Выбрать главу

Падышоўшы да ўнукаў, дзед прыклаў прыладу да галавы спачатку аднаму, а потым другому, наглядаючы за стрэлкай. Потым весела сказаў:

— Вельмі добра! Гаручага хопіць на якія хочаце падарожжы.

Раптам ён зрабіўся сур'ёзным, вочы яго пагаслі і, здаецда, не бачылі ўжо ўнукаў. Ен сеў у сваё мяккае крэсла і апусціў галаву. Светазар і Святлана зразумелі, што дзеду трэба адпачыць, і ціхенька выйшлі з пакоя.

Калі першае ўражанне ад дзедавай гутаркі прайшло, Светазар і Святлана пачалі думаць, што дзед жартаваў, расказваў адну з тых навуковых казак, якія яны чулі ад яго ўжо не раз. I раней часта бывала, што не разбярэш, дзе канчаецца навука і дзе пачынаецца казка.

— Навуковыя казкі,— казаў ён, — адрозніваюцца ад народных тым, што ў народных непраўдападобнымі звычайна бываюць усе факты, а ў навуковай можа быць непраўдападобным які-небудзь адзін, асноўны. Возьмем, напрыклад, вядомую казку «Канёк-Гарбунёк», там у аснове непраўдападобны сам Канёк-Гарбунёк, Іванка, які едзе на ім, сустракае і непраўдападобнага кіта, і ярша, і непраўдападобную Жар-птушку, і наогул усе падзеі ў казцы непраўдападобныя. У навуковай казцы «Плутонія» нашага вучонага Обручева непраўдападобна толькі тое, што ў наш час чалавек трапіў у нейкае царства дапатопных звяроў. Затое ўсё далейшае апісанне зусім правільнае: каб чалавек сапраўды мог трапіць у такое царства, ён убачыў бы акурат такіх самых жывёл, у такім царстве яны былі б у сапраўднасці! Успамінаючы гэтыя словы, Светазар і Святлана задавалі сабе пытанне: мусіць, і тут была навуковая казка? Мусіць, і тут які-небудзь пункт няправільны? Але які? I чаму дзед казаў так, нібы сапраўды можа зрабіць машыну?

— А навошта нам ламаць галаву? — нарэшце вырашылі яны. — Калі гэта была казка, няхай будзе казка, а калі сапраўднасць, то самі ўбачым.

На дзедавай верандзе стаяла маленькая чырвоная машына, падобная і на аўтамабіль, і на падводную лодку, і на самалёт, бо збоку был! маленькія крылы, як у птушкі, якая нарыхтавалася ўзляцець.

Унізе ледзь вызначаліся маленькія колы. Спераду быў невялікі прапелер з адхіленымі назад лопасцямі; у такім выглядзе ён трохі нагадваў свердзел. Ззаду, дзе ў аўтамабілях часта прымацоўваюцца запасныя колы, таксама быў не то прапелер, падобны на вентылятар, не то вентылятар, падобны на прапелер. Па баках было напісана «ФЦ-1».

Пасля таго ўнукам доўгі час не даводзілася сядзець у дзеда і гутарыць з ім.

Ен быў вельмі заняты, нават выязджаў некуды; потым да яго прыходзілі нейкія людзі, нешта прыносілі, майстравалі там наверсе. Уніз дзед спускаўся рэдка і ні на каго не звяртаў увагі.

Але ніхто гэтаму не здзіўляўся: ён часта быў такім, калі быў надта захоплены сваёй работай.

I вось аднаго разу дзед сказаў:

— Ну, светлячкі, ідзіце прымайце сваю машыну. Маці, якая таксама была тут, сказала свайму бацьку з дакорам:

— Ці варта было столькі турбавацца дзеля такой цацкі? Яна ж, мусіць, і дорага каштуе. Замест яе лепш было б веласіпеды ім купіць. А гэту штуку і не скарыстаеш ніяк…

— Эх, маці! — сказаў стары з дакорам. — Не скарыстаеш! А ты ўжо забылася, як сама калісьці скарыстоўвала нават перавернутае крэсла для падарожжаў па ўсім свеце? I, здаецца, была ўпэўнена, што гэта ёсць сапраўднасць.

— Дык то была дзіцячая фантазія, — адказала дачка.

— Вось мы і скарыстаем гэтую дзіцячую фантазію. Толькі не так, як вы калісьці, а панавуковаму.

— Ну, гуляйце сабе па-навуковаму, — абыякава сказала маці і пайшла ўніз.

— А што азначаюць літары «ФЦ»? — пацікавілася Святлана.

— Гэта фабрычная марка, — засмяяўся дзед. — Чытаецца так: «Фантамабіль Цылякоўскага», выпуск 1. А цяпер сядайце ў свой фантамабіль. На галаву надзеньце гэтыя шлемы. Ад іх вось ідуць права ды да гэтага апарата (за іх спіной было нібы акенца з сеткай). Тут і знаходзіцца, так сказаць, сэрца машыны. Як я ўжо казаў, рухаць машыну будзе ваша фантазія. Гэта аначыць, што можна выканаць кожнае ваша жаданне. Паўтараю — кожнае. Значыцца, ніякага іншага кіравання не трэба, і вы можаце сядзець спакойна і фантазіраваць. Каб пусціць машыну ў ход, трэба націснуць вось гэтую кнопку. Тут яшчэ ёсць цыферблат са стрэлкай, дык вы яго паку ль не чапайце: я потым скажу вам, як ім карыстацца. Хуткасць ваша га «фантамабіля» ў прынцыпе павінна быць такая самая, як хуткасць фантазіі, гэта значыць, неабмежаваная. Але ў прыродзе мы яшчэ не ведаем хуткасці, большай за хуткасць святла, гэта значыць, трыста тысяч кіламетраў у секунду. Навука лічыць, што наогул большай хуткасці не можа быць, як не можа быць холаду, большага за дзпесце семдзесят тры градусы. Ну што ж, калі не ўдасца нам падняць хуткасць машыны да хуткасці фантазіі, то хопіць вам і хуткасці святла, з якой вы зможаце апынуцца, напрыклад, на Месяцы праз адну і тры дзесятых секунды або за адну секунду аб'ехаць вакол Зямлі сем з паловай разоў. Памятайце толькі, што перад пасадкай трэба загадзя зменшыць ход, каб не расплюшчыла вас інерцыя. Тое самае трэба мець на ўвазе і пры павелічэнні хода. Але паколькі ўсё гэта залежыць ад вашага аргашзма, то я ўпэўнены, што ён інстынктыўна будзе сам рэгуляваць хуткасць, як і рэгулюе раўнавагу ў часе хады. Пакуль вы знаходзіцеся ў машыне, ніякая небяспека вам не пагражае, бо вы можаце ў кожны момант накіраваць яе прэч. Вось пакуль што і ўсё.