Выбрать главу

Гэта была… газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.

— Вось і яшчэ адзін след чалавека, — задуменна сказаў Светазар. — Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць щ быў. Але зразу мець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што американцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?

— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана. — Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?

— Усё, усё можа быць, — з усмешкай сказаў Светазар. — Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Щ чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?

Тым часам яны пачалі адчуваць, што праменні сонца паляць іх нясцерпна. Асабліва пакутавала галава ад «апаратуры», што была на ёй накоплена. Праўда, другі бок у гэты час адчуваў халадок значна большы, чым гэта было б на Зямлі, дзе награецца і па ветра. Але і частыя пава роты то адным, то другім бокам да сонца мала дапамагалі; прыйшлося шукаць паратунак ад сонечных праменняў у цяньку пад скалой. Пры гэтым трэба было зрабіць некаторыя меркаванні.

Калі сесці там, дзе цень невялікі, то вылучэнне цяпла ад блізкіх распаленых каменняў можа дасягнуць і без па ветра. А калі выбраць цень пад вялікай скалой, то навакольная цеплыня без паветра не дасягне, і такім чынам можна знайсці не толькі прахалодную мясцінку, але і зусім халодную, з тэмпературай ніжэй нуля.

РазмяснДўшыся ў халадку, выбраным па свайму жаданню, брат і сястра абмяркоўвалі становішча і пазіралі на горы. Перад імі ў неба ўздымаліся дзве вяршыні, як вострыя шпілі. Пасярод іх, трохі ніжэй, таксама ўздымаўся шпіль, на ім чамусьці нешта блішчала. Гэта блішчанне прыцягнула да сябе ўвагу і брата і сястры.

— Што там такое? — казалі яны. — Чаго яно там блішчыць? Гэтыя шэрыя скалы нідзе не блішчаць, а там во як эіхацяць.

Сапраўды, зіхаценне было зусім незразумелаё, нібы там скала была адпаліраваная. Нават здавалася, што колер там не шэры, як усюды, а сіні. I дзеці вырашылі ісці туды.

Чым бліжэй яны падыходзілі, тым відней было, што блішчыць не скала, а нейкая штучная рач.

Яшчэ бліжэй падышлі і тады маглі ўпэўнена сказаць:

— Гэта і ёсць тая ракета, на якой прыляцелі людзі з Зямлі.

Можна было ўжо здагадацца, што тут такое адбылося. Пасадка на Месяцы, зразумела, не магла быць арганізавана так, як на Зямлі, і ракета трапіла ў горы, зачапілася за востры шпіль, праламала спод і засела між вострых скал. Задняя частка яе зусім адламалася і звалілася ўніз. Пярэдняя частка, дзе знаходзілася кабіна лётчыка, больш захавалася: яна перахілілася носам уніз і ўперлася ў скалу. Зусім разбурана была сярэдняя частка, якая засела на скале.

Хлопчык і дэяўчынка дабраліся да кабіны. Дзверы яе былі расчьшены. Зазірнулі ў сярэдзіну — здаецца, вялікіх разбурэнвяў няма. Няма і чалавека. Дзе ён? Можа, забіты зваліўся ўніз? Не, у гэтых мясцінах, куды ён мог зваліцца, — нікога няма. Значыцца, ён сам выбраўся з кабіны і пайшоў уніз. Куды? Пэўна, туды, дзе была знойдзена фатаграфія. Трэба ісці ўніз.

Дзеці выбралі сабе куток у цяньку і селі адпачыць. Нягледзячы на сур'ёзнасць становішча, яны не маглі не залюбавацца той карцінай, якая адкрывалася перад імі 8 горы. Абсалютная цішыня зачароўвала чалавека, не хацелася ш гаварыць, ні рухацца. Святло было дзіўнае, нейкае бледнее, празрыстае. Выразныя контуры шэрых гор на чорным фоне неба здаваліся несапраўднымі. Святлана вельмі ўдала сказала:

— Зусім як карціна ў стэрэаскопе. Сонца здавалася на тым самым месцы, што і ранен. Ды і не дзіва: колькі яно магло прайсці за гэтыя гадзіны, калі свеціць на небе цэлыя два тыдні? Мала пасунулася і Зямля. Толысі Амерыка, як можна было ааўважыць па паўднёвым яе. канцы, была на тым месцы, дзе раней стаяла Афрыка.

Праз некаторы час дзеці адчулі, што пачалі нават мерзнуць. Яны падняліся і сталі снускацца ўніз. Спусціліся трохі далей ад таго месца, дзе пачыналі ўзыходжанне. Тут яны натрапілі на невялікую пячору, а ў ёй убачылі… чалавека!

Ен сядзеў, прытуліўшыся спіной да каменя. У правей руцэ, якая ляжала на зямлі, была дыхалъная маска. Відаць, у апараце скончылася паветра, і чалавек, паміраючы, садраў са свайго твару маску.

— Ен! — ціха сказала Святлана.

— Ён! — паўтарыў Светазар.