— Молі, Артур… — прафесар Макгонагал паднялася і павітала іх. — Мне так шкада…
— Біл, — прашаптала місіс Уізлі, прайшоўшы міма прафесара Макгонагал і ўбачыўшы пакалечаны твар Біла. — Ах, Біл!
Люпін і Тонкс таксама паспешліва падняліся і пасунуліся, каб містэр і місіс Уізлі маглі бліжэй падысці да ложка. Місіс Уізлі нахілілася над сваім сынам і даткнулася вуснамі да яго акрываўленага лэба.
— Вы кажаце, што Грэйбэк напаў на яго? — рассеяно папытаў містэр Уізлі прафесара Макгонагал, — Але ён не ператварыўся…? Што гэта значыць? Што будзе з Білам?
— Мы яшчэ не ведаем, — прафесар Макгонагал адчайна паглядзела на Люпіна.
— Магчыма, ён яшчэ заразіцца, Артур, — сказаў Люпін. — гэта дзіўны выпадак, хутчэй усяго ўнікальны…Мы не ведаем, як ён будзе сябе паводзіць, калі прачнецца…
Місіс Уізлі узяла жудасна пахнучую мазь у Мадам Памфры і пачала уціраць яе ў раны Біла.
— А Дамблдор…, — вымавіў Містэр Уізлі, — Мінерва, гэта праўда…ён сапраўды…?
Калі прафесар Макгонагал кіўнула, Гары адчуў, як Джыні заварушылася побач з ім, і паглядзеў на яе. Яе трохі звужаныя вочы былі зафіксаваны прама на Флёр, якая разглядала Біла з зацэпенеўшым выразам на твары.
— Дамблдор сыйшоў, — прашаптаў містэр Уізлі, але місіс Уізлі не магла адхіліць погляду ад свайго старэйшага сына. Яна пачала ўсхліпываць, яе слёзы капалі на бледны твар Біла.
— Вядома, не мае значэнне, як ён выглядае…Гэта н-нават не важна…але ён быў такім прыгожым…заўсёды быў такім прыгожым…і ён павінен быў ажаніцца!
— Што вы жадаеце гэтым сказаць? — неспадзявана гучна папытала Флёр, — што вы маеце на ўвазе пад «ён павінен быў ажаніцца»?
Місіс Уізлі спалохана падняла свой заплаканы твар :
-Ну, толькі тое, што…
— Вы думаеце, што Біл не захоча больш не мне ажаніцца? — папытала Флёр. — Вы думаеце, што з-за ўсіх гэтых пакусаў, ён не будзе мяне кахаць?
— Не, не гэта я мела…
— Таму што я буду! — Флёр паднялася ў поўны рост, адкінуўшы назад свае срэбныя валасы, — Ніякі ваўкалак не можа прымусіць Біла перастаць кахаць мяне!
— Так, так, я ўпэўнена, — сказала місіс Уізлі, — але я думала, што, магчыма, з-за гэтых акалічнасцяў…ну…
— Вы думаеце, што я не захачу на ім ажаніцца? Або магчыма, вы спадзяваліся на гэта? — ноздры Флёр раздуліся. — Чаму мяне павінна хваляваць, як ён выглядае? Маёй прыгажосці хопіць на дваіх. А гэтыя шрамы даводзяць, што мой муж мужны! І я гэта зраблю, — сярдзіта дадала яна, адапхнуўшы місіс Уізлі ў бок і забраўшы у яе мазь.
Місіс Уізлі звалілася на свайго мужа і глядзела, як Флёр змочвае раны Біла з вельмі дзіўным выглядам твару. Усе маўчалі, Гары не мог нават паварушыцца. Як і ўсе астатнія, ён чакаў нейкага выбуха.
— У нашай працётачкі Мурыэль, — пасля доўгай паўзы сказала місіс Уізлі, — ёсць вельмі прыгожая тыяра, яе гобліны зрабілі. Я упэўнена, што змагу папрасіць пазычыць яе нам на вяселле. Яна вельмі кахае Біла, і гэтая тыяра вельмі падыдзе да тваіх валасоў.
— Дзякуй, — міла прамармытала Флёр. — Гэта было б цудоўна
А потым — Гары нават не зразумеў, як гэта здарылася— абедзве жанчыны плакалі і абдымалі адна адну. Падумаўшы, што магчыма ўвесь мір з'ехаў з глузду, ён аглянуўся : Рон таксама быў здзіўлены, а Джыні і Герміёна абменьваліся здзіўленымі поглядамі.
— Вось бачыш! — Тонкс паглядзела на Люпіна. — Яна ўсё яшчэ жадае на ім ажаніцца, нават калі яго і пакусалі! Ёй усё роўна!
— Гэта іншае, — Люпін ледзь варушыў вуснамі, — Біл не будзе поўнасцю пярэваратнем. Нашыя выпадкі поўнасцю…..
— Але мне таксама ўсё роўна, мне ўсё роўна! — Тонкс пацерушыла мантыю Люпіна. — Я табе тысячу раз казала…
І значэнне Патронуса Тонкс, і яе валасы мышынага колеру, і тое, чаму яна пабегла за Дамблдором, калі пачула, што на кагосьці напаў Грэйбэк — усё гэта тут жа стала ясным для Гары. Тонкс кахала не Сірыуса.
— Я казаў табе тысячу раз, — Люпін адмаўляўся сустракацца з ёй поглядам, унурыўшыся ў падлогу. — Я вельмі стары для цябе, задужа бедны…задужа небяспечны…
— Я табе гаварыла, што ты вельмі бязглузда сябе вядзеш, Рэмус, — сказала місіс Уізлі над плячом Флёр, папляскаўшы яе па спіне.
— Я не бязглузды, — упёрся Люпін. — Тонкс заслугоўвае кагосьці маладога і здаровага…
— Але ёй патрэбны ты! — усміхнуўся Містэр Уізлі, — І ўсёткі, Рэмус, маладыя і здаровыя мужчыны не заўсёды застаюцца такімі…
Ён маркотна паказаў на свайго сына, які ляжаў між імі.
— Зараз не самы прыдатны момант, каб гэта абмяркоўваць, — Люпін імкнуўся ні на каго не глядзець, — Дамблдор памёр…