Выбрать главу

Як жа ён памыляўся.

Доўгачаканы і неспакойны сон ужо прыняў у свае абдымкі Містэра Дурсля - кошка, што сядзела на ягоным плоце, спаць зусім не збіралася. Яна сядзела нерухома, як статуя, і, не міргаючы, глядзела ў канец Прайвет Драйв. Яна нават не зварухнулася, калі на суседняй вуліцы гучна пляснула дзвярыма машыны, і не міргнула вокам, калі над яе галавой пранесліся дзве савы. Толькі каля апоўначы, бы скамянелая, кошка нарэшце ажыла.

У далёкім канцы вуліцы - як раз там, куды неадрыўна глядзела кошка - з'явіўся чалавек. З'явіўся нечакана і бясшумна, быццам вырас з-пад зямлі або матэрыялізаваўся з паветра. Кошкін хвост тузануўся з боку ў бок, а вочы яе звузіліся.

Ніхто на Прайвет Драйв ніколі не бачыў гэтага чалавека. Ён быў высокі, худы і вельмі стары, мяркуючы па срэбры яго барады і валасоў - такіх доўгіх, што іх можна было заправіць за пояс. Ён быў апрануты ў доўгі сурдут, па-над якім была накінутая ліловая мантыя, а на яго нагах красаваліся чаравікі на высокім абцасе, упрыгожаныя спражкамі. Вочы за прыцемненымі акулярамі былі блакітныя, вельмі жывыя, яркія і іскрыстыя, а нос - вельмі доўгі і крывы, нібы яго ламалі не меней за два разы. Звалі гэтага чалавека Альбус Дамблдор.

Падавалася, Альбус Дамблдор абсалютна не разумее, што з'явіўся на вуліцы, дзе яму не радыя - не радыя ўсяму, звязанаму з ім, пачынаючы ад ягонага імя і заканчваючы чаравікамі. Аднак яго, па ўсім, гэта не турбавала,  і ён рыўся ў кішэнях сваёй мантыі, спрабуючы нешта адшукаць. ён відавочна адчуваў, што за ім сочаць, таму што раптам узняў вочы і паглядзеў на кошку, якая назірала за ім з іншага канца вуліцы. Дзіўна, але выгляд кошкі чамусьці развесяліў яго.

- Гэтага вартра было чакаць, - сказаў ён, усміхнуўшыся.

Нарэшце ва ўнутранай кішэні ён знайшоў тое, што шукаў. Гэта быў прадмет, падобны да срэбнай запальніцы. Альбус Дамблдор адкінуў срэбнае вечка, падняў запальніцу і пстрыкнуў. Блізкі да яго вулічны ліхтар зараз жа згас. Ён зноў пстрыкнуў запальніцай - і наступны ліхтар знік у цемры. Пасля дванаццаці пстрычак на Прайвет Драйв згасла ўсё, акрамя двух далёкіх, малюсенькіх калючых агеньчыкаў - вачэй кошкі, што сачыла за Дамблдорам. І калі б у гэты момант хто-небудзь зірнуў з свайго акна - нават місіс Дурслі, ад чыіх вачэй-пацерак нішто не магло выслізнуць, - гэты чалавек не змог бы ўбачыць, што адбываецца на вуліцы.

Дамблдор засунуў сваю запальніцу - дакладней, гасілку - назад ва ўнутранюю кішэню мантыі і рушыў да дома нумар 4. А дайшоўшы да яго, сеў на плот побач з кошкай і, нават не зірнуўшы на яе, сказаў:

  - Дзіўна бачыць вас тут, прафесар МакГонагал.

Ён усміхнуўся і павярнуўся да паласатай кошкі, але тая ўжо знікла. Замест яе на плоце сядзела даволі суворага выгляду жанчына ў акулярах, форма якіх была на дзіва падобная да метак вакол каціных вачэй. Жанчына таксама была ў мантыі, толькі ізумруднай. Яе чорныя валасы былі сабраныя ў пруткі вузел на патыліцы. І адразу было прыкметна, што выгляд у яе раздражнёны.

- Як вы мяне пазналі? - спытала яна.

- Мой дарагі прафесар, я ў жыцці не бачыў кошкі, якая б сядзела гэтак нерухома.

- Станеш тут нерухомай - цэлы дзень праседзець на цагляным плоце, - парыравала прафесар МакГонагал.

- Цэлы дзень? У той час як вы маглі святкаваць разам з іншымі? На шляху сюды я стаў сведкай, як мінімум, тузіна вечарынак і гулянак.

Прафесар МакГонагал злосна чмыхнула.

- Так, сапраўды, усё святкуюць, - незадаволена вымавіла яна . - Ім варта было б быць крыху асцярожней. Але не - нават маглы прыкмецілі, што нешта адбываецца. Гэта было ў іхніх навінах,- яна рэзка кіўнула галавой у бок цёмнага акна, за якім знаходзілася гасціная сям’і Дурслі. – Я чула. Зграі соў.. знічкі… Што ж, яны не поўныя ідыёты. Яны проста абавязаныя былі нешта прыкмеціць. Падумаць толькі - зоркапад у Кенце! Не сумняваюся, гэта праца Дзедалуса Дзінгла: ён ніколі не адрозніваўся адмысловым розумам.

- Вы не павінны сердаваць, - мякка ўпікнуў Дамблдор. - За апошнія адзінаццаць гадоў нам рэдка прыходзілася радавацца.

- Ведаю, - раздражнёна сказала прафесар МакГонагал. - Але гэта яшчэ не значыць, што трэба з’язджаць з глузду. Усе папросту страцілі пільнасць! Падумаць толькі, сярод белага дня, збіраюцца ў натоўпы, абменьваюцца чуткамі. І пры гэтым нават не спрабуюць апрануцца, як маглы!

   Яна зірнула на Дамблдора, нібы чакаючы пярэчанняў, але ён нічога не сказаў, і тады яна працягнула:

   - Будзе проста цудоўна, калі ў той самы дзень, калі Самі-Ведаеце-Хто нарэшце знік, маглы пазнаюць аб нашым існаванні. Мяркую, ён і праўда знік, гэта так, Дамблдор?