— Д’ябал! — усклікнуў Генрых.— Прыдумай нейкую цішэўшую гульню.
Вільма напалохалася, зморшчыла лобік і з важным выглядам прыклала пальчык да вуснаў.
Фрау Барусяк спыніла спевы, і са сталярнай майстэрні не даносілася ані гуку. У гэты момант раптам зазванілі званы. Вільма заплюшчыла вочы І, стараючыся імітаваць іх звон, пачала крычаць: «Дон-дон-дон». Марцін таксама міжвольна заплюшчыў вочы і перастаў жаваць. Голас званоў зрабіўся бачным. За заплюшчанымі вачамі ўзнікла цэлая карціна. Званы вызвоньвалі ў паветры складаныя ўзоры, ззяючыя кольцы раслі, шырыліся, затым разляталіся і знікалі, іх змянялі квадраты і штрыхі, накшталт тых, што садоўнік граблямі вычэрчваў на дарожках саду. Мудрагелістыя шматкутнікі выплывалі са змроку, быццам штампаваны арнамент з бляхі на шэрай сцяне. А срэбранае «дзін-дон» Вільмы, быццам маленькае долата, грукала ў бясконцую шэрую сцяну, убіваючы ў яе рады ззяючых кропак. Пасля фарбы перамяшаліся. Пунсовы колер крывавых ружаў — раскрытый круглыя раты з ярка-чырвонымі вуснамі, жоўтыя хвалістыя лініі, а калі званы моцна ўдарылі апошні раз, з'явілася агромністая цёмна-зялёная пляма; яна павольна святлела, сціскалася і знікла разам з апошнімі водгукамі звона.
Вільма ўсё яшчэ сядзела на падлозе, заплюшчыўшы вочы, і паўтарала сваё: «Дон-дон-дон».
Марцін, не падымаючыся, выцягнуў руку, дастаў друг! бутэрброд, які ён паклаў на краі ложка, і адламіў ад яго кавалак і ўсунуў у рот дзяўчынцы. Вільма адкрыла вочы, усміхнулася і перастала выкрыкваць «дон-дон».
Вольнай рукой Марцін выцягнуў з-пад ложка скрынку, дапаўна набітую цацкамі Вільмы. На крышцы вялікімі літарамі колеру ржы было напісана: «Мыла Санлайт». У скрынцы ляжалі парожнія карабкі, кубікі, пакалечаныя завадныя аўтамабілі.
Вільма вылузнулася з ягоных каленяў і з сур’ёзным выглядам пачала адну за адной выцягваць цацкі з кардонкі. Яна падавала цацкі Марціну і называла іх адным словам, якое азначала ў яе ўсе неадушаўлёныя прадметы: «Цукар». Але цяпер яна вымаўляла яго ціха, зморшчыўшы лобік і пазіраючы на Генрыха, які ўсё яшчэ нешта разлічваў.
Марціну хацелася, каб фрау Барусяк зноў запела; скоса пазіраў ён на Генрыха, які па-ранейшаму важна сядзеў за сталом, і яму раптам зрабілася шкада яго.
— Што, зноў каштарыс складаеш? — спытаў ён.
— Эх, каб ты ведаў, як гэта мне надакучыла, адразу ж адазваўся Генрых, і твар яго расплыўся ў задаволенай усмешцы,— проста ванітуе! Паспрабуй зэканоміць дваццаць марак у месяц. А даводзіцца маме трэба новыя зубы ўставіць.
— Але, новыя зубы дорага каштуюць.
— Дорага! — засмяяўся Генрых.— Дорага — гэта, брат, не тое слова! Дзе ўзяць такую кучу грошай? Але ведаеш, што я высветліў?
— Што?
— А вось што: ужо два гады дзядзька Леа недадае нам грошай. Глядзі: абед абыходзіцца нам не ў трыццаць пфенігаў, як мы тады прыкінулі, а ў добрыя сорак. А снеданне? Не, ты надумай, якое свінства — наша норма была дваццаць грамаў маргарыну, а ён жрэ кожны дзень не менш сарака грамаў, ды яшчэ з сабой бутэрброды бярэ. Джэм я ўжо ўвогуле не лічу. Цяпер яйка — на яйка ён дае дваццаць пфенігаў у дзень. Але скажы, дзе ты знойдзеш яйка па дваццаць пфенігаў за штуку? Дзе?
Генрых нават ахрып ад абурэння.
— Не ведаю,— згадзіўся Марцін,— не ведаю, дзе гэта яны каштуюць так танна.
— Вось і я не ведаю, не то сам бы на злом галавы туды пабег. Тады б і мы калі-нікалі яечню з’елі.
Вільму, мяркуючы па ўсім, яйкі зусім не хвалявалі. Яна перастала раскладваць свае цацкі і сказала, зморшчыўшы тварык: «Леа, Леа»,— і затым раптам: «Яйка»,— і адразу ж заззяла: яе лексікон узбагаціўся новым словам.
— Ды і ўвогуле, з якой прычыны мы павінны кожнай раніцы падаваць яму яйка?
— Усім бацькам і ўсім дзядзькам падаюць яйка на сняданак,— нерашуча запярэчыў Марцін і адразу ж паправіўся,— амаль усім.
Ён сам не быў у гэтым упэўнены. Да гэтай пары ён не ўяўляў сабе нейчага бацьку або дзядзьку, якому б не падавалі на снеданне яйка. Але тут яму раптам успомнілася, што дзядзька Берэндта не есць яек раніцай.
— Ну а я лічу, што гэта зусім не абавязкова,— сказаў Генрых.
Ён схапіў аловак і правёў тоўстую касую рысу на паперы, быццам выкрасліў ранішняе яйка з дамашняга снедання Леа.
Збялелы ад гневу, ён працягваў:
— Вось і падлічы цяпер, на колькі ён нас абдурыў! На маргарын ён недадае па сем пфенігаў штодня, калі не больш — ён жа яшчэ час ад часу робіць сабе бутэрброды і вечарам. На абед — па дзесяць пфенігаў, ды
джэм ён жрэ зусім бясплатна — гэта яшчэ пфеніг. Цяпер за яйка з яго кожны дзень належыць на тры пфенігі больш. Усяго, значыць, дваццаць пфенігаў. Памножым гэта на тысячу,— ён жыве ў нас амаль тры гады,— атрымліваецца дзвесце марак! Зразумеў? Далей: за хлеб мы з яго зусім не бяром. Апошнія два гады мы атрымліваем яго бясплатна. Але мяркуй сам: калі нам хлеб дастаецца дарма, ці азначае гэта, што і ён не павінен за яго плаціць?