— Цікава, — бурчалі яны, — дзе тут могуць жыць звышкультурныя марсіяне? Дзе тут знаходзіцца вы датная сталіца іх Саатэра? Дзе тут могуць быць іхнія шахты, фабрыкі, заводы? Тут нават іхняй жывёліне «хашы» няма як пражыць. Давай пераляцім на другі бок экватара, дзе цяпер павінна быць трапічная гарачыня.
Яны паляцелі насустрач сонцу. Вылецеўшы на святло, сцішылі ход машыны і пачалі пільна прыглядацца да паверхні, часам зніжаючыся да самай зямлі. «Трапічны пояс» на Марсе быў незвычайны. Там, дзе толькі што ўзышло сонца, усюды бялеўся іней, а дзе была вада — лёд. Дзе Сонца было высока над га лавой, там іней растаў, а лёд у вадаёмах рабіўся ўсё танейшым і танейшым.
— Пакуль ён растане, — засмяялася Святлана, — прыйдзе ноч, і вадзе зноў давядзецца замярзаць.
Які ж быў там краявід? На гэтае пытанне вельмі трапна адказала Святлана:
— Тундра!
Сапраўды, краявід больш за ўсё нагадваў тундру. Лясоў шякіх не было відаць, калі не лічыць прыціснутых да зямлі нейкіх кустоў ці дрэў без лісця. Уся іншая прастора пакрыта мохам ці раслінай, вельмі падобнай да нашага моху. Сярод гэтага моху прасвечвала вада то ў выглядзе балота, то лужын, то сажалак, якія ланцугом цягнуліся на Поўнач. Такія балоцістыя лагчыны часам змяняліся якім-небудзь нагор'ем, у выглядзе плато, то горным! хрыбтамі, якія вельмі нагадвалі Месячный горы, бо і на 'Марсавых гарах не было ніякай расліннасці, не было нават снегу. Затым зноў ішла лагчына з балотцамі і мохам. Ніводнай ракі пакуль не заўважылі, але можна было прасачыць, што балоты, азёры і зялёныя лагчыны, як нітачкай, злучаліся вузенькім ручайком. Можа, гэта і была тая вада, якая вылакала струменьчыкамі з Паўночнага полюса?!
Калі фантамабіль дайшоў да гэтага месца, пасажыры прызямліліся, каб не сказаць — «прымарсіліся».
— Вось тут павінен быць самы гарачы пункт на Марсе, — сказаў Светазар. — Вылазь, пагрэемся.
Пагрэцца сапраўды можна было, бо тэмпература дасягала градусаў дваццанД цяпла. Але для тропікаў гэта было не надта многа.
Высадзіліся яны на камяністай сухой мясцовасці. Большасць тэрыторыі Марса склада лася з такой пустыш.
— Шводнай раслінкі і ніводнай казяўкі…— прамовіла Святлана, прысеўшы на зямлю.
— Як ім затрымацца, калі ноччу прыціскае страшэнны мароз! — адказаў Светазар. — Наогул недарэчная краіна. Зусім незразумела, чаму гэта нашы людзі насялялі яе звышразумнымі істотамі. Давай спынімся лепш ля таго возера.
Далека на гарызонце паблісквала на сонцы досыць значнае возера. Яны пад'ехалі да яго, але близка дастуглцца не маглі: усе подступы былі балоцістыя. На права было сушэй, тут пачыналіся ўзгоркі, а за імі ўздымаліся горы. Налева ад возера ішла вялікая раўніна, накрытая той самай тундравай расліннасцю, якую падарожнікі наглядалі зверху.
Яны пайшлі туды, каб прыгледзецца да гэтай зеляніны бліжэй. Нахіліліся і ўбачылі, што галоўная мяса раслін — гэта не мох, а шбы парасткі хвоі, нібы маленькія сасонкі. Толькі галінкі раслі не ў бакі, а прыціскаліся да сярэдзіны, ігліцы таксама прыціскаліся да сцяблінак і пакрывалі іх, нібы поўсцю.
— Кактус нейкі, ці што? — заўважыла Святлана.
— Мы назавем гэта палярным кактусам, — сказаў Светазар.
— Мы маем права даваць назвы ўсяму, што ўбачым першымі.
Пад гэтымі кактусамі туліліся яшчэ расліны, больш падобныя да моху. Раптам у паветры пачуўся свіст, як быццам нехта моцна маха ў пугаю. Першая жывая істота! Яна толькі што ўзнялася з балота і ля цела да гор, марудна, нязграбна. Кідалася ў вочы, што крылы яе надта вялікія, доўгія, а цела пакрыта не пер'ем, а поўсцю.
— Дзе ж яна сядзіць у начныя маразы? — зацікавілася Святлана.
— Ды, мусіць, у гэтых гарах, — адказаў Светазар. — Там знойдуцца такія норы, куды ніякі мароз не дабярэцца. А крылы такія доўгія яна павінна мець таму, што, як бачыш, паветра тут рэдкае, і ёй абаперціся на яго вельмі цяжка.
— А чым яна жывіцца?
— Трэба думаць, што ў балоце водзяцца якія-небудзь жывёлінкі,— тлумачыў Светазар, — можа, якія-небудзь жабы ці рыба. Яны могуць ноч перажыць і пад лёдам. Шкада, што мы не можам падысці бліжэй да вады.
— Глядзі, глядзі! — закрычала Святлана. — Па тым беразе нехта ідзе.
— Дзе? Хто?! — усхашўся Светазар.
3 ара вага боку па беразе возера ішла, матляючы галавой, жывёліна, падобная на белага мядзведзя, толькі шэрая. Апрача та го, галава гэтай жывёліны больш была надобна да галавы малпы, чым мядзведзя. Іншыя асаблівасці здалёк нельга было разгледзець.