Поўная Дама ўжо спала і разбурчэлася, што яе абудзілі, аднак прапусціла Гары і Герміёну ў агульную гасціную, дзе панавала бязлюддзе і блаславёная цішыня. Відаць, ніхто пакуль не ведаў пра Рона. Гары ўздыхнуў з палягчэннем: роспытаў на сёння было больш чым досыць. Гермiёна, пажадаўшы яму дабранач, накіравалася да спальні дзяўчын, а Гары затрымаўся, сеў перад камінам і ўтаропіўся на згасаючыя вугольчыкі.
Значыць, Дамблдор лаяўся са Снэйпам, накрычаў на яго насуперак усім сваім заявам аб безумоўным даверы… Значыць, ён лічыць, што Снэйп нядосыць старанна дапытвае слізэрынцаў… а можа быць, аднаго слізэрынца — Малфоя?
Чаму жа Дамблдор прыкідваўся, быццам падазрэннi Гары цалкам неабгрунтаваныя? Баяўся, што Гары зробіць дурасць, палезе сам у гэтую справу? Суцэль верагодна. Але не выключана і іншае: Дамблдор не жадае, каб Гары адцягваўся ад заняткаў або ад "хатняга задання" з успамінам. Або Дамблдор не лічыць магчымым дзяліцца падазронамі наконт аднаго з выкладчыкаў з шаснаццацігадовым хлапчуком…
— А, вось і ты, Потэр!
Гары спалохана ўскокнуў на ногi і выхапіў палачку. Ён быў абсалютна ўпэўнены, што ў агульнай гасцінай нікога няма, і не чакаў, што над дальнiм крэслам раптам вырасце нейкая велізарная постаць. Прыгледзеўшыся, ён пазнаў Кормака МакЛагана.
— Я цябе чакаў, — сказаў МакЛаган, не заўважаючы нацэленай на яго чарадзейнай палачкі. — Мусіць, заснуў. Слухай, я бачыў, што Уізлі забралі ў лякарню. наўрад ці ён паправіцца да матчу. Гэта ж на наступным тыдні.
Гары спатрэбілася некалькі секунд, каб зразумець, пра што прамова.
— А… так… квiдыш, — прамармытаў ён, засоўваючы палачку за рамень джынсаў і стомлена праводзячы рукой па валасах. — Сапраўды… можа і не паправіцца.
— Ну я магу ўстаць на вароты, правiльна? — спытаў МакЛаган.
— Так, — сказаў Гары, — думаю, так…
Ён не мог знайсці пярэчанняў; у рэшце рэшт, МакЛаган быў другім па выніках адборачных выпрабаванняў.
— Выдатна, — узрадвана вымавіў МакЛаган. — Калі трэніроўка?
— Што? А… заўтра ўвечар.
— Добра. Слухай, Потэр, нам трэба загадзя сёе-тое абгаварыць. У мяне ёсць меркаванні наконт стратэгіі, яны могуць апынуцца карыснымі.
— Выдатна, — без запалу адказаў Гары. — Заўтра, добра? А то я парадкам стаміўся…
На наступны дзень навіна аб атручванні Рона хутка распаўсюдзілася па школе, але, у адрозненні ад нападу на Кэцці, не выклікала вялікай сенсацыі. Лічылася, што калі ўсё адбылося ў кабінеце выкладчыка зеллеварэння, гэта мог быць няшчасны выпадак; да таго ж, Рону своечасова далі проціяддзе, і справа скончылася шчасна. У цэлым, грыфіндорцаў больш хваляваў матч з Хафлпафам; шматлікія жадалі ўбачыць, як Захарыя Сміт, паляўнічы хафлпафскай каманды, панясе заслужанае пакаранне за свае гнюсныя каментары да першага матчу сезону.
А вось Гары яшчэ ніколі не цікавіўся квiдышам так мала. Думкi пра Драка Малфоя хутка ператварылiся ў яго ў падабенства манii. Пры кожным зручным выпадку правяраў Карту Марадзёраў і, бывала, адмыслова ішоў туды, дзе знаходзіўся Малфой, аднак ні разу не заспеў яго за чым-небудзь падазроным. І усё жа ён па-ранейшаму невытлумачальна знікаў з карты…
Нажаль, часу на абдумванне гэтай загадкі было зусім мала, улічваючы трэніроўкі, дамашнiя заданні, ды яшчэ тую акалiчнасць, што зараз, куды б ён нi накiроўвался, за iм неадступна рушылi МакЛаган і Лаванда Браўн.
Ён нават не ведаў, хто з іх надакучыў яму больш. МакЛаган бамбаваў яго намёкамі на тое, што як галкiпер ён куды лепш за Рона і што Гары, убачыўшы яго гульню, хутка сам у гэтым пераканаецца. Акрамя таго, МакЛаган ахвотна крытыкаваў іншых гульцоў і завальваў Гары дэталёвымі схемамі трэніровак, так што Гары не аднойчы прыходзілася нагадваць, хто з іх капітан.
Лаванда, у сваю чаргу, стала апынялася поруч Гары і адразу пачынала абмяркоўваць Рона, што было не меней стомна, чым спартыўныя лекцыі МакЛагана. Спачатку Лаванда крыўдавала на тое, што ніхто не здагадаўся паведаміць ёй пра няшчасце з Роном ( "Усё-ткі я яго дзяўчына!"), але потым прабачыла Гары яго бестактоўнасць і вырашыла правесцi з iм шэраг шчырых гутарак, прысвечаных пачуццям Рона, хоць Гары з радасцю бы адмовіўся ад такога прывілею.
— Слухай, чаму бы табе не спытаць самога Рона? — пацікавіўся Гары пасля асабліва доўгіх распытванняў Лаванды, якая ахапiлi сабою ўсё, пачынальна з таго, ці спадабалася Рону яе новая парадная адзежа, сканчаючы тым, ці ўпэўнены Гары, што Рон лічыць свае адносіны з ёй "сур'ёзнымі".