Выбрать главу

— Я гэта ведаю,— уголас прагаварыў Вілен.

— Што?

— Нічога, Максім. Даўняя звычка — гаварыць сам з сабою.

— Пазбаўляйся ад яе. У нашай справе яна будзе толькі шкодзіць.— Максім зняў акуляры, паклаў іх на пярэднюю панель перад лабавым шклом.— Чытаў сённяшнюю «Вячорку»?

— Што-што?

— «Вячэрні Мінск», кажу.

— Яшчэ ж далекавата да вечара.

Максім скоса зірнуў на цяпер былога жыхара вакзала, куточкамі губ ехіднавата ўсміхнуўся.

— Ты проста дагістарычны выкапень, хлопча. Але гэта не так і важна.

— На газеты грошы трэба,— пакрыўджана буркнуў Вілен.

— «Чарніла» ж ёсць за што купіць, га?

Вілен змоўчаў.

— Вазьмі на заднім сядзенні. Прашедзь раздзел «Крымінал». Там нешта цікавае прачытаеш.— Максім шматзначна акінуў позіркам новага знаёмага.— Ты які памер адзення носіш?

— Пяцідзесяты, здаецца, а рост чацвёрты,— здзіўлена адказаў Вілен.— Навошта гэта патрэбна табе?

— Пара ўжо прышмоціцца, малады чалавек.

— Мне і так добра. Ды і грошы дзе я вазьму?

— Пазычу. Прыйдзе час, аддасі. Не ўсё жыццё ж збіраешся хадзіць ахламонам. Аблюдзіцца трэба, навесці знешні бляск. Пакуль чытай газету, а праз некалькі кварталаў заедзем у клёвы буцік і падбяром тое-сёе.

Вілен разгарнуў свежы нумар «Вячэрняга Мінска», кінуў вокам на артыкулы і інфармацыі, абыякава спыніў позірк на фотаздымках, удыхнуў на поўныя грудзі свежы пах друкарскай фарбы і, нарэшце, засяродзіўся на рубрыцы «Крымінал».

У звестках МУС пісалася пра тое, да чаго большасць грамадскасці ўжо прывыкла: п’яныя разбоі, згвалтаванні, пажары ад курэння ў ложках, рабаванні асабістай маёмасці, крадзяжы дарагіх аўтамабіляў. Падкідному даводзілася чы­таць пратакія злачынствы і ў іншых газетах, якія забывалі пасажыры вакзала на лаўках ці проста выкідвалі іх каля сметніц, як непатрэбны і лішні груз. Але апошняя вестка зацікавіла Вілена. У ёй гаварылася, што за Мінскам, на мяжы з Чэрвеньскім раёнам, у мінулую нядзелю грыбнікі знайшлі знявечаны труп маладой дзяўчыны. Як паведамілі судмед­эксперты, у яе не было сэрца і печані.

— Ну, як табе? — не адрываючы позірку ад дароі і, спытаў Максім.

— Жахліва,— толькі і змог прамовіць Вілен.

— Нічога, прывыкнеш. Цяпер гакі час. Прыйшло тое на зямлю, пра што гаварылі ў мінулых стагоддзях, чаго чакалі такія гаспадары жыцця, як мы — гуронаўцы. Гэта наш баль, баль нашага вялікага Гаспадара. Мы заказваем музыку, самі граем і танчым, выбіраем ахвяр і даём дазвол на жыццё.— Пальцы на руках Максша аж пабялелі, так моцна ён абхапіу руль.— Чаго ўціснуўся ў сядзенне, як усё роўна на плечы звалілася табе стопудовая глыба мармуру?

— Не па-людску усё гэта. Страшна жыць, калі задумваешся, што робіцца навокал.

— Не слюнцяйся, Вілен. Я ж пазнаў адразу ў табе моц унѵтранага духу і светлую галаву. Яны-то і паслужаць нашай агульнай справе. А людскасць, дабрыня, спачуванне і шкадоба — пустыя словы, якімі болыпасць прыкрывае сваю мурашыную мізэрнасць ці, наадварот,— пацёмкі душы. Вось ты — бязбацькавіч, бомж. Хто табе першы працягнуў руку, каб вышмыргнуць з бяздоннай багны? Праўда, ты за маю руку цяпер павінен трымацца аберуч, каб яна міжволі не выслізнула.

«I хго гурхануу мне у плечы, каб я сеў у машыну да такога вар я га? Захацелася дармавога харчу і пітва. Тут хоць бы само­му жывым застацца,— спалохана скакалі ў галаве Вілена думкі.— Зараз жа грэба нешта прыдумаць і збегчы. На такой хуткасці не выскачыш. А калі і сігануць, то абавязкова паграпіш пад колы іншай машыны. Якія тут жаргачкі, калі адразу чаты­ры праезныя паласы ў адным накірунку. Думай, думай»,— загадаў сабе хлопец.

Максім адчуў перамену настрою ў свайго знаёмцы, які з абыякава-вясёлага нечакана нібы паменшаў ростам і змізарнеў, заклапочана і прыдзірліва пачаў узірацца ў бакавое шкло дзверцы.

«Не трэба ісці адразу ў лабавую,— перасцярог сябе Гу­рон.— I ак любога можна запалохаць і адш гурхнуць. А здавалася, што ён без лішняга сюсюкання усё схопіць і зразумее. Жыццё ж яго навучыла лепш за розныя там універсітэты і акадэміі. Не, не варта адразу, нахранам ламаць яго светапогляд, які дасюль склаўся. Начну далучаць да маіх гуронаўцаў Вілена ціхенька і складненька, усяму свой час і свой дзень».

— I чаго мы прымоўклі? — Максім зычліва ўсміхнуўся.— Вазьмі закурыць. Цыгарэты прачышчаюць мазгі, вытурваюць з галавы брыдкія думкі. Не ведаю, як табе, а мне яны надаюць упэўненасці і рашучасці. Скажы: мне падалося ці сапраўды цябе нешта ўсхвалявала? Бачу, што і вочы палахліва бегаюць, і твар выцягнуўся, як у муміі.