці.

— Роб! — закрычаў Поль. — Ты бачыш вось гэтую штуку?

— Бачу, містэр Арноль, — пакорна адказаў той.

— Я загадваю табе думаць!

— Аб чым, містэр Арноль?

— Аб нашым выратаванні. Даю роўна сто дваццаць хвілін. Калі нічога не прыдумаеш… Засякаю час! — I ён, усеўшыся на канапцы, замахаў сціснутым у руцэ пісталетам.

Нельга сказаць, каб Роб спалохаўся. Аднак ён даволі спрытна падхапіўся на ногі, акінуў каюту доўгім позіркам. Памерці яму было не страшна, але паміраць ад кулі гэтага вар’ята не хацелася.

Роб падышоў да штурманскай рубкі. Большая частка прыбораў працавала. У спраўнасці была таксама партатыўная электронная машына. На сцяіне вісела вялізная карта неба. Цяпер яна была асабліва важнай.

Вядома, спачатку трэба было вызначыць шлях ракеты, адлегласць ад Месяца, улічыць прыцяжэнне, хуткасць палёту, — і толькі тады рабіць нейкія вывады, прымаць рашэнні.

Эліпс, які рабіла ракета вакол Месяца, прыкметна звузіўся. Намнога Зіменшылася адлегласць да вялізнага ззяючага халодным святлом шара. Калі яго закрыў цень і ён свяціўся адным вузкім бокам, здавалася, што ракета ляціць насустрач скале, адламанай ад інейкай дзівоснай срэбранай гары. Жудасць і непрыемны халадок страху агарнулі сэрца.

Роб цяжка ўздыхнуў, запісаў апошнюю лічбу зробленых вымярэнняў. Цяпер запрацавала электронная машына. Хвіліна — і быў атрыманы каінчатковы падлік. Роб зняў стужку і міжволі прыжмурыўся. На ёй быў напісаны іх смяротны прысуд. Лепш бы не ведаць, калі наступіць іх апошняя хвіліна.

Але побач сядзіць капітан. Чутно, як ён цяжка сапе, паварочваецца ў крэсле. Агіднік! Перад тым, як памерці, ён хоча бачыць чужую смерць. Гэтага не здарыцца. Ён, Роб, паспрабуе яшчэ што-небудзь прыдумаць.

Колькі-ж застаецца часу? Ён глянуў на гадзіннік і акамянеў ад жаху. Поль Арноль болын паблажлівы, чым смерць. Яна патрабавала сваіх ахвяр роўна праз трыццаць хвілін!

У першую хвіліну ў яго перахапіла дыханне, і ён не мог нават вымавіць слова. Перамогшы хваляванне, Роб сказаў:

— Містэр Арноль, справы нашы кепскія. Праз трыццаць хвілін ракета пахавае нас пад выспамі.

— Пракляцце! — вылаяўся Поль. — Роб, як-жа ісці на той свет жывым? Ты не баішся? Скажы?

— Дзіўнае пытанне, сэр, — адказаў ён. — Я-ж таксама чалавек.

— Што-ж рабіць, Роб? Ты мазгавіты. Падумай!

— У нас ёсць шанс захаваць сабе жыццё. ёсць выхад!

— Які?

— Трэба рабіць пасадку, — i Роб растлумачыў свой план.

У Поля загарэліся вочы: і сапраўды, гэта-жа магчыма. Яны возьмуць з сабой балоны з паветрам, выскачаць з ракеты i самастойна пойдуць на пасадку. Зрабіць яе не так ужо i цяжка. За спіной-жа надзейныя рэактыўныя апараты! Жьіццё іх будзе прадоўжана яшчэ на два-тры дні! Цэлая вечнасць! ‘

— О, хвала найвышняму! — з палёгкай уздыхнуў Поль. — Мы памрэм, Роб, на кратэры Каперніка, са сцягам Штатаў. Дзе-б мы ні высадзіліся, павінны дайсці гуды. Чуеш, Роб!

— Чую, сэр. На зборы застаецца дваццаць хвілін. Трэба ў апошні раз чаго-небудзь з’есці…

— Мудрае рашэнне, — задаволена адказаў Поль, i яны, сеўшы за спецыяльны столік, пачалі старанна падсілкоўвацца.

Пакутлівы смута, к па роднай зямлі агарнуў сэрца Роба. Ён уявіў сабе на імомант шум-ныя, ажыўленыя вуліцы і плошчы гарадоў, гаманлівыя натоўпы людзей. Як жывыя, паўсталі перад ім вобразы дзяцей з бесклапотнымі ўсмешкамі на тварах, кучаравымі валасамі. Там — радасць, шчасце, весялосць!.. Як усё гэта далёка для іх і недасягальна.

Палонныя Месяца! Яны хацелі першымі ступіць на яго глебу, парушыць сваімі крокамі вечную цішыню мёртвай пустыні… А сталі першьпмі ахвярамі… Было прыкра, балюча адчуваць сваю асуджанасць, бездапаможнасць.

У цеснай, залітай асляпляльным святлом каюце стаяла цішыня. Поль еў спяшаючыся, глытаў ежу цэлымі кавалкамі, не перажоўваючы. Ніхто на свеце, мабыць, так не рыхтаваўся быць перад смерцю сытым, як ён.

Робу здавалася, што ўсё гэта адбываецца ў нейкім дзіўным недарэчным сне. Ён таксама спяшаўся: час быў няўмольныім сведкам і суддзёй.

— Капітан, пара! — ускочыў нарэшце з крэсла Роб. — У запасе ў нас толькі сем хвілін. Глядзіце — пад ракетай Месяц.

Сапраўды, за тоўстым шклом ілюмінатараў зорная дарожка чорнага бяздоніня замянілася на залацістую істужку знаёмых краявідаў мёртвай планеты…

Поль запхлуў у рот апошнюю плітку шакаладу, выцер губы і, схапіўшы бутэльку з вадой, выпіў яе ўсю да дна.