Выбрать главу

— Дамблдор быў бы шчаслівейшы чым хто, даведаўшыся, што ў свеце ёсць яшчэ крыху больш кахання, — спакойна вымавіла прафесар Макгонагал, калі дзверы ізноў адчыніліся і зайшоў Хагрыд.

Тая маленькая частка яго твару, на якой не было валасоў або барады, была ўся спухлая і мокрая. Ён судрагаўся ад слёз, трымаючы ў руцэ сваю велізарную запэцканую насоўку.

— Я…я зрабіў гэта, прафесар, — усхліпнуў ён. — Я аднёс яго. Прафесар Спраўт уклала дзяцей назад ў ложкі, прафесар Флітвік ляжыць, але гаворыць, што хутка будзе ў парадку, а прафесар Слізнерог кажа, што Міністэрству ўжо паведамілі…

— Дзякуй, Хагрыд, — прафесар Макгонагал тут жа паднялася і звярнулася да групы вакол ложка Біла. — Мне трэба сустрэць прадстаўнікоў Міністэрства, калі яны прыедуць. Хагрыд, паведамі Главам Факультэтаў — Слізнерог будзе прадстаўляць Слізэрын— я жадаю іх бачыць у хуткім часе ў маім кабінеце. Я б жадала, каб ты таксама да нас далучыўся.

Калі Хагрыд кіўнуў, развярнуўся і выйшаў з пакоя, яна паглядзела на Гары :

— Перад тым, як я сустрэнуся з імі, я б жадала перакінуцца некалькімі словамі з табой, Гары…Калі ты пойдзеш са мною…

Гары падняўся і, прамармытаўшы «Хутка ўбачымся» Рону, Герміёне і Джыні, пайшоў услед за прафесарам Макгонагал. Карыдоры былі пустыя, толькі ўдалечыні гучаў голас песні фенікса. Праз некалькі хвілін Гары зразумеў, што яны ідуць не ў кабінет прафесара Макгонагал, а ў кабінет Дамблдора, і яшчэ некалькі секундаў пасля ён зразумеў, што, раз яна была замдырэктара…Значыць, зараз яна стала новым дырэктарам…Кабінет за гаргулляй быў зараз яе…

У цішыні яны падняліся па спіральнай лесвіцы і апынуліся ў круглым кабінеце. Ён не ведаў, што ён чакаў тут убачыць : поўнасцю чорны пакой, мёртвае цела Дамблдора…. А фактычна ўсё выглядала гэтак жа, як і было тады, калі ён і Дамблдор выйшлі адгэтуль некалькі гадзін таму назад : срэбраныя прылады гулі і пыхкалі на сталах, меч Грыфіндора ў сваім шкляным футляры бліскацеў у месяцовым свеце, Шапка-размеркавальніца ляжала на полцы за сталом, толькі насест Фоўкса быў пустым — ён усё яшчэ спяваў сваю песню ў ваколіцах замка. І новы партрэт далучыўся да рада мёртвых дырэктараў і дырэктрыс : Дамблдор драмаў у залатой рамцы над сталом, яго акуляры з'ехалі на яго крывы нос. Ён выглядаў улагоджаным і спакойным.

Паглядзеўшы на гэты партрэт, прафесар Макгонагал зрабіла дзіўны рух, нібы гартуючы сябе, а потым абышла стол і напружана паглядзела на Гары:

— Гары, — яна сказала. — Я жадала б знаць, чым вы займаліся з прафесарам Дамблдорам гэтай ноччу, калі выйшлі з школы.

— Я не магу вам гэтага сказаць, прафесар, — сказў Гары. Ён чакаў гэтае пытанне, і ўжо нават прыгатаваў адказ. Менавіта тут, у гэтым самым пакоі, Дамблдор сказаў яму, каб ён не распавядаў аб іх занятках нікаму, акрамя Рона і Герміёны.

— Гары, магчыма, гэта важна, — сказала прафесар Макгонагал.

Прафесар Макгоннагал уважліва на яго паглядзела. — Потэр, — Гары адзначыў, як па-новаму выкарыстаецца яго прозвішча, — у свеце смерці Дамблдора, я думаю, што ты павінен зразумець, што сітуацыя некалькі…

— Я так не думаю, — Гары паціснуў плечамі, — прафесар Дамблдор ніколі не гаварыў мне, што я павінен перастаць слухацца яго наказаў, калі ён памрэ. Але…вы павінен знаць яшчэ адно перад тым, як міністэрства будзе тут. Мадам Размерта была пад заклёнам Імперыус, яна дапамагала Малфою і Пажырацелям Смерці, вось як каралі і атручаны хмель…

— Размерта? — здзівілася прафесар Макгонагал, але перад тым, як яна змагла працягнуць, у дзверы пагрукалі, і прафесары Спраўт, Флітвік і Слагхорн зайшлі ў пакой, а за імі і Хагрыд, усё яшчэ ўсхліпываючы, яго твар уздрагіваў ад гора.

— Снэйп! — усклікнуў Слагхорн, які выглядаў найбольш узрушаным, бледным і потным. — Снэйп! Я вучыў яго! Я думаў, што ведаю яго!

Але перад тым, як хто-небудзь змог адказаць на гэтую рэпліку, цвёрды голас пачуўся з сцяны : чараўнік з балесным выглядам і кароткім чорным чубком толькі што вярнуўся ў сваю пустую рамку : «Мінерва, Міністр будзе тут праз некалькі секунд, ён толькі што Дэзапарыраваў з Міністэрства»

— Дзякуй, Эверард, — прафесар Макгонагал хутка павярнуляся да настаўнікаў. — Я б жадала паразмаўляць з вамі аб тым, што адбываецца ў Хогвартсе да таго, як яны тут будуць. Па-праўдзе кажучы, я не ўпэўнена, што школе дзверы адчыняцца ў наступным годзе. Смерць дырэктара ад рукі аднога з нашых калегаў ставіць жудасную пляму на гісторыі Хогвартса. Гэта жудасна.

— Я шпэўнены, што Дамблдор жадаў бы, каб школа была адчыненай, — сказала прафесар Спраўт. — Я думаю, што калі хаця б адзін вучань захоча вярнуцца, школа павінна быць адчыненай для гэтага вучня.