Р.А.Б.
Што гэта? Гары не разумеў і не жадаў разумець. Важна было толькі адно: гэта не Хоркрукс. Дамблдор дарма выпіў тое страшнае зелле і страціў сілы. Гары згамтаў пергамент, і ў яго вачах закіпелі пякучыя слёзы. Клык завыў.
29. Плач фенікса
— Пойдзем, Гары.
— Не.
— Нельга тут заставацца, Гары. ... Пайшлі...
— Не.
Ён не жадаў пакідаць Дамблдора, ён не жадаў, куды-небудзь ісці. Рука Хагрыда на яго плячы дрыгацела. Тады іншы голас сказаў:
— Гарры, пайшлі.
Нашмат меншая і цёплая рука ўзяла яго і пацягнула. Не думаючы, ён падпарадкаваўся гэтаму высілку. Джыні вяла яго назад у замак, і ён слепа рухаўся праз натоўп, ідучы ўслед за прыемным кветачным водарам у паветры. Дзіўныя галасы былі вакол яго, плач і крыкі праймалі ноч, але Гары і Джыні ішлі да вестыбюля. Па старонах ад Гары праплывалі твары. Яны глядзелі на яго, шапталіся, дзівіліся, і Грыфіндорскія рубіны бліскацелі на падлозе як кроплі крыві, пракладаючы шлях да гранітнай лесвіцы.
— Мы ідзем у бальнічнае крыло, — сказала Джыні.
— Я не паранены, — адказаў Гары
— Гэта загад Макгонагал, — сказала Джыні. — Усе там: Рон і Герміёна і Лупін і ўсе…
У грудзях Гары ізноў падняўся страх: ён забыўся пра нерухомыя фігуры, застаўшыеся ззаду.
— Джыні, хто-небудзь яшчэ загінуў?
— Не турбуйся, ніхто з нас.
— Але Цёмная метка, Малфой сказаў, што перашагнуў праз цела.
— Ён перашагнуў цераз Біла, але з ім усё ў парадку, ён жывы.
Нешта дзіўнае было ў яе голасе.
— Ты упэўнена?
— Вядома, я упэўнена... ён... проста паранены, гэта ўсё. Грэйбэк напаў на яго. Мадам Памфры сказала, што ён не будзе такім як раней.
Голас Джыні трохі дрыгацеў.
— Мы дакладна не ведаем, якія могуць быць вынікі — я маю на ўвазе, Грэйбэк пярэварацень, але з ім яшчэ не было ніякіх змяненняў
— Але астатнія... Там былі яшчэ целы на зямлі.
— Нэвіл і прафесар Флітвік абодва паранены, але мадам Памфры сказала, што з імі ўсё будзе добра. І мёртвы пажыральнік смерці, у яго патрапіў смяротны праклён, якім вялікі бландын страляў паўсюль. Гары, калі б у нас не было твайго Фелікса, я думаю, мы б усе былі мёртвыя, але ўсё заклёны праносіліся міма нас.
Яны дабраліся да бальнічнага крыла. Адчыніўшы дзверы, Гары убачыў ляжачага Нэвіла, верагодна спячага, на ложку ля дзвярэй. Рон, Герміёна, Луна, Тонкс і Люпін памкнуліся ля іншага ложка недалёка ад канца бальнічнай палаты. Яны ўсе адвярнуліся на гук адчыняемых двярэй. Герміёна падбегла да Гары і абняла яго; устрывожаны Люпін падышоў вельмі хутка.
— З табой усё ў парадку, Гары?
— Усё добра. Як Біл?
Ніхто не адказаў. Гары паглядзеў праз плячо Герміёны і ўбачыў, што Біл з непазнаваемым тварам ляжаў на падушцы, так жудасна разрэзаны і разадраны. Гэта выглядала страшна. Мадам Памфры намазывала яго рану нейкай зялёнай смуроднай маззю. Гары памятаў, як Снэйп сваёй палачкай лёгка загаіў рану ад Sectumsempra ў Малфоя.
— Вы не можаце загаіць гэта з дапамогай заклёну або чаго-небудзь яшчэ ? — папытаў ён яе.
— Тут заклёны не працуюць, — адказала Мадам Памфры.
— Я ўсё сапсаваў, Гары, — вінавата сказаў Рон. — Мы зрабілі ўсе, як ты сказаў : мы праверылі Карту, але не бачылі Малфоя на ёй, таму мы вырашылі, што ён, павінна быць, у пакоі Неабходнасці, таму я, Джыні і Нэвіл пайшлі сачыць за ёй… Але Малфой прабраўся міма нас.
— Ён выйшаў з пакоя прыблізна праз гадзіну пасля таго, як сталі сачыць за гадзіннікам, — сказала Джыні. — Ён быў адзін і сціскаў нешта жудасна высушанай рукой.
— Яго Рука Славы, — сказаў Рон, — свеціць толькі ўладальніку, памятаеш?
— У любым выпадку, — працягнула Джыні, — Ён павінен быў праверыць ці свабодны шлях для пажырацеляў смерці, таму, убачыўшы нас, ён кінуў нешта у паветра і ўсюды стала цёмна.
— Перуанскі Імгненны Парашок Цемры, — з гаркатой сказаў Рон. — Фрэд і Джордж. Я збіраюся паразмаўляць з імі. Каму яны дазваляюць купляць сваю прадукцыю?
— Мы спрабавалі ўсе: Lumos, Incendio, — сказала Джыні. — Нішто не прабілася скрозь цемру; мы ўсе шукалі выхад з карыдора— гэта ўсе, што мы маглі зрабіць, і тым часам чулі, як людзі прабягаюць міма нас. Відавочна, Малфой мог бачыць з-за той штукі на руцэ, ён кіраваў імі. Мы не маглі скарыстацца якім-небудзь праклёнам або чым — небудзь іншым, бо маглі патрапіць у адзін аднога, а калі мы нарэшце вылезлі з карыдора — яны сыйшлі.
— Да шчасця, — дзярката сказаў Люпін, — Рон, Джыні, і Нэвіл сутыкнуліся з намі амаль у той жа час і расказалі нам аб тым, што здарылася. Мы знайшлі Пажырацеляў смерці, якія рухаліся ў напрамку да Вежы Астрономіі. Малфой відавочна не чакаў вялікай колькасці людзей, ва ўсякім разе, ён, здаецца, выкарыстаў усе свае запасы парашка цемры. Мы пачалі іх пераследваць. Адзін з іх, Гібон, адхінуўся і пачаў узнімацца па лесвіцы вежы.