— А калі будзе неабходна.. калі стане ясна, што Драка не здолее… — прашаптала Нарцыса(рука Снэйпа завагалася, але ён не адняў яе), — ці клянешся ты скончыць справу, якую Цёмны Лорд даручыў майму сыну?
Павісла маўчанне. Белатрыса, не хаваючы чарадзейнай палачкі ад іх далоняў, шырока раскрытымі вачамі сачыла за тым што адбывалася.
— Клянуся, — сказаў Снэйп.
Узрушаны твар Белатрысы блякла асвятліўся чырвоным: палачка выпусціла трэці язычок полымя. Ён пераплёўся з двума першымі і моцна звязаў счэпленыя рукі Нарцысы і Снэйпа — як вяроўка, як агністая змяя.
3. Будзе — не будзе
Гары Потэр гучна хроп у сябе ў пакоі. Ён амаль чатыры гадзіны прасядзеў у крэсле ў акна, гледзячы, як згушчаецца змярканне, і ў рэшце рэшт заснуў, прыпаўшы шчакой да халоднай рамы. Акуляры з’ехалі набок, рот адкрыўся; ад дыхання на шкле з’явілася каламутная пляма, якая бліскацела аранжавым у святле вулічнага ліхтара. Змярцвелае асвятленне абясколерыла твар Гары; пад шапкай чорных валасоў яно здавалася васковым.
Увесь пакой быў закіданы рэчамі і нейкім смеццем. На палу валяліся савіныя пёры, яблычныя недагрызкі, абгорткі ад цукерак; на ложку бязладнай кучай — вопратка і кнігі заклёнаў; у крузе святла на пісьмовым стале — куча газет. На адной з іх ярка вылучаўся загаловак:
Гары Потэр: абраны?
Не цішэе слых пра вельмі непрыемнае і загадкавае здарэнне ў Міністэрстве Магіі — якое, як сцвярджаецца, было адзначана раптоўным паяўленнем Таго-Каго-Нелька-Называць.
“Нам забаронена гэта абмяркоўваць, так што без каментарыяў”, — сказаў учора ноччу адзін з тых людзей, якія сціраюць памяць, пакідаючы Міністэрства. Ён быў відавочна ўсхваляваны і пажадаў захаваць ананімнасць.
Паміж тым, наша вельмі высокапастаўленая крыніца ва ўрадзе пацвярджае, што вышэйзгаданае здарэнне на прамую звязана з легендарнай Залай прадказанняў. Прэс служба Міністэрства адмаўляе факт існавання Залы, аднак сярод простага насельніцтва расце перакананасць у тым, што банда Пажыральнікаў Смерці — зараз яны змешчаныя ў Азкабане — пракраліся ў будынак з мэтай выкрасці нейкае прадказанне. У чым яго сутнасць, пакуль няясна, але яно нібы дакранаецца Гары Потэра, адзінага чалавека, якому атрымалася перажыць заклён Смерці; судзячы па ўсім, сам Потэр таксама стаў удзельнікам азначаных падзей. Некаторыя нават завуць гэтага юнака “абраным”: прадказанне быццам бы абвяшчае, што менавіта яму прыйдзецца пазбавіць мір ад Таго-Каго-Нельга-Называць.
Цяперашняе месцазнаходжанне прадказання, калі такое існуе, невядома, хоць (працяг гл. стар. 2 калонка 5)
Побач з гэтай газетай ляжала іншая, з артыкулам, азагалоўленым:
Фадж саступае пост Скрымджару
Амаль усю першую старонку займала чорна-белая фатаграфія чалавека з густой грывай валасоў і тварам, які нічога не выказваў. Ён вельмі нагадваў льва. Малюнак рухаўся — чалавек махаў камусьці наверсе.
Руфус Скрымджар, у нядаўнім мінулым — глава кабінета Аўрораў дэпартамента магічнага правапарадку, змяніў Карнэліўса Фаджа на пасту міністра магіі. Большасць чараўнікоў сустрэла гэтую падзею з вялікім запалам, нягледзячы на тое, што літаральна праз пару гадзін пасля назначэння папоўз слых пра рознагалоссях паміж Скрымджарам і Альбусам Дамблдорам, які зноў заняў месца Вярхоўнага ведзьмака Візенгамота.
Прэс-сакратарыят Скрымджара пацвярджае факт сустрэчы, але адмаўляецца каментаваць абмеркаваныя ў яе ходзе пытанні. Альбус Дамблдор вядомы як… (працяг гл. стар 3 калонка 2).
Злева ляжала яшчэ адна газета, разгорнутая на артыкуле:
“Міністэрства гарантуе поўную бяспеку вучняў”.
Новы Міністр Магіі Руфус Скрымджар сёння распавёў пра строгія меры, якія дапамогуць забяспечыць бяспеку вучняў Хогвартса ў гэтым вучэбным годзе.
“Міністэрства распрацавала вельмі жорсткі план дзеянняў, у падрабязнасці якога мы, па відавочных прычынах, удавацца не станем”, — заявіў Скрымджар. Пры гэтым крыніца ў Міністэрстве пацвердзіла здагадку рэдакцыі, што згаданыя меры ўключаюць у сябе ахоўныя заклёны, складаны комплекс контрзаклёнаў, а таксама падразумеюць стварэнне аператыўнага атрада Аўрораў, занятага выключна аховай Хогвартсу.
Грамадкасць у цэлым здаволеная жорсткай пазіцыяй Міністэрства па пытанні бяспекі школьнікаў. вось што сказала нам місіс Аўгуста Даўгапупс:
“Мой унук Нэвіл — дарэчы, добры сябар Гары Потэра, з якім яны ў чэрвені змагаліся супраць Пажыральнікаў Смерці…”