— Я пайду лягу, — пазяхнула Джыні. — Я не была ў спальні з…э…з…Увогуле, ужо пара.
Яна пацалавала Гары (Рон дэманстратыўна адвярнуўся), памахала астатнім і накіравалася ў пакой для дзяўчынак. Як толькі дзверы зачыніліся за ёй, Герміёна нахілілася да Гары з тыповым выразам усёведкі.
— Гары, я выявіла сёння раніцай сёе-тое ў бібліятэцы.
— Аб "Р.А.Б."? — выпрастаўся ён.
Ён не адчуваў сябе, як раней усваляваным, здзіўленым, гатовым апусціцца ў бездань таямніцаў, а проста разумеў — трэба высветліць праўду аб сучаснасці Хоркрукса, а ўжо затым рухацца далей да мораку па шляху, на які яны з Дамблдорам уступілі разам, але па якім зараз прыйдзецца прайсці аднаму. Дзесьці яшчэ існавалі чатыры Хоркруксы, і кожны з іх неабходна знайсці і знішчыць, перш чым з'явіцца хоць нейкі шанец перамагчы Валан дэ Морта. Ён вывучыў напамяць іх назвы: "медальён…келіх…змяя…нешта ад Грыфіндора або Кагтэўран…медальён…келіх…змея…нешта ад Грыфіндора або Кагтэўран…"
Гэтая мантра пульсавала ў галаве Гары, калі ён засынаў. І яго сны былі напоўнены келіхамі, медальёнамі і таямнічымі аб'ектамі, якія ён не мог дастаць. Але Дамблдор прапанаваў Гары вяровачную лесвіцу — тая ператварылася ў змяяў, як толькі ён вырашыў па ёй падняцца.
Ён паказаў Герміёне занатоўку з медальёна раніцай пасля смерці Дамблдора, і яна не змагла адразу распазнаць ініцыялы, успамінаючы вядомых чараўнікоў. І зараз праводзіла ў бібліятэцы трохі больш часу, чым гэта патрэбна не маючым хатняй работы вучням.
— Не, — адказала яна маркотна. — Я імкнуся, Гары, але не атрымліваецца…Ёсць два вядомых чараўніка з такімі ініцыяламі — Разалінд Антыгон Бангс і Руперт "Аксебангер" Брукстантон… Але яны не падыходзяць ва ўсім. Судзячы па гэтай занатоўцы, той, хто ўкраў Хоркрукс, ведаў Валан дэ Морта, а я не змагла выявіць нешта агульнае між ім і Бангс або Аксебангерам… Не, у сапраўднасці, я аб… Снэйпе.
Яна нярвова азірнулася, вымаўляючы яго імя ізноў.
— І што з ім? — панура папытаў Гары, адкідваючыся на спінку фатэля.
— Я высветліла праўду аб справах Прынца-Паўкроўкі.
— Ты ізноў аб ім, Герміёна? Як, па-твайму, я павінен адчуваць сябе зараз?
-Не, не, Гары, я не гэта мела на ўвазе! — спешна сказала яна, правяраючы, ці не падслухоўвае іх хтосьці побач. — Я проста была права: Эйлін Прынц валодала калісьці кнігай. Разумееш, яна была маці Снэйпа!
— Я думаў, яна не больш чым назіральнік, — заўважыў Рон, але Герміёна праігнаравала яго.
— Я праглядзела старыя газеты і знайшла невялікую аб'яву: Эйлін Прынц выйшла замуж за чалавека, якога звалі Тобіас Снэйп. Пазней напісалі, што яна нарадзіла…
— Забойцу, — пагардліва скончыў Гары.
— Э…Так, — пагадзілася Герміёна. — Увогуле, я вызначыла правільна. Снэйп, павінна быць, ганарыўся гэтым — ён "Прынц-Паўкроўка". У нататцы сказана: у Тобіаса Снэйпа маглаўскае паходжанне.
— Так, усё супадае, — згадзіўся Гары. — Ён рупліва прыкідваўся чыстакроўным, таму змог далучыцца да Люцыўса Малфоя і астатніх…Ён як Валан дэ Морт. З чыстакроўнай маці і бацькам-маглам…Саромеецца свайго паходжання, імкнецца прымусіць людзей баяцца, выкарыстаючы Цёмныя мастацтвы, даў сабе уражваючае новае імя — Лорд Валан дэ Морт — Прынц-Паўкроўка — і як ж Дамблдор гэтага не заўважыў?
Ён замоўк, гледзячы ў акно. Ён не мог забыцца пра незразумелы давер Дамблдора да Снэйпа…Але, як ненаўмысна напомніла Герміёна, ён, Гары, паступаў гэтак жа… Нягледзячы на ўзрастаючую небяспеку тых надрапаных заклёнаў, ён адмаўляўся пераставаць верыць хлопчыку, які быў настолькі разумным і так шмат яму дапамагаў…
Дапамагаў яму… Гэта самая невыносная думка зараз…
— Я усёткі не магу зразумець, чаму ён не западозрыў цябе ў выкарыстанні той кнігі, — здзіўляўся Рон. — Ён павінен быў ведаць, адкуль ты ўсё гэта бярэш.
— Ён ведаў, — горка сказаў Гары. — Ён даведаўся, калі я выкарыстаў Сектумсемпру. І яму не патрабавалася легіліменцыя… Магчыма, ён даведаўся гэта яшчэ раней, калі Слагхорн гаварыў аб маіх поспехах у Зелльеварэнні…Яму не трэба было пакідаць старую кнігу ў глубіні шафы, ці не так?
— Чаму ён цябе не выдаў?
— Наўрадці ён жадаў паказаць сваю сувязь з той кнігай, — выказала здагадку Герміёна. — Я сумняваюся, што Дамблдору б гэта спадабалася. І нават калі б Снэйп прыкінуўся, Слагхорн мог вызначыць яго па почырку. У любым выпадку, кнігу пакінулі ў старым кабінеце Снэйпа, І я трымаю пары: Дамблдор ведаў, чыім імем з'яўлялася "Прынц".