Выбрать главу

Апошнi сказ у гэтай цытаце - проблiск ratio, магчыма, выпадковы. Дастаеўскi, канкрэтны й лягiчны ў прыватнасьцях, пераходзячы да рэчаў агульных - Расеi, Эўропы, чалавецтва, зусiм ня часта завяршае свае працяглыя эмацыйныя сэнтэнцыi гэткiм цьвярозым сумневам. Часьцей наадварот.

Повторяю: судите русский народ не по тем мерзостям, которые он так часто делает, а по тем великим и святым вещам, по которым он и в самой мерзости своей постоянно воздыхает... Нет, судите наш народ не по тому, чем он есть, а по тому, чем желал бы стать.

Нiбы самi emotio й ratio - процiлеглыя два Дастаеўскiя: той, якi зьяўляецца аўтарам працытаваных радкоў, i той, якi аналiзуе судовыя працэсы й нiколi ня стане аспрэчваць iсьцiну пра тое, напрыклад, што няведаньне законаў не пазбаўляе ад адказнасьцi. Такiм чынам, Дастаеўскi мае дзьве акрэсьленыя й часта процiлеглыя праўды - для Расеi й для асобна ўзятага канкрэтнага чалавека.

Напэўна, гэта й ёсьць той самы парадокс Дастаеўскага, якi ажыўляе, адухоўлiвае творчасьць пiсьменьнiка.

Славянафiльства Дастаеўскага нельга атаясамлiваць з славянафiльствам сучасных расейскiх патрыётаў. У двух гэтых славянафiльстваў розныя прычыны й тлумачэньне.

Рэч у тым, што калi Дастаеўскi-практык абапiраецца на канкрэтныя сытуацыi, на ўласны досьвед, а нават i на законы крымiналiстыкi, дык Дастаеўскi-iдэоляг - на грамадзкi настрой, на iдэю, на iнтарэсы афiцыйнае ўлады.

Ввиду горячего патриотического настроения народа... ввиду пламенной и благоговейной веры народа в своего царя...

У сучасных расейскiх славянафiлаў няма ratio на iншую тэму, як у Дастаеўскага. Да таго ж яны не ўяўляюць сабой чыстага афiцыёзу, яны хутчэй апазыцыя.

Другая прычына iрацыянальнасьцi славянафiльства Дастаеўскага ў тым, што ён даволi прыблiзна й несамастойна (апасродкавана) ведае расейскую гiсторыю. Гэта той самы згаданы вышэй "гiстарызм". У нас одно изучение России сколько времени возьмет, потому что у нас лишь редчайший человек знает нашу Россию. Да навуковае канкрэтыкi Дастаеўскi-iдэоляг ставiцца крыху пагардлiва, як, вiдаць, i кожны афiцыёзны iдэоляг: Но что же такое эта "Славянская идея в высшем смысле ее"? Всем стало ясно, что это такое: это, прежде всего, то есть прежде всяких толкований исторических (Падкрэсьлена мною. - С.Д.), политических и проч., - есть жертва, потребность жертвы даже собою за братьев, и чувство добровольного долга сильнейшему из славянских племен заступиться за слабого... i г.д.

Ён абапiраецца на патас i велiч гiстарычнае iнтэрпрэтацыi, на аўтарытэт гiсторыкаў (хоць бы й Карамзiна), а не на гiстарычныя факты, хоць бы й вычытаныя ў тых самых гiсторыкаў. Словам, ягоны падыход тут чыста эмацыйны, процiлеглы таму, зноў жа, якiм ён дасьледуе, напрыклад, крымiнальныя сытуацыi, дзяржаўную сыстэму выхаваньня, паводзiны людзей, што вядомыя яму непасрэдна.

I больш за тое. Дастаеўскi iрацыянальны ў нацыянальнай праблематыцы ўвогуле (а яна, дарэчы, i ёсьць у яго толькi ўвогуле, нават калi ён канкрэтна гаворыць пра Расею й рускасьць). Iрацыяналiзм - гэта ягонае слабое месца, зыб. I колькi нi мацуе ён гэтае месца жалезабэтонным патасам, яно застаецца хiсткiм, бяздоказным, пры ўсёй прэтэнзii аўтара на аксiяматычнасьць (Мы, русские... любим наши святыни, но потому лишь, что они в самом деле святы). Магчыма, што тут, у гэтай хiсткасьцi й адбiваецца генэтычная нестабiльнасьць вялiкарускага iдэоляга Дастаеўскага. А паколькi ўсё нацыянальнае прыцягвае яго нiбы магнэсам (гэты парадокс уласьцiвы й сучаснаму пашпартнаму беларусу, - дзьве крайнасьцi сыходзяцца ў iм: нацыянальная iндыфэрэнцыя й патрэба нацыянальнае iдэнтыфiкацыi), яно - хiсткае - уносiць раскол у маналiт ягоных практычных экзыстэнцыяльных распрацовак. Гэта той самы парадокс Дастаеўскага, але ўбачаны зь iншага боку. У гэтым вось сутыкненьнi, на гэтым зломе Дастаеўскi й разьмяшчае сваiх герояў.

Схематычна ўсё гэта можа выглядаць так. Калi цалкам вылучыць зь ягоных твораў нацыянальную праблематыку, - застануцца ўрыўкi лягiчных сытуацыяў Ж.-П.Сартра, пазбаўленыя ў нашым выпадку фэнамэнальнасьцi i, вядома ж, - тайны Дастаеўскага, ягонай, скажам так, мiстычнасьцi (а насамрэч - ужо згаданага тут парадоксу).

Калi гэтыя ўрыўкi, гэтую лёгiку спалучыць з рацыянальнай (вызначанай, адказанай, завершанай) нацыянальнай праблематыкай, - атрымаецца, можа быць, маналiтны Л.Талстой.

Калi тыя вылучаныя эмацыйныя нацыянальныя фрагмэнты разглядаць асобна - атрымаем мiстыфiкаваны патас "Дзёньнiка пiсьменьнiка".