Выбрать главу

— Што гэта? — здзівіўся Гары.

— Ад Лаванды, — з агідай кінуў Рон. — Няўжо яна сур’ёзна думае, што я….

Гары прыгледзеўся ўважлівей і гучна хіхікнуў. З ланцуга звісалі вялікія залатыя літары, якія утваралі надпіс: “Мой каханы”.

— Міла, — сказаў ён. — Прышпільны. Ты абавязкова павінен гэта надзець. А галоўнае, паказаць Фрэду з Джорджам.

— Калі ты ім распавядзеш, — залепятаў Рон, засоўваючы ўпрыгожванне пад падушку, — то я… то я… то я…

— Абзаікаеш мяне да смерці? — ухмыльнуўся Гары. — Кінь, за каго ты мяне прымаеш?

— Але як яна магла падумаць, што я здольны напяліць такую штуковіну? — аслупянела гледзячы ў прастору, прашаптаў Рон.

— А ты падумай, успомні, — прапанаваў Гары. — Раптам ты выпадкова прагаварыўся, што марыш расхаджваць у нашыйніку з надпісам: “Мой каханы”?

— Ды мы з ёй… не вельмі ж і размаўлялі, — прызнаўся Рон, — усё больш…

— Цалаваліся, — падказаў Гары.

— Ну так, — кіўнуў Рон і, пахіснуўшыся імгненне, спытаў: — А Герміёна праўда сустракаецца з МакЛагенам?

— Пяняцця не маю, — сказаў Гары. — На вячэры ў Слагхорна яны сапраўды былі разам, але па-мойму, без адмысловага поспеху.

Рон падбадзёрыўся і зноў палез даследаваць змесціва сваёй панчохі. Гары атрымаў вязаны швэдар з вялікім залатым Снітчам на грудзі ад місіс Уізлі, вялікую скрынку ўсякай усячыны з “Узрушаючых Ультрафокусаў Уізлі” ад двайнят і сыраваты, пахкі цвіллю пакуначак з надпісам “Гаспадару ад Крычара”.

Гары здзіўлена на яго паглядзеў.

— Як думаеш, адкрыць можна? — спытаў ён.

— Нічога небяспечнага там быць не можа, нашу пошту па-ранейшаму правяраюць у Міністэрству, — адказаў Рон, хоць таксама глядзеў на пакуначак з падазронам.

— А я і не ўспомніў пра Крычара! Што, на Каляды Дамавым эльфам прынята дарыць падарункі? — Гары падазрона патыкаў скрутак пальцам.

— Герміёна бы падарыла, — сказаў Рон. — Але ты пачакай мучыцца сумленнем, спачатку пазнай, што там.

Праз секунду Гары гучна закрычаў і ўзляцеў з раскладанкі; у скрутку апынуўся клубок мучных чарвякоў.

— Цудоўна, — скуголячы ад смеху, ледзь вымавіў Рон. — Які кранальны клопат.

— Усё лепш, чым ланцуг, — парыраваў Гары, адразу ацверазіўшы Рона.

Да ланчу ўсе спусціліся ў новых швэдрах. Выключэнне склалі Флёр (на якую, судзячы па ўсім, місіс Уізлі не пажадала марнаваь часу) і сама місіс Уізлі у новым, з іголачкі, чараўніцкім капялюшу колеру ночы, абсыпанай зорачкамі дыяментаў, і ўрушаючым залатым калье.

— Фрэд і Джордж падарылі! Ну няўжо не прыгажсць?

— Ведаеш, мам, з тых часоў, як мы самі сціраем сабе шкарпэткі, мы шануем цябе ўсё больш і больш, — сказаў Джордж, нядбайна адмахваючыся ад падзяк. — Пастарнака, Рэм?

— Гары, у цябе ў валасах чарвяк, — весела паведаміла Джыні і перахілілася праз стол, каб зняць яго; па шыі Гары пабеглі мурашкі, зусім не з-за чарвяка.

— Які кашмаг, — Флёр дэманстратыўна здрыганулася.

— Так, праўда, — горача падтрымаў Рон. —Яшчэ падліўкі, Флёр?

Шчыра жадаючы ўслужыць, ён перакуліў соўснік; Біл узмахнуў чарадзейнай палачкай; падліўка паднялася ў паветра і палухмяна вярнулася на месца.

— Ты н’е лепш, чыім ваша Тонкс, — папракнула Флёр Рона, абсыпаўшы Біла ўдзячнымі пацалункамі. — Яна вечна усё апгакідвае…

— Я запрашала нашу выдатную Тонкс, — місіс Уізлі грукнула аб стол міскай з морквай і пранізала Флёр поглядам. — Але яна не захацела прыйсці. Ты не сустракаўся з ёй у апошні час, Рэмус?

— Не, я наогул мала з кім маю зносіны, — адказаў Люпін. — Але ў Тонкс жа свая сям’я, ёсць куды пайсці, няўжо не так?

— Хм-м-м-м, — працягнула місіс Уізлі. — Магчыма. Але ў мяне стварылася ўражанне, што небарака мае намер сустракаць Каляды адна.

Яна незадаволена паглядзела на Люпіна — так, быццам гэта ён вінаваты ў тым, што яна атрымае ў нявесткі Флёр, а не Тонкс. Гары падумаў, што бітва місіс Уізлі даўно прайграная. Пры гэтым ён успомніў, што жадаў нешта высветліць наконт Тонкс, і лепш за ўсё ў Люпіна, спецыяліста па Патронусам.

— У Тонкс змяніўся Патронус, — сказаў ён. — Ва ўсякім разе, па словах Снэйпа. Я не ведаў, што такое бывае. Чаму гэта?

Люпін не спяшаўся з адказам. Ён доўга жаваў індычку, потым нарэшце праглынуў і павольна вымавіў:

— Часам… ад вялікага ўзрушэння… пасля цяжкіх эмацыйных перажыванняў…

— Ён вялікі, з чатырма нагамі, — тут Гары раптам ахінула, і ён прашаптаў: — Слухайце… а гэта не можа быць…?