Выбрать главу

Апрача ўсяго гэтага Валодзька пачаў прывозіць з Бабруйска карабіны, наганы i гранаты. Ахоўнай граматай у яго быў пропуск рудабельскага каменданта.

Звычайна, калі прыбывалі новыя тавары, збіралася «пашыранае праўленне кааперацыі». Прыходзілі Салавей, Ляўкоў, Малаковіч i Адзінец. Нібыта незнарок заходзілі камандзіры партызанскіх атрадаў — Максім Ус, Нічыпар Званковіч i Анупрэй Драпеза. Тут праводзіліся пасяджэнні рэўкома i партыйнай ячэйкі, раіліся камандзіры атрадаў, раздаваліся лістоўкі i газеты. A калі часам заходзіў нямецкі патруль, Сцяпан Жынко паказваў камендантаву грамату — дазвол раз на тыдзень збіраць цраўленне кааперацыі. Часам салдат частавалі «шнапсаМ» з панскага бровара i салёнымі гуркамі.

Салавей трохі ўмеў гаварыць па-нямецку i тлумачыў салдатам, што ix ашукаў кайзер, што яны не павінны крыўдзіць такіх жа сялян, як яны, што ім трэба хутчэй вяртацца дадому, скінуць Вільгельма i ўзяць уладу ў свае рукі. Салдаты задумваліся, бо кожны хацеў хутчэй вярнуцца да сям'і. Яны прагна накідваліся на лістоўкі, якія знаходзілі ў сваіх кішэнях, чыталі ў газеце артыкулы Карла Лібкнехта i натхнёныя прамовы Розы Люксембург.

У казарме тоненькія лісткі, напісаныя на роднай мове, пераходзілі з рук у рукі, ix хавалі ў секніках i падушках, імі дзяліліся з таварышамі, як навінамі з дому.

Камендант ніяк не мог уцяміць, хто прыносіць у казарму гэтуіо «камуністычную заразу». Ён злэена рваў на дробныя шматкі лістоўкі i газеты, тупаў нагамі, рассякаў паветра кароценькім стэкам i крычаў:

— Нават куры не баяцца іхніх пагроз. А салдаты кайзера былі заўсёды верныя прысязе i айчьше.

Камендант пасылаў у вёскі i на хутары атрады салдат. Яны выграбалі з засекаў i кадоўбчыкаў жыта, з гарыхнчаў сцягвалі падсушаныя кумпякі, усё складалі на фурманкі, вызначаныя старастам.

Галасілі бабы, умольвалі хоць на зацірку пакінуць мукі, пашкадаваць ix дзетак. А салдаты ni быта не чулі i не разумелі ix галашэння.

Барон Урангель даводзіў каменданту, што трэба завярнуць абоз у яго двор i ссыпаць усё ў панскія свірны. Бо гэта яго дабро, нарабаванае мужыкамі i бандытамі. А камендант выконваў загад свайго камандавання — збіраў кантрыбуцыю натурай. На кожную фурманку ён даў па салдату i адправіў першы абоз у Ратміравічы.

Падводчыкі ішлі каля вазоў, салдаты ляжалі на мяхах i смакталі доўгія люлькі. Колы рыпелі па глыбокім пяску, шумелі старыя замшэлыя сосны, i шчабяталі звонкія лясныя птушкі.

Калі абоз уехаў у густую путчу, каля самай дарогі прагрымеў залп. Спалоханыя коні рвануліся ў лес, перакуліўся адзін, другі воз, разам з мяхамі пассоўваліся немцы, не паспеўшы ўхапіцца за свае карабіны. А ix ужо акружыў атрад — чалавек за сорак узброеных маладых барадатых мужчын. Адстрэльвацца i супраціўляцца не было сэнсу. «Што можа зрабіць дзесяць салдат з такою вялікаю бандай? Загінуць? За што i дзеля чаго? Каму ж ахвота паміраць?» — думалі перапалоханыя немцы. Яны паднялі рукі.

Партызаны лавілі коней i заварочвалі на вузкую лясную дарогу, збіралі кінутыя салдатамі карабіны, здымалі з папруг цесакі i высыпалі з патранташаў патроны. Потым немцаў паставілі па два чалавекі ў рад.

Да ix падышоў смуглявы, сярэдняга росту мужчына i, мяшаючы слова пa-руску, слова па-нямецку, лагодна i ціха загаварыў:

— Вы хацелі пакінуць нашых дзяцей без хлеба. Выходзіць, бандыты вы, хоць ваш камендант бандытамі лічыць нас. Мы — партызаны, мы абараняем свае сем'і, сваю зямлю ад бандытаў i ворагаў. Ідзіце спакойна назад. Ніхто вас не зачэпіць. А каменданту перадайце, што не дадзім адсюль ні аднаго зярняці. Вас сотня, а нас тысячы. Усе мы былі салдатамі i ўмеем добра страляць,— Ён усміхнуўся, выцягнуў з-за пазухі пачак нямецкіх лістовак i раздаў кожнаму па некалькі штук.— Auf Wiedersehen [11]. — Прыставіў далонь да казырка палінялай салдацкай шапкі.

Салдаты павярнуліся, нібы па камандзе, i ціха, час ад часу азіраючыся, патупалі па пыльнай лясной дарозе. Калі трохі адышліся i ўбачылі, што ніхто за імі не ідзе, прыпусціліся ледзь не подбегам.

— Заварочвай на Зайцаў хутар! — загадаў Салавей.— Няхай кожны разбірае сваё, а шляхецкае раздадзім сіротам i ўдовам.

Весялей пакаціліся колы па цвёрдай лясной дарозе. Следам ішлі партызаны. У некаторых на адным плячы вісела свая стрэльба, а на другім — нямецкі карабін. Максім Ус падперазаўся двума поўнымі патранташамі. Хлопцы расказвалі, як хто страляў, колькі забраў патронаў, хваліліся новымі карабінамі.

Пад вечар таго ж дня раззлаваны бездапаможнасцю нямецкага камандавання барон Урангель загадаў закласці яму брычку, сказаў, што едзе ў госці да харомецкай пані. Паклаўшы пад сядзенне нейкія скрыначкі i шкатулкі, ён накінуў калматую бурку, ускочыў на абшмулянае скураное сядзенне i памчаўся рыссю па пыльнай дарозе.

вернуться

11

Да пабачэння! (ням.)