Выбрать главу

— Ён… — Гары кашлянуў; горла перасохла ад дыму і страху. — Хагрыд, ён забіў…

— Забіў? — гучна перапытаў Хагрыд, гледзячы ўніз, на Гары. — Снэйп? Каго? Пра што гэта ты?

— Дамблдора, — дамовіў Гары. — Снэйп забіў… Дамблдора.

Хагрыд пляскаў вачыма. Тая невялікая частка яго твару, што не была закрыта валасамі, выяўляла поўнае неразуменне.

— Чаго Дамблдора? А, Гары?

— Дамблдор памёр. Снэйп яго забіў …

— Не кажы так, — па-грубіянску перабіў Хагрыд. — Снэйп забіў Дамблдора!... Не дуры, Гары. Навошта ты так кажаш?

— Я сам бачыў.

Хагрыд паматаў галавой, быццам не верыў, але спагадліва, відавочна лічачы, што Гары не ў сабе з-за заклёна або пасля ўдару па галаве…

— Там, мабыць, вось што атрымалася: Дамблдор загадаў Снэйпу ісці з імі, з Пажыральнікамі Смерці, — упэўнена сказаў Хагрыд. — Для выгляду, Гары. Я так думаю. Слухай, давай-ка адвядзем цябе ў школу. Пайшлі-ка, пайшлі…

Гары нават не спрабаваў спрачацца. Яго ўсё яшчэ калаціла дрыготка. Хагрыд сам усё пазнае, і вельмі хутка… Яны накіроўваліся да замка. У шматлікіх вокнах гарэла святло. Гары выразна ўяўляў, як унутры яго бегаюць з пакоя ў пакой, распавядаючы адзін другому пра Пажыральнікаў Смерці, пра Смяротную Пазнаку, пра тое, што кагосьці, мабыць, забілі…

Расхінутыя дубовыя дзверы пралівалі святло на пад'язную дарогу і газон. Павольна, няўпэўнена на ганак выходзілі людзі ў піжамах і халатах. Яны асцярожна спускаліся па прыступках і нервова ўзіраліся ў цемру, выглядваючы Пажыральнікаў Смерці, якія зніклі ў ночы. Але погляд Гары быў прыкаваны да падножжа самай высокай вежы замка, і яму здавалася, што ён бачыць у траве невялікае чорнае ўзвышэнне — хоць на самай справе з такой адлегласці не мог нічога разглядзець. Пакуль ён моўчкі глядзеў туды, дзе, па яго разлікам, ляжала цела Дамблдора, да вежы стаў сцякацца народ.

— Што яны там выглядваюць? — спытаў Хагрыд, калі яны з Гары падышлі да замка. Клык ціснуўся да іх ног. — Што гэта там ў траве? — пранізліва ўскрыкнуў ён і кінуўся да паспеўшага памкнуцца невялікаму натоўпу. — Бачыш, Гары? Прама пад сцяной? Дзе пазнака… чорт… думаеш, кагосьці скінулі…?

Хагрыд замоўк, відавочна, асцерагаючыся выказаць жудасную думку, якая прыйшла яму ў галаву. Гары крочыў побач з ім. Твар і ногі, па якіх за апошнія паўгадзіны стукнула столькі разнастайных заклёнаў, моцна шчымелі, але Гары ў нейкай дзіўнай адхіленасці не адчуваў сваё цела... Рэальны, непазбытны быў толькі боль у грудзі…

Яны з Хагрыдам як у сне прайшлі скрозь натоўп, які ціха штосьці мармытаў — да мяжы, якую знямелыя школьнікі і настаўнікі не адважваліся перасекчы.

Хагрыд застагнаў ад гора і ўзрушэння, але Гары не спыніўся; ён павольна паплёўся наперад, падышоў да Дамблдора прысеў побач з ім.

Што надзеі няма, Гары зразумеў, калі заклён Дамблдора перастаў дзейнічаць — такое магло адбыцца толькі са смерцю чалавека, які налажыў заклён. І усё жа ён не быў гатовы да такога страшнага відовішчу: пабітае цела, рукі і ногі, распасцёртыя ў розныя бакі… найвялікшы чараўнік эпохі…

Вочы Дамблдора былі закрытыя; калі бы не дзіўна выгнутыя рукі і ногі, здавалася бы, што ён спіць. Гары працягнуў руку, паправіў на кручкаватым носу акуляры са шкламі ў форме паўмесяца, сцёр рукавом струменьчык крыві, які выцек з кутка рота. А потым стаў проста глядзець на мудры стары твар, імкнучыся зразумець кашмарную, немагчымую праўду: Дамблдор больш ніколі не загаворыць з ім, ніколі не прыйдзе на дапамогу…

За спіной Гары раздавалася ціхае мармытанне. Прайшло вельмі шмат часу, перш чым ён, нарэшце, усвядоміў, што ўпіраецца каленам у нешта цвёрдае, і паглядзеў уніз.

Медальён, які яны здабылі так даўно, выпаў з кішэні Дамблдора і адкрыўся, верагодна, ад удару аб зямлю. І хоць Гары быў ужо за межамі ўсіх эмоцый, ён, падбіраючы медальён, падумаў: нешта не так…

Ён пакруціў каштоўнасць у руках. Медальён здаваўся менш, чым ва ўспаміне, і на ім не было ні ўпрыгожванняў, ні мудрагелістай літары "S", знака Слізэрыну. Унутры таксама не было нічога, акрамя згорнутага жмутка пергаменту замест партрэта.

Гары аўтаматычна, не аддаючы сабе справаздачы ў сваіх дзеяннях, выцягнуў паперку, разгарнуў і пры святле мноства палачак, якія паспелі запаліцца ў яго за спіной, прачытаў:

Цёмнаму Лорду:

Я ведаю, што памру раней, чым ты прачытаеш маё пасланне, але жадаю, каб ты ведаў: гэта я адкрыў твой сакрэт. Я выкраў сапраўдны Хоркрукс і маю намер знішчыць яго, як толькі змагу. Я сустракаю смерць у надзеі, што калі ты сустрэнеш саперніка, роўнага табе па сіле, ты зноў будзеш простым смяротным.