— Не можа быць! — гнеўна выклікнуў Гары.
— Бачу, што тут нашы меркаванні супадаюць, — сказаў Дамблдор. — Паміж акалічнасцямі смерці Хэпзібы і згубай Рэддлаў падазронага шмат агульнага. У абодвух выпадках віна падала на трэціх асоб, якія, паміж тым, ясна памяталі, што забілі…
— Хокі прызналася?
— Яна памятала, як паклала нешта ў какава гаспадыні — і гэта апынуўся не цукар, а малавядомы смяротны яд, — адказаў Дамблдор. — Вердыкт суду абвяшчаў, што яна зрабіла гэта ненаўмысна, а па старэчай дурасці…
— Валан дэ Морт змяніў яе памяць, як у Марфіну!
— Так, я таксама прыйшоў да такой высновы, — кіўнуў Дамблдор. — І, як у выпадку з Морфінам, Міністэрства паставілася да Хокі прадузята…
— …таму што яна дамавы эльф, — перабіў Гары, пранікаючыся выключнай сімпатыяй да Г.А.Ў.Н.Э., грамадству абароны эльфаў, якое заснавала Герміёна.
— Менавіта так, — сказаў Дамблдор. — Яна была вельмі старая, прызналася, што ўсыпала нейкае рэчыва ў напой гаспадыні, нікому ў Міністэрству і ў галаву не прыйшло працягнуць расследаванне. Потым я адшукаў небараку і ўзяў ў яе ўспамін, але яна, падобна няшчаснаму Морфіну, была ўжо на боку дола — да таго ж, успамін даказвае толькі тое, што Валан дэ Морт ведаў пра існаванне чары і медальёна.
— Да часу, калі Хокі асудзілі, сям'я Хэпзібы выявіла згубу двух самых каштоўных скарбаў памерлай. Яны не адразу ў гэта паверылі; бо ў Хэпзібы, якая дбайна ахоўвала свае багацці, было мноства схованак. У іх яшчэ заставаліся сумневы ў знікненні чары і медальёна, а малады прыганяты з "Борджына і Баркса", які так часта наведваў Хэпзібу і так моцна яе паланіў, пакінуў працу і схаваўся. Яго гаспадары дзівіліся не менш астатніх і рашуча не ўяўлялі, куды ён мог дзецца. Вельмі доўгі час пра Тома Рэддла не было ні слыху ні дыху.
— А цяпер, — працягваў Дамблдор, — калі ты, Гары, не супраць, я жадаю прыцягнуць тваю ўвагу да некаторых акалічнасцяў нашай гісторыі. Валан дэ Морт здзейсніў чарговае забойства; першае пасля Рэддлаў або не, не ведаю; думаю, што так. Як ты сам бачыў, у гэты раз ён забіў не з-за помсты, а дзеля выгады, каб прысвоіць дзве знакамітых рэчы, якія паказала яму няшчасная, зачараваная ім жанчына. Калісьці ён абрабаваў дзяцей з свайго прытулку, потым выкраў кольца Морфіна, а зараз сапраўды гэтак жа збег з чарай і медальёнам Хэпзібы.
— Але, — нахмурыўся Гары, — гэта нейкая ўтрапёнасць… рызыкаваць усім, працай, дзеля нейкіх…
— Для цябе, магчыма, і ўтрапёнасць, але для Валан дэ Морта — не, — кіўнуў галавой Дамблдор. — Спадзяюся, ты з часам зразумееш, што значылі для яго гэтыя каштоўнасці, але і цяпер ты не можаш не прызнаць, што ён меў некаторае права лічыць медальён сваім.
— Медальён, можа быць, — пагадзіўся Гары, — але чару?
— Яна прыналежала адной з заснавальніц Хогвартса, — сказаў Дамблдор. — Думаю, яго тады так моцна цягнула ў школу, што ён не змог процістаяць спакусе прысвоіць прадмет, цесна звязаны з гісторыяй Хогвартса. Але, лічу, былі і іншыя прычыны… спадзяюся, што праз некаторы час усё табе пакажу...
— А зараз пяройдзем да самога апошняга ўспаміна, ва ўсякім разе, на сённяшні дзень — пакуль ты не разбярэшся з прафесарам Слагхорнам. Такім чынам, са смерці Хепзібы прайшло дзесяць гадоў, і нам застаецца толькі здагадвацца, чым займаўся ўвесь гэты час лорд Валан дэ Морт…
Дамблдор выліў змесціва пакінутай бутэлечкі ў Вір Памяці. Гары ўстаў.
— А чый гэты ўспамін? — спытаў ён.
— Мой, — адказаў Дамблдор. Гары нырнуў услед за ім у cерабрыстую субстанцыю, якая клубілася, і апынуўся ў тым жа кабінеце. Фоўкс ціха драмаў на тычцы, а за сталом сядзеў Дамблдор, вельмі падобны на таго, што стаяў каля Гары, толькі твар быў трохі меней маршчыністым, а абедзве рукі здаровыя. Кабінеты, гэты і сучасны, адрозніваліся толькі надвор'ем за акном: ва ўспаміне ішоў снег; у цемры за шклом праплывалі блакітнаватыя сняжынкі, паступова зашпуляючы падваконнік.
Малады Дамблдор, здавалася, чагосьці чакаў; сапраўды, неўзабаве раздаўся грук у дзверы, і ён сказаў:
— Увайдзіце.
Гары, не ўтрымаўшыся, войкнуў і адразу здушыў выкрык. У пакой увайшоў Валан дэ Морт. Яго твар яшчэ не быў такім, які амаль два года назад з'явілася на вачах у Гары з вялікага каменнага катла; ён не здабыў праўдзівага змеепадабенства і не так пахадзіла на маску, а вочы не настолькі свяціліся чырвоным, і ўсё жа ад прыгажуна Тома не засталося практычна нічога. Яго рысы нібы абгарэлі і адначасова расплыліся; яны былі дзіўна скажоныя і здаваліся васковымі, у бялках вачэй з'явіліся крывавыя прожылкі, праўда, зрэнкі яшчэ не ператварыліся ў шчылінкі, як гэта здарылася пазней. Ён з'явіўся ў доўгім чорным плашчы, твар дзівіў бледнасцю. На плячах бліскацеў снег.