Выбрать главу

Матор «мерседэса» вуркатаў прыцішана-лагодна, без аніякай натугі. Ён пераадольваў дарожныя перашкоды, аб'язджаў выварагні і груды высахлага ўжо голля. (Паўз дарогу некалі рабілі нрасеку, дрэвы сцягнулі і забралі, а голле гак і тлела над летнім сонцам, выпетрывалася вятрамі, мокла ад няспынных восеньскіх дажджоў, а зімнія маразы трушчылі яго, руйнавалі да таго часу, пакуль не заносілася голле шчодра мяккім, пульхным снегам.)

Вілену ў салоне машыны было ўтульна і добра. Прыцішаная мелодыя навявала санлівасць, расслабляла цела, галаву апаноўвала незразумелая абыякавасць. Зусім нечакана для сябе ён узгадаў Нінку Смаляк, дзяўчыну, з якой жыў разам пад часы бадзяння на вакзале. Чарнявая Нінка з прамяністымі блакітнымі вачыма (дзіўнае гэта было спалучэнне для Вілена напачатку, пакуль ён выпадкова не йабачыў на тым жа вакзале негрыцянку з такімі ж бяздонна блакітнымі вачыма) патрапіла ў Мінск з далекаватага Дрыбінскага раёна. Яна была маладзейшай за Вілена на тры гады. Дзіўна, але Нінка пра сябе амаль нічога не расказвала, не любіла яна чамусьці ўзгадваць сваё мінулае. Мо не вельмі салодкім было яно ў дзяўчыны. 3 Нінкай хлопец пражыў разам амаль паўтара года. Ад нечаканага ўспаміну ў Вілена зашчымела ў грудзях, на сэрцы зрабілася нудотна, аў вачах зашчыкаталі нябачныя слязіны. Вілен, будучы разам з Нінкай, заўсёды здзіўляўся яе чысціні і гаспадарлівай жылцы. Яыа насіла доўгія валасы, заплеценыя ў касу, якая спускалася амаль да паясніцы. Два разы на тыдзень, як кажуць, кроў з носа, а павінна была схадзіць у гарадскія душавыя ці ў лазню. Вадзіла яна з сабой і Вілена, з-за чаго, іншым разам, даходзіла і да сварак.

Нінка была надзіва разумнай і кемлівай дзяўчынай. Менавіта яна ўгаварыла Вілена на зіму перабрацца начаваць далей ад вакзала, аж у раён Сухарава. Там яны аблюбавалі цёмны тэхнічны паверх у вялікім жылым будынку.

— Тут нас не натурбуе і не заграбе аніякі мент,— ідраконвала напачатку яна хлопца.— Зімою, сам ведаеш, як шныраюць службісты па гарышчах прывакзальных камяніц, адлоўліваюць нас, небаракаў, і саджаюць у клетку.— Вілен гэта і сам добра памягау, бо не адзін і не два разы прыходзілася гібець яму зімовыя ночы за жалезнымі прутамі міліцэйскіх устаноў.— Нічога, што ездзіць далекавата, але затое спакойна ў цёплым месцы можна выспацца,— даводзіла яна хлопцу.

Вілен і да сённяшняга дня не ведае, адкуль Нінка прыцягнула даволі добры матрац і яшчэ не падраную вагнюю коўдру. Замест падушкі яны прыладкавалі мяшок, запоўнены мяккім сенам са стажка, які стаяў у прыватным сектары, вельмі блізенька ад іх дванаццаціпавярховіка.

— Ты не бойся, я не зацяжару,— супакойвала ўцешнымі начамі дзяўчына свайго каханка.

— Кожная можа падзаляцець,— не згаджаўся Вілен.

— Дурненькі ты. Я ж ведаю сябе.

— Не гавары абы-што. У вас, жанчын, такая прырода.

— Не ўва ўсіх яно аднолькава,— пярэчыла Нінка.

— Калі што якое, адразу збягу,— злаваўся хлопец.— Не тое ў нас жыццё, каб з дзіцём і пялюшкамі валаводзіцца. Не трэба на свет пускаць яшчэ аднаго пакутніка. Хопіць і таго, што я ніколі ў вочы не бачыў сваёй маці, не гаворачы ўжо пра бацьку.

— Ды супакойся ты. Ускіпеў, як гаршчок на агні.

— Трэба галавой думаць, Нінка.

Я і думаю.

— А чаму тады не адпускаеш з сябе, забіраеш усё?

— Простая бясплодная ад прыроды. Бяс-плод-ная! Зразумеў нарэшце?

— Адкуль ты ведаеш? — не верыў напачатку Вілен.

— Калі гавару, значыць, упэўнена. Ты думаеш, што адзіным у мяне мужчынам быў? — пачынала нервавацца Нінка.

— Гэта не аргумент.

— Добра. Каб закрыць гэтае пытанне аднойчы і назаўсёды, гавару табе як на духу: некалькі разоў правяралася я, бацькі вазілі мяне да найленшых спецыялістаў-дактароў, і паўсюль адзін і той жа дыягназ — прыроднае бясплоддзе. Цяпер ты задаволены?

Гэта было першы і апошні раз, калі Нінка ўзгадала сваіх бацькоў. Вілен не стаў распытваць далей, бо ведаў, як да такіх пытанняў паставіцца дзяўчына. Ён меркаваў так, што калі яна захоча нешта расказаць, то зробіць гэта сама, без яго назойлівага даймання, на сваёй волі.

«Эх, Нінка, Нінка, дзе ты цяпер, маё дзяўчо?» — скрушна мільганула думка.

«Будзь заўсёды жорсткім эгаістам, вер сабе і любі толькі сябе! — быццам адказам на роспач Вілена прагучаў у яго вушах голас Максіма Гурона.— Галоўнае: не распускаць слюні, не быць слабаком, няхай тыя, хто не мае свайго Гаспадара, упадабаюцца слімакам, ды яны і ёсць слімакі.— Свідраваў слых Вілена голас Максіма.— Ты прыйшоў на зямлю, якая ўжо прагніла і заіржавела, каб кіраваць бязвольнымі, тымі, хто, як машкара-трохдзёнка, таўкуцца летнімі надвячоркамі ў пар­ным паветры прырэчных лугоў і гарадскіх звалак з пустэльнямі!»