Выбрать главу

Апранаючы касцюм, ён загадаў:

— Роб, ты забярэш атамны снарад. Яго мы ўзарвем, каб падаць на Зямлю сігнал. Я вынесу балоны з паветрам. Колькі можна пакладзі ў касцюм шакаладу і бутэлькі з вадой. Зразумела?

— Так, сэр!

— Пайшлі!

Аўтаматычна адчыніліся дзверцы двайнога люка-шлюза. Роб у апошні раз акінуў вачыма ўтульную каюту, якая так добра служыла ім за ўвесь час падарожжа. Для чаго яны імкнуцца ашукаць самі сябе? Хіба можна суцешыць сэрца тым, што на некалькі гадзін будзе аддалена імгненне смерці? Ці не лепш памерці свабодна, у прывычнай абстаноўцы каюты, а не ў нязграбным і цяжкім касцюме, у якім давядзецца пакутаваць, галадаць i, нарэшце, задыхнуцца ад недахопу паветра.

— Скачы! — крыкнуў у мікрафон Поль і першым вылецеў у прастору.

Роб адчуў, як нейкі цёплы, лёгкі струмень абмыў сэрца. У вочы ўдарылі яскравыя патокі святла. Унізе паварочваўся голымі каменнымі бакамі Месяц. Усё было відаць да драбніц. Вось кратэры Герадот і Арыстарх. Далей разлягалася знаёмая раўніна імора Дажджоў. I ўсюды, куды ні глянь, — кругі вялікія, сярэдніх памераў і зусім малыя, якія нагадваюць варонкі ад выбухаў. Здавалася, гэта быў нейкі палігон.

— Роб, клянуся небам, ты наслаў на мяне нейкі туман, — закрычаў у мікрафон Поль.

— У чым справа, капітан?

— Я забыўся ў ракеце пісталет… — Поль сказаў гэтыя словы такім разгубленым, трывожным голасам, быццам там пакінуў усё сваё багацце.

Роб нічога не адказаў, толькі азірнуўся і дакорліва паглядзеў на скурчаную, нязграбную постаць Арноля. Яны ляцелі на вышыні ста кілометраў. Уперадзе нябесных падарожнікаў сунулася металічная грамада касмічнага карабля.

— Капітан, пара зніжацца, — закрычаў Роб і ўключыў свой рэактыўны рухавік, каб затармазіць палёт. Адразу-ж здалося, быццам ён трапіў у ваду і з цяжкасцю прабіраецца наперад. Касцюм шчыльна прылёг да грудзей, сціонуў іх. Хуткасць змяншалася. Ракета, наадварот, як-бы паскорыла палёт, імкліва панеслася ўдалячынь і неўзабаве знікла за вострымі зазубрынамі чорнага небасхілу.

Два чалавекі, нібы дзве крылатых дзіўных істоты з нейкага фантастычнага свету, ляделі над панурай каменнай пустыняй Месяца.

Раздзел дваццаты

У яго аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Спазмы душылі грудзі, у галаве стаяў нудны, працяглы звон. Але чалавек неяк яшчэ знаходзіў у сабе сілы і ціха, з вялікім, пакутлівым намаганнем варушыў вуснамі, гаварыў. Можа ён вымольваў у ворага літасць? Не, ён як няшчасны замярзаючы жабрак, стаяў перад зачыненымі дзвярамі і прасіў паратунку.

Звон у галаве рабіўся болып надакучлівым. Вось ужо і на вочы наплыў туман. Сэрца ў грудзях не б’ецца, а трапеча, уздрыгвае, як параненая птушка. Хутка — канец. Але яшчэ трэба сказаць слова, яшчэ…

Ён гаварыў і глядзеў у адну кропку. Яна блішчэла для яго іскрынкай надзеі, прымушала пакутаваць, змагацца, жыць.

Колькі прайшло часу ў такім стане, чалавек не ведаў. Але ён выразна бачыў, як паступова вакол яго згушчалася цемра, як пачалі драбнець рассыпаныя навокал зоры. I ён адчуў раптам нейкую дзіўную лёгкасць. Саладкаватая стома агортвала ўсё цела. Прыходзіў супакойваючы, жаданы сон. Чалавек засынаў не засынаў, а паміраў…

I ўсё-ж вочы яшчэ з надзеяй углядаліся ў жорсткі халодны метал дзвярной ручкі ракеты. Ці то позірк яго вачэй быў такі гіпнатычны, ці то яго пачулі на Зямлі, але раптам… дзвярная ручка нарэшце павярнулася, i чалавек убачыў перад сабой авальную адтуліну камеры-шлюза. Ён зняможана заміргаў павекамі, не верачы ў гэтую нечаканую праяву. «Гэта ўсё прывід, падман, — запэўняў ён сябе. — Гэта дражніцца са мной жыццё…»

Каб праверыць, ці адкрыты люк на самай справе, трэба напружыць сілы, рухацца. А так не хочацца гэта рабіць. Прыемна ляжаць, не варушыцца, ні аб чым не думаць.

Але чалавек яшчэ быў жывы, яшчэ, як у інейкім цяжкім тумане, у галаве блукалі апошнія запозненыя дуімкі, i ён не мог паддацца чарам смерці.

Ён натужыў мускулы ног, глыбока ўздыхнуў і зрабіў асцярожны рух. Выцягнутыя наперад рукі абапёрліся аб стальную абшыўку дзверцаў, і ён увайшоў у камеру-шлюз.

У той-жа момант дзверы зачыніліея. Убаку нешта зашумела, загуло. Чалавек інстынктыўным рухам рукі націснуў на спецыяльны клапан шлема. Шлем адкрыўся, i чалавек зняможана асунуўся на падлогу. Яму раптам здалося, што ён паляцеў некуды ў бяздонне…

Колькі часу прайшло, пакуль чалавек апрытоімнеў, ён не ведаў. Абудзіўся ён нечакана ад радаснага адчування бунтуючага навокал жыцця. Яму здавалася: недзе ўгары над ім сунуцца вільготныя шчыльныя хмары, шугае напорысты вецер i па даху пастуквае тугімі кроплямі дождж. Шчаслівая ўсмешка мільганула на яго вуснах. Чалавек не мог паварушыцца, расплюшчыць вочы, бо баяўся, што раптам усё гэта знікне i да яго вернуцца пакуты, страх, смерць…