— Каб зрабіць Смяротны знак? — папытаў Гары.
— Хутчэй усяго, што так. Яны, павінна быць, дамовіліся перш, чым пакінулі Пакой неабходнасці, — сказаў Люпін. — Але я не думаю, што Гібону спадабалася ідэя быць там адному, чакаючы Дамблдора, таму што ён тут жа збег уніз, каб далучыцца да сваіх.
— Так, Рон наглядаў за Пакоем неабходнасці з Джыні і Нэвілам, — сказаў Гары, паварочваючыся да Герміёны, — А ты?
— Ля пакоя Снэйпа, — шаптала Герміёна з вачамі, зіхацячымі ад слёз, — з Луной. Мы хадзілі вакол цэлую вечнасць, і нічога не адбывалася.... Мы не ведалі, што адбывалася наверсе — Рон узяў карту. Была амаль поўнач, калі прафесар Флітвік прыбег уніз у цямніцы. Ён крычаў аб Пажырацелях смерці ў замку, я не думаю, што ён убачыў нас, і пабег у пакой Снэйпа, і мы чулі яго, ён гаварыў, каб Снэйп пайшоў з ім і дапамог і затым мы пачулі гучны ўдар, і Снэйп выскачыў са свайго пакоя, і ён бачыў нас і, і….
— Што? — папытаў Гары.
— Я была такая бязглуздая, Гары! — сказала Герміёна высокім шэптам. — Ён сказаў, што прафесар Флітвік знепрытомнеў і што мы павінны ісці і клапаціцца аб ім, у то час як ён пайшоў дапамагаць змагацца з Пажырацелямі Смерці, — яна закрыла твар, і працягнула гаварыць скрозь пальцы прыглушаным голасам. — Мы ўвайшлі ў яго пакой, каб паглядзець, чым мы можам дапамагчы прафесару Флітвіку і знайшлі яго без прытомнасці на падлозе... і ах, зараз гэта настолькі відавочна, Снэйп, павінна быць, закляў Флітвіка, але мы не зразумелі, мы не зразумелі, што дазволілі Снэйпу сыйсці.
— Гэта — не вашая памылка, — сказаў Люпін цвёрда. — Герміёна, калі б вы не падпарадкаваліся Снэйпу, ён б забіў бы цябе і Луну.
— Так, калі ён падняўся, — перад вачамі Гары стаяў Снэйп, падымаючыся па лесвіцы ў сваёй чорнай мантыі, выцягваючы з яе чарадзейную палачку… — ён знайшоў, дзе вы ўсе змагаліся.
— У нас былі непрыемнасці, мы прайгравалі, — сказала Тонкс нізкім голасам. — Гібон быў унізе, але астатняя частка Пажырацелў смерці здавалася гатовай змагацца да смерці. Нэвіл быў траўміраваны, Біл быў збіты Грэйбэкам... Вакол цемра, паўсюль лётаюць праклёны….. Малфой знік— ён, павінна быць, сыйшоў уверх па лесвіцы ..., потым большасць Пажырацеляў пабегла за ім, але адзін з іх блакаваў прыступку ззаду нейкім праклёнам.... Нэвіл пабег туды і яго адкінула…
— Ні адзін з нас не мог прарвацца, — сказаў Рон. — І той велізарны Пажырацель Смерці слаў на нас праклён за праклёнам, яны адбіваліся ад сценаў і ледзь не пападалі у нас…
— А потым з'явіўся Снэйп, — сказала Тонкс, — а потым ён кудысьці знік…
— Я убачыла, як ён бяжыць да нас, але заклён таго Пажыральніка смерці толькі праляцеў міма мяне, я адскочыла убок і страціла лік усяму, што адбываецца, — дадала Джыні.
— А я бачыў, як ён з лёгкасцю прабег міма чароўнага бар'ера, як быццам яго там і не было, — сказаў Люпін. — Я спрабаваў пайсці за ім, але мяне адшпурнула, як і Нэвіла.
— Мусіць, ён ведаў заклён, які не ведалі мы, — прашаптала МакГонагал. — Усёткі ён быў настаўнікам па Ахове ад Цёмных Сілаў…Я думала, што ён проста прыспешваў дагнаць тых Пажырацеляў Смерці, якія падняліся на вежу…
— Вядома, — сказаў Гары, — але каб дапамагчы ім, а не каб іх спыніць…Я магу паклясца чым заўгодна, што трэба было мець Чорную Метку, каб прайсці скрозь бар'ер. А што здарылася, калі ён вярнуўся?
— Ну, гэты велізарны Пажырацель Смерці толькі выпусціў нейкі заклён, які абваліў палову сталявання, і выпадкова зняў заклён з лесвіцы, — сказаў Люпін, — мы пабеглі наперад — ну, тыя з нас, хто яшчэ мог хадзіць, а потым Снэйп і гэты хлопчык з'явіліся з смугі. Мы, вядома, нават і не думалі нападаць на іх…
— Мы прапусцілі іх, — журботна сказала Тонкс. — Мы думалі, што іх пераследваюць Пажырацеля Смерці, але потым астатнія Пажырацелі Смерці і Грэйбэк вярнуліся, і мы ізноў пачалі біцца…Я думаю, я чула, як Снэйп нешта крычаў, але я не разабрала што…
— Ён крычаў, што ўсё кончана, — сказаў Гары. — Ён зрабіў тое, што павінен быў зрабіць.
Усе замоўклі. Песня Фоўкса ўсё яшчэ аддавалася эхам па цёмных абшарах па-за замкам. Пакуль музыка вібрыравала ў паветры, прыкрыя думкі прыйшлі Гары на розум… А яны забралі ужо цела Дамблдора ад падножжа вежы? Што будзе далей? Дзе ён будзе пахаваны? Ён моцна сціснуў кулакі ў кішэнях і адчуў, як касцяшкі пальцаў наткнуліся на фальшывы Хоркрукс.
Дзверы лякарні раптам адчыніліся, і ўсё аж прыскокнулі : Містэр і Місіс Уізлі прыспешвалі да Біла, Флёр ішла побач з спалоханым выражэннем на яе прыгожым твары.