Выбрать главу

— Дапамагчы прыбрацца? — ветліва прапанаваў Дамблдор.

— Калі не цяжка, — адказаў Гарацый.

Чараўнікі ўсталі спіна да спіны, высокі худы і нізенькі тоўсты, і адначасова ўзмахнулі чарадзейнымі палачкамі.

Мэбля адразу ж разляцелася па месцах; упрыгожванні і іншыя прадметы інтэр’еры зноў паўсталі прама з паветра; пёры напакаваліся ў падушкі; падраныя кнігі склеіліся яшчэ па дарозе да паліц; багатая калекцыя фатаграфій, зіхоцячы знявечанымі сярэбранымі рамкамі, праляцела праз увесь пакой і памкнулася на пісьмовым стале, цэлая і чыстая; разнастайныя дзюры, расколіны і парывы зляталіся і зацягнуліся; сцены ачысціліся.

— Дарэчы, што за кроў? — пацікавіўся Дамблдор. Яму прыйшлося моцна павысіць голас — адноўлены гадзіннік прыняўся гучна біць.

— На сценах? Драконавая, — прагукаў у адказ Гарацый. Тым часам кандэлябр, аглушальна скрыгочучы, ушрубаваўся зваротна ў столь. Напрыканцы блямкнула піяніна, і запанавала цішыня.

— Так, драконавая, — задумлена паўтарыў чараўнік. —Заўважым, апошняя бутэлька, а кошт цяпер ого які! Або яе можна выкарыстаць паўторна?

Ён грузна прайшоў да буфета, узяў у рукі маленькую крыштальную бутэлечку з густой вадкасцю і паглядзеў на святло.

— Хм… мутнаватая…

Гарацый паставіў бутэлечку на месца, уздыхнуў і толькі тады заўважыў Гары.

— Ого, — сказаў ён, і яго вялікія круглыя вочы кінуліся да шнару на лбу Гары. — Ого!

— Гэта, — Дамблдор падышоў бліжэй, каб прадставіць іх адзін аднаму, — Гары Потэр. Гары, пазнаёмся — мой сябар і калега, Гарацый Слагхорн.

Слагхорн пранікліва паглядзеў на Дамблдора.

— Вось, значыць, чым ты разлічваў мяне пераканаць? Усё роўна, мой адказ “не”, Альбус.

Гарацый, пхнуўшы Гары плячом, адышоў у бок з выглядам чалавека, які цвёрда вырашыў не паддавацца спакусе.

— Можа быць, хоць вып’ем па шкляначцы? — прапанаваў Дамблдор. — За старыя добрыя часы?

Слагхорн нерашуча замёр.

— Калі толькі па шкляначцы, — няветліва прабурчаў ён.

Дамблдор усміхнуўся Гары і паказаў на крэсла, вельмі падобнае на то, якім нядаўна прыкідваўся Слагхорн. Яно стаяла каля зноў распаленага каміна; побач ярка гарэла алейная лямпа. Гары сеў, разумеючы: Дамблдору чамусьці трэба, каб ён быў навідавоку. Гаспадар хаты трохі павазіўся з графінамі і куфлямі, павярнуўся тварам да пакоя, наткнуўся поглядам на Гары, чмыхнуў і маментальна адвёў вочы, нібы асцерагаючыся іх абпаліць.

— Прашу, — Слагхорн перадаў напой Дамблдору, які сеў без запрашэння, ткнуў падносам у бок Гары, а затым зваліўся на падушкі адноўленай канапы і пагрузіўся ў змрочнае маўчанне. Яго кароценькія ножкі трохі не даставалі да падлогі.

— Як пажываеш, дарагі Гарацый? — ветліва пацікавіўся Дамблдор.

— Так сабе, — адразу адказаў Слагхорн. — Слабыя лёгкія. Хрыпы. Яшчэ рэўматызм. Перасоўваюся з працай. Урэшце, чаго чакаць? Старасць. Ператамленне.

— Паміж тым, каб падрыхтавацца да нашага прыходу, табе відавочна прыйшлося памітусіцца, — заўважыў Дамблдор. — У цябе ж было не больш трох хвілін.

Слагхорн раздражнёна і адначасова з гонарам удакладніў:

— Дзве. Я не пачуў чарасігналізацыю — ванну прымаў. Але, — сурова працягнуў ён, спахапіўшыся, — факт застаецца фактам, Альбус: я — пажылы, стомлены чалавек. Я заслужыў права на ціхае і хоць якое-небудзь жыццё.

“Што-што, а гэта ў яго ёсць” — падумаў гары, акінуўшы поглядам пакой.Яна была вельмі душная і занадта цесна застаўленая, але ніхто не мог бы назваць яе нядосыць зручнай. Тут былі мяккія крэслы, лаўкі для ног, кнігі і розныя напоі, скрынкі з шакаладнымі цукеркамі і мяккія падушкі. Калі бы Гары не ведаў, хто тут жыве, падумаў бы, што гэта багатая і капрызная лэдзі.

— Ты ж маладзей за мяне, Гарацый, — сказаў Дамблдор.

— Так і табе даўно час на супакой, — бесцырымонна адказаў Слагхорн. Яго бледныя агрэставыя вочы спыніліся на хворай руцэ Дамблдора. — Бачыш, рэакцыя ўжо не тая.

— Ты маеш рацыю, — ціхамірна адклікнуўся Дамблдор і скалануў рукавом, каб схаваць абпаленыя, счарнелыя пальцы; пры выглядзе іх Гары перасмыкнула. — Несумнеўна, я стаў марудлівей, чым раней. Але з іншага боку…

Ён паціснуў плячамі і развёў рукі ў бакі: як бы гаворачы, у старасці свае перавагі. Гары раптам заўважыў на яго здаровай руцэ кольца, якога ніколі раней не бачыў: вялікае, не занадта хупавае і накшталт бы залатое, з цяжкім чорным каменем, які трэснуў пасярэдзіне. Слагхорн таксама затрымаўся поглядам на кольцы, і наяго высокім лбу ненадоўга з’явілася тоненькая маршчынка.

— Такім чынам, Гарацый, усе гэтыя засцярогі… накіраваныя супраць Пажыральнікаў Смерці або супраць мяне? — спытаў Дамблдор.