Выбрать главу

— Дабро і зло — два бакі аднаго медаля. Мой лёс распарадзіўся так, што жыццё, кінуўшы жэрабя, перакуліла медаль на цёмны бок, падціснула над сябе мірыядна-зданістае свят­ло.— Пальцы Вілена няшчадна сціснулі падатлівы руль «мерседэса», які, нібы стальная страла, ляцеў па дарозе, пужаючы вадзіцеляў рэдкіх машын. Уласнікі зношаных іншамарак і айчынных тарахцелак ціснуліся да абочын — саступалі дарогу срэбранаму інаходцу Вілена. Яны, мішчанчукі, быццам ведалі, што гэты хлопец спяшаецца да закінутага і забытага ў глухім ельніку былога дома адпачынку, дома, у якім некалі нагульвалі тлушч «працаўнікі» костнага камбіната. «Лепш прытармазіць, чым зрабіць смяргэльны кульбіт у паветры»,— відаць, толькі гак думалася аматарам-уласнікам, калі яны праводзілі спалоханым позіркам д’ябальскую машыну Вілена.

— Хто вінаваты, што, нарадзіўшыся, я стаў нікому не па­трэбны.

Нейкая распусніца, якую звычайна завуць маткаю, гуль­нула з кабялюгаю ў першым, што трапіўся на вочы, забруджаным пад'ездзе ці на пыльным і смярдзючым гарышчы «хрушчоўкі» здаволіла свой сверб між ног, а праз дзевяць месяцаў выціснула са сваёй вантробы яго, Віленава, ружовае цельца ў малацілку жыцця. I ўсё! Яна дала яму жыццё. Дала жыццё і забыла. А ён жа гэта жыццё не прасіў у яе, у гой клятай лахудры, якая, можа, нават не зірнула на яго, калі апрасталася ад ношы...

Вілен адной рукою прыкурыў ад газавай запальнічкі. Павольна, не спяшаючыся, зацягнуўся. Араматызаваны дым тытуню запоўніў лёгкія, шчыкатнуў у грудзях, нібы там нехта нябачны правёў пушыстым хвастом сібірскага ката. Выдыхваючы, хлопец пускаў дым праз нос. Шызавата-блакітныя струменьчыкі ад пругкага паветра праз акно змешваліся ў клу­бок і ў наступнае імгненне паўз калені спаўзалі да пружыністых чорных красовак. Вілену захацелася падбадзёрыцца з адкаркаванай пляшкі тэкілы. Ен прыклаўся да рыльца. Зрабіў два невялікія і адзін на поўны рот глыткі. Смак пітва, пекануўшы горла, разліўся па ўсім целе, разняволіў замлелую спіну, хвалькай пакаціўся па напружаных руках і нагах. Вілен любіў гэтае зелле. Не, ён не надта ў яго ўлягаў, але і не адмаўляўся, не пазбягаў узяць «на грудзі» чарку-другую са сваімі гуронаўцамі. А раз на месяц і добра хмялеў. Г эта заўсёды адбывалася трынаццатага чысла. У гэты дзень Г урон прымаў у іхнюю сям’ю новых братоў і сясцёр. Што можа быць лепшага за тое. каб прыгубіць, на колькі хапае сілы, спірытусу з агѵльнай культавай чашы — жоўтага, адпаліраванага рукамі і процьмай гадоў — чэрапа. Праўда, Гурон толькі яму прызнаўся, і то па вялікім сакрэце, узяўшы з яго, Вілена, магільнае слова маўчання, што культавы чэрап гіпсавы, копія адзін да аднаго звычайнага, чалавечага. Але кожны, хто бярэ ў свае рукі гэту чашу, чашу сілы і моцы, чашу іхняга агульнага з’яднання, назаўсёды зрастаецца з імі — Дзецьмі ночы.

Вілен крыху збавіў хуткасць машыны. Зараз павінна быць паваротка з цэнтральнай маскоўскай шашы на прасёлкавую, якая цягнецца да правінцыйнага раённага гарадка. Туды хло­пец некалькі разоў заязджаў. Гарадок здзіўляў сваёй закінутасцю, жабрачай беднасцю і плоймай курэй на вуліцах. Вілену першы раз, калі ён наведаў гарадок, падалося, штотрапіўу чэхаўскія мястэчкі і абавязкова ён зараз угледзіць на вуліцы і чалавечка ў футляры, і чыноўніка, які чыхнуў у тэатры на цемя Вялікаму, а вось там, за гарбатай хацінай, стаіць і бальніца гарадка з флігелем, а ў ім знакамітая палата нумар шэсць. Про­ста фантастыка! Вілен не мог зразумець напачатку, ды і цяпер да яго свядомасці не даходзіць: як можа існаваць недалёка ад сталіцы такое месца — гарадок-прывід.

Калі хочаш — не маўчы,

А хутчэй мяне таўчы...—

пела «Гумавае лона» ў дынаміках. Вілен сам сабе ўсміхаўся. Усміхаўся нейкай глухой абыякавасці і бяздумнасці. Ён бачыў, як у дальнім святле фар «мерседэса» паволі вымалёўваецца над дарогай вялізны сілуэт птушкі. Шырокія, распасцёртыя ў бакі, на два з паловай метры, крылы чорнага грыфа, іхняга, Дзяцей ночы, заступніка і абаронцы. Лысая птушка-гіганг без сполаху набліжалася да машыны. Вілен прытармазіў, адчыніў дзверцу і выйшаў на ўрасянелую траву. Грыф, з угну гай галавою, высгавіў для тармажэння ўперад сухія пружыністыя лапы і надзіва мякка сеў на капот срэбранага «мерседэса». Крушыністыя вочы птушкі пазіралі на Вілена, а скрыўленая дзюба напаўадкрылася і выкінула ў ноч каротка-хрыплаваты гук прывітання. Хлопец пяшчотна дакрануўся да голай галавы заступніка, правёў далонню па шыі і складзеных на спіне крылах.

— Чакаў мяне, дарагі? Ты, мой паслухмяны птах, засумаваў без Вілена? А Вілен табе гасцінец прывёз. Пачакай, зараз дастану з багажніка. Я пра цябе ніколі не забываю. Ты, мой верны сябар, ніколі мне не здрадзіш, як і табе не здрадзіць Вілен. Вось, глядзі, цэлы пакет свежага мяса.