— Годзе стаяць, давай далей! — пагнаў я Яцкевіча, беручы ініцыятыву ў свае рукі.
Калі на Лукішскім пляцы канчалі мы сваю справу, дзяўчаты пачалі чыхаць — сігналіць трывогу. Набліжаліся два паліцыянты і шпік у цывільным.
— Панна Янкоўская, і вы тут? Так позна?— пачуў я знаёмы голас.
— Не, мы так...— запнулася Дануся.
— Можа, вас правесці дадому?
— Дзякуй, зайду з паннай Оляй... Вы не знаёмыя?
— Не меў гонару!
— Знаёмцеся. Мая калежанка!
— Вельмі прыемна. Генрых. Я маю гонар пазнаёміцца са сту-дэнткай, праўда?
— I я шчасліва — пазнаёмілася з такім ладным панам. I на самай справе, правядзіце нас! Далібог, цікава з такім сімпатычным спадарожнікам прайсціся ў такую цудоўную ноч! — загаварвала зубы Вольга.
— Правядзіце, правядзіце нас, пане Генэк! — спахапілася ўжо і Дануся.
— Прабачце, прапанаваў, а не падумаў, што не маю часу.— Цяпер я пазнаў: гаварыў Станеўскі. Толькі голас у яго быў дзелавы, упэўнены, узбуджаны.— У горадзе трывога. Заварушыліся камуністы. Ловім іх. Мы і вас палічылі за чырвоных!
— А як жа, адгадаў пан! Мы чырвоныя, нібы радыска: разрэж, а ўсярэдзіне — белая! — жартавала бойка Вольга.
— Го-го-го-го, але ж брава!
— Вы не ведаеце тых тыпаў? — перабіў іх сур'ёзны голас палі-цыянта, якому ўжо не цярпелася прыступаць да выканання службо-вых абавязкаў.
— Не! — катэгарычна заявіла Вольга.
— Тых двух?!. Нашы бурсакі з гімназіі Касцюшкі,— падхапіла Дануся.— Няўжо пан Генрых такі службіст: не правядзе нас, калі нават я загадаю?
— Панна Данута на гэты раз павінна прабачыць, я не адзін...
Пакуль адбываўся гэты дыялог, мы стараліся адысці як мага далей.
«Ах ты, гадзіна! — падумаў я пра Станеўскага. Што ён працуе ў дэфензіве[15] было для мяне громам з яснага неба.— Дык вось чаму ты так пазбягаў мяне! — прамільгнулі ў памяці ўсе неасцярожныя словы, якія я пры ім сказаў.— Вось чаму ты апранаешся, як кароль, маеш на халву і шакалад, звяртаешся да ўсіх з развязнай фамільярнасцю!.. А я, дурань, яшчэ збіраўся пагаварыць з табой як са сваім хлопцам, каб не блытаўся з эндэкамі!.. Дзе была мая галава?.. Тады дзіўна, навошта ты куніў Сцяпанаў наган? Няўжо табе, халую, дэфензіва не давярае казённы?»
Наша спешка выклікала падазронасць. Патрулі пакінулі паненак і затупалі ў наш бок. Ноччу на пустой вуліцы — нібы зімой на лёдзе — цяжка вызначыць, блізка хто крочыць ці далёка. Часамі здавалася, што яны далёка, то зноў па спіне прабягалі мурашкі вось-вось цап-нуць за каўнер!.. Каб не выдаць сябе канчаткова, азірацца не адважваліся.
Усе брамы былі пазамыканыя, а ззаду паліцыя. Мы несліся з усіх ног!
— Колькі патронаў? — спытаўся студэнт.
— Барабан. Але страляць нельга. Паліцыянты з карабінамі, у шпіка — наган, адкрыюць пальбу — мы прапалі. I Станеўскаму толькі выдам сябе. Чорт, чаму я такі доўгі!
— А можа, і не пазнае! — няўпэўнена пераконваў сябар: бяда нас ужо з'яднала.— Вось што мне рабіць? Засталося некалькі лістовак... Уздумаў ты раздаваць іх па кватэрах, нібы візітныя картачкі!
Сапраўды ж была сітуацыя. Мы нібы ў мяшку. Толькі далёка ўперадзе, ля калон кафедральнага касцёла, віднелася агароджа парку, за ёю — дрэвы.
— Памчым туды, порамахнём агароджу, скочым у кусты, і мы — уратаваныя!
— Які ты разумны! — абрэзаў я сябра.— У парку абавязкова хто-небудзь вартуе з паліцыянтаў. Гэтыя засвішчуць, і ў кустах будуць нас чакаць, як зайцаў. Там цёмна. З аветленага месца мы іх і не ўбачым!
— А што нам застаецца?.. Стоп!.. Ціха, ціха...— У голасе таварыша прагучала надзея: — Барташэвіч, хто не рызыкаваў, той не перамагаў, хадзем да яе!
Пад лямпачкай тырчала самотная постаць жанчыны. Адзенне і пастава яе не выклікалі сумнення — прастытутка закінула вуду. Калі ноччу даводзілася ісці па горадзе, то я выбіраў у пяць разоў даўжэйшы шлях, абы толькі мепш сустракацца з такімі.
— Алё, кветачка, мы цябе столькі шукаем! — крыкнуў ёй студэнт.
— А я вас даўно чакаю! — у тон адказала шыракатварая дзяўчына і роблена ўсміхнулася. Голас яна мела трубны, ад грымасы твар і моцна пафарбаваныя вусны зрабіліся агіднымі.
Дзяўчына падалася насустрач.
Я аж жахнуўся. Гэта яна восенню прыставала, калі я еў маро-жанае! Вядома! Той самы шырокі твар, яна!.. Многа разоў выглядаў ж на вуліцы, адчуваючы жудасную, нездаровую, хвалюючую цікаў-насць. I на табе!..