Выбрать главу

- Колькі я ўжо тут?

- Тры дні. Містэр Рональд Уізлі і міс Грэйнджэр будуць вельмі радыя дазнацца, што ты ачуняў. Яны вельмі моцна турбаваліся.

- Але, сэр, камень…

- Бачу, цябе не так проста адцягнуць ад гэтай думкі. Што ж, камень. Прафесару Квірэлу не атрымалася забраць яго ў цябе. Я прыбыў як раз своечасова, каб прадухіліць гэта, хоць, павінен сказаць, ты і сам вельмі нядрэнна спраўляўся.

- Вы былі там? Вы атрымалі саву ад Герміёны?

- Мы размінуліся ў паветры. Ледзь дабраўшыся да Лондана, я зразумеў, што павінен вярнуцца туды, адкуль толькі што прыбыў. Я патрапіў да месца падзей як раз своечасова і паспеў адцягнуць ад цябе Квірэла…

- Дык гэта былі вы.

- Я баяўся, што прыляцеў занадта позна.

- Амаль што. У мяне заставалася занадта мала сіл, каб не аддаваць яму камень…

- Я баяўся не за камень, а за цябе… Гэтая барацьба ледзь не забіла цябе. Быў момант, калі я амаль упэўніўся ў тым, што ты загінуў. Што жа датычыцца камня, яго знішчылі.

- Знішчылі? - здзіўлена паўтарыў Гары. - А як жа ваш сябар - Нікалас Фламель?

- Ах, дык ты, аказваецца, ведаеш пра Нікаласа? - выклікнуў Дамблдор радасна. - Ты ва ўсім разабраўся, ці не так? Што жа, мы з Нікаласам пагутарылі і вырашылі, што ўсё да лепшага.

- Але цяпер ён і яго жонка памруць, хіба не так?

- У іх хопіць Эліксіра, каб прывесці ў парадак справы, а затым, цалкам дакладна, яны памруць.

Крайняе здзіўленне, якое адбілася на твары Гары, выклікала ў Дамблдора ўсмешку.

- Я упэўнены, што для такога маладога чалавека як ты, гэта гучыць неверагодна, але для Нікаласа і Перанэлы смерць прыйдзе як сон пасля доўгага, доўгага дня. Урэшце рэшт, для высокаарганізаванага арганізма, што ёсць смерць, як не новая цікавая прыгода? Ведаеш, камень і на самой справе не такая ўжо каштоўная штука. Мець столькі грошай і столькі гадоў жыцця, колькі захочаш! Гэтага папрасіў бы для сябе любы чалавек - бяда ў тым, што людзі заўсёды жадаюць менавіта таго, што для іх найбольш пагібельна.

Гары ляжаў, не знаходзячы слоў для адказу. Дамблдор сядзеў, усміхаючыся ў столь.

- Сэр? - звярнуўся да яго Гары. - Я тут падумаў… Нават калі камня больш няма, Вал… я хацеў сказаць, Вы-Ведаеце-Хто…

- Заві яго Вальдэморт, Гары. Заўсёды заві рэчы сваімі імёнамі. Боязь імя ўзмацняе боязь самога прадмета.

- Так, сэр. Дык вось, Вальдэморт жа ж будзе шукаць іншыя спосабы вярнуцца, дакладна? Ён не памёр?

- Не, Гары, не памёр. Ён усё яшчэ жывы, пэўна, шукае сабе якое-небудзь новае цела… Ён не па-сапраўднаму жывы, такім чынам, яго нельга забіць. Ён пакінуў Квірэла паміраць; ён не ведае жалю ні да ворагаў, ні да сяброў. Тым не менш, Гары, хоць гэтым разам ты ўсяго толькі адсунуў яго вяртанне, і ён можа знайсці кагосьці яшчэ, хто пажадае прыняць удзел у наступнай бітве, якой бы безнадзейнай яна ні падавалася - але калі ён прайграе яшчэ і яшчэ раз, што ж, можа быць, ён так і не вернецца да ўлады.

Гары ускіўнуў, але ад гэтага галава яго страшна закруцілася. Затым ён сказаў: "Сэр, ёсць яшчэ сёе-тое, аб чым я жадаў бы спытаць, калі можна… я жадаю ведаць праўду…"

- Праўду. - Дамблдор уздыхнуў. - Праўда - выдатная і адначасова жудасная рэч, таму з ёй варта звяртацца з найвялікшай асцярожнасцю. Аднак, я адкажу на твае пытанні, калі толькі ў мяне не будзе сапраўды важкіх падстаў, каб гэтага не рабіць, і ў такім разе табе прыйдзецца выбачыць мяне. Зразумела, ні ў якім выпадку я не зманю табе.

- Добра… Вальдэморт сказаў, што яму давялося забіць маю маці, таму што яна спрабавала замінуць яму забіць мяне. Але нашто яму было забіваць мяне?

Гэтым разам Дамблдор уздыхнуў яшчэ глыбей.

- Нажаль! Першае ж тваё пытанне я вымушаны пакінуць без адказу. Не сёння. Не зараз. Калі-небудзь ты абавязкова даведаешся… а пакуль пакінь гэтыя думкі, Гары. Калі ты станеш старэй… Я ведаю, як табе цяжка чуць гэта… калі ты будзеш гатовы, ты ўсё даведаешся.

І Гары зразумеў, што спрачацца бескарысна.

- А чаму Квірэл не мог да мяне дакрануцца?

- Твая маці памерла, ратуючы цябе. Калі ёсць на свеце нешта, чаго Вальдэморт не ў стане зразумець, гэта - любоў. Яму не ўсвядоміць, што любоў такой сілы, якую мела да цябе твая маці, пакідае свой уласны след. Не шнар, не які-небудзь знак… але, калі хтосьці любіць цябе так моцна, ён, нават пасля сваёй смерці, абараняе цябе сваёй любоўю. Ты ўвесь прапітаны гэтай любоўю. І таму Квірэл, поўны нянавісці, зайздрасці, злосці, раздзяліўшы сваю душу з Вальдэмортам, не мог дакрануцца да цябе. Для яго гэта было смяротна - дакрануцца да чагосьці настолькі добрага.