Выбрать главу

— Артур! — раптам ускрыкнула місіс Уізлі. Яна саскочыла с крэсла, прыціскаючы далонь да сэрца, і не адрываючыся глядзела ў кухоннае акно. — Артур… там Персі!

— Што?

Містэр Уізлі азірнуўся. Усе хутка павярнуліся да акна; Джыні устала, каб лепш бачыць. Сапраўды, па заснежаным двары крочыў Персі Уізлі, яго акуляры ў рагавой аправе зіхацелі на сонцы. Але ён быў не адзін.

— Артур, з ім… міністр!

І праўда, следам за Персі, ледзь накульгваючы, ішоў чалавек, фатаграфію каторага Гары бачыў у “Штодзённым Прароку”. Грыва сіваватых валасоў і чорны плашч былі прыпарошаныя снегам. У кухні ніхто не паспеў нічога сказаць, містэр і місіс Уізлі ледзь абмяняліся здзіўленымі поглядамі, а заднія дзверы ўжо адчыніліся, і на парозе з’явіўся Персі.

На імгненне павісла маўчанне. Затым Персі чапурыста вымавіў:

— Вясёлых Каляд, мама.

— О, Персі! — ускрыкнула місіс Уізлі і кінулася да сына.

Руфус Скрымджэр затрымаўся ў дзвярах, абапіраючыся на кій і з усмешкай пазіраў на рканальную сцэну.

— Прабачце за ўварванне, — сказаў ён, калі місіс Уізлі, ззяючы і абціраючы вочы, павярнулася да яго. — Мы з Персі былі паблізу — праца, ці ведаеце, — і ён не мог не зайсці і не пабачыцца з вамі.

Паміж тым, Персі не выказаў жадання павітаць каго-небудзь з сям’і, акрамяя маці. Ён стаяў, нібы аршын праглынуўшы, і ад няёмкасці глядзеў па-над галовамі прысутных. Містэр Уізлі і двайняты з каменнымі тварамі свідравалі яго вачамі.

— Прашу вас, уваходзьце. садзіцеся, міністр! — замітусілася місіс Уізлі,папраўляючы капялюш. — Частуйцеся: пындэйка, удынг… гэта значыць…

— Не-не, дарагая Моллі, — закруціў галавой Скрымджэр. Гары зразумеў, што ён пазнаў яе імя ў Персі на парозе, перш чым увайсці ў хату. — Не жадаю навязвацца! Мяне бы наогул тут не было, калі бы Персі не дзёрся ўбачыцца з сям’ёй…

— О, Персі! — са слязамі ў голасу выклікнула місіс Уізлі і прыпаднялася на дыбачках, каб пацалаваць яго.

— ... мы ўсяго на пяць хвілін, так што я, мабыць, прайдуся па двары, а вы пакуль пагутарыце з Персі. Не, не, запэўніваю вас, я не жадаю быць назойлівым! Ну-з, калі хто-небудзь пакажа мне ваш чароўны сад… а, вось малады чалавек як раз даеў! Чаму бы яму са мной не прагуляцца?

Атмасфера за сталом адчувальна змянілася. Усе перавялі погляд з Скрымджэра на Гары. Выкрут Міністра нікога не абурыў; нікому не здалося натуральным, што яго павінен суправаджаць менавіта Гары, хоць у Джыні, Флёр і Джорджа таксама чыстыя талеркі.

— Добра, добра, — сказаў Гары ў поўнай цішыні.

Ён таксама не паверыў. што Скрымджэр і Персі проста былі паблізу, і Персі раптам захацелася пабачыць родных. Ясна, што праўдзівая прычына візіту — жаданне Міністра пагаварыць з Гары сам-насам.

— Усё нармальна, — ледзь чутна вымавіў ён, праходзячы міма Люпіна; той прыўстаў з крэсла. — Нармальна, — паўтарыў Гары, заўважыўшы, што містэр Уізлі адкрыў рот і збіраецца нешта сказаць.

— Выдатна! — Скрымджэр збочыўся, прапускаючы Гары наперад. — Мы толькі абыйдзем сад, а потым мы з Персі адправімся далей. Прашу, не саромейцеся, працягвайце!

Гары пайшоў праз двор да заваленых снегам зараснікаў. Скрымджэр, злёгку накульгваючы, крочыў побач. Гары ведаў, што цяперашні міністр у свой час узначальваў кабінет Аўрораў; у яго быў выгляд суровага байца, і гэтым ён вельмі адрозніваўся ад мажнага Фаджа з яго кацялком.

— Чароўна, — прагаварыў Скрымджэр, спыняючыся каля агароджы саду і гледзячы на белае поле з неадметнымі пад снегам раслінамі. — Чароўна.

Гары маўчаў, адчуваючы, што Скрымджэр за ім назірае.

— Я даўно жадаў пагаварыць з табой, — праз некалькі імгненняяў сказаў той. — Ты ведаў пра гэта?

— Не, — сумленна адказаў Гары.

— Так-так, вельмі даўно. Але Дамблдо цябе ад усяго засцерагае, — працягваў Скрымджэр. — Суцэль натуральна, вядома, пасля ўсіх выпрабаванняў, якія выпалі на тваю долю…. асабліва ў Міністэрству…

Ён пачакаў, але Гары не злічыў патрэбным адказваць, і Мністр загаварў зноў:

— Уступіўшы ў пасаду, я ўвесь час чакаў часу, каб пагутарыць з табой, але Дамблдор перашкоджваў гэтаму — што, як я сказаў, цалкам зразумела.

Гары па-ранейшаму не раскрываў роту і чакаў.

— Гэтулькі слыхаў! — ціха выклікнуў Скрымджэр. — Вядома, мы абодва ведаем, як у нас умеюць усё пераблытаць… дзіўныя гутарцы пра прадказанне..пра тое, што ты— Абраны…

Вось гэта ўжо бліжэй да справы, падумаў Гары, вось чаму мы тут.

— …лісу, вы абмяркоўвалі гэта з Дамблдорам?

Гары напружана задумаўся, не ведаючы, зманіць ці не. Ён глядзеў на маленькія сляды гномаў на кветніках і разварушанае месца, дзе Фрэд злавіў цяперашняе ўпрыгожванне елкавай верхавіны. Нарэшце, Гары вырашыў сказаць праўды… або частку праўды.