Выбрать главу

— Добра, што таце зноў яе далі, — Рон прывольна раскінуўся на прасторным заднім сядзенні, дзе хапала месца яму, Гары, Герміёне і Джыні.

— Не абвыкай, гэта толькі дзеля Гары, — кінуў праз плячо містэр Уізлі. Яны з місіс Уізлі сядзелі наперадзе побач з міністэрскім вадзіцелем; сярэдняе пасажырскае сядзенне паслужліва расцягнулася да памераў двухмеснай канапы. — Ён у нас звышсакрэтны аб’ект. У “дзіравым катле” нас чакае дадатковая ахова.

Гары маўчаў; яму зусім не жадалася хадзіць па крамах у асяроддзі батальёна Аўрораў. Ён узяў з сабой Плашч-Нябачнік і лічыў, што калі Дамблдору гэтага досыць, то павінна бы задаволіць і Міністэрства. Урэшце, калі падумаць, яны, мабыць, пра Плашч не ведаюць… Праз дзіўна кароткі час машына зменшыла ход і спынілася на Чарынгкрос-роўд перад “Дзіравым катлом”.

— Прыехалі, — абвясціў вадзіцель, упершыню падаўшы голас. — Мне загадана вас дачакацца. Можаце хоць бы прыкладна сказаць, колькі вам запатрабуецца?

— Думаю, гадзіны дзве, — адказаў містэр Уізлі. — А, выдатна, вось і ён!

Гары ўслед за містэрам Уізлі прымкнуў да акна, і яго сэрца радасна застукала. Каля “Дзіравага катла” не было ніякіх Аўрораў, але затое там у доўгім бабровым футры стаяў велізарны, барадаты Рубеўс Хагрыд, прываротнік і дворнік Хогвартсу. Ён рашуча не заўважаў здзіўленых поглядаў, якія кідалі на яго маглы, але пры выглядзе Гары заззяў.

— Выдатна! — гулка прабасіў ён і кінуўся абдымаць Гары, ледзь не пераламаўшы яму ўсе косткі. — Клювакрыл… у сэнсе, Куракрыл… бычыў бы ты, Гары, як ён раз адкрытаму небу…

— Рады, што ён рад, — сказаў Гары, усміхаючыся і паціраючы рэбры. — Мы і не ведалі, што “ахова” — гэта на самай справе ты!

— Так, сапраўды, прама як у старыя добрыя часы. Разумееш, Міністэрства жадала прыслаць брыгаду Аўрораў, але Дамблдор сказаў, што мяне і аднаго хопіць, — Хагрыд ганарліва выпукліў грудзі і засунуў вялікія пальцы ў кішэні футра. — Ну чаго, зрушыліся?... Моллі, Артур, пасля вас…

“Дзіравы кацёл” упершыню на памяці Гары пуставаў. Нікога з заўсёднікаў не было, адзін толькі гаспадар, маршчыністы і бяззубы Том. Ён з надзеяй падняў вочы на тых, хто прыйшоў, але нават не паспеў нічога сказаць, таму што Хагрыд важным голасам абвясціў: — Расседжвацца некалі, Том, сам разумееш. Справы Хогвартса.

Том змрочна кіўнуў і зноў прыняўся праціраць куфлі. Гары, Герміёна, Хагрыд і ўсе Ўізлі прайшлі бар і апынуліся ў маленькім заднім двары, дзе стаялі смеццевыя бакі і было даволі холадна. Хагрыд пастукаў ружовым парасонікам па вызначанай цагліне ў сцяне, і там адразу жа ўтварыўся арачны праём, за якім вілася брукаваная вулачка. Яны прайшлі пад аркай і на хвіліну замерлі, аглядаючыся па баках.

Касы завулак вельмі змяніўся. Прыгожыя вітрыны з кнігамі заклёнаў, інгрэдыентамі для зелляў і катламі былі залепленыя вялікімі плакатамі змрочнага фіялетавага колеру. У асноўным гэта былі вельмі павялічаныя копіі міністэрскай лістоўкі па мерах бяспекі, якую рассылалі летам; але месцамі сустракаліся чорна-белыя фатаграфіі збеглых Пажыральнікаў Смерці. З фасада самай блізкай аптэкі хмылілася Белатрыса Лестрэйндж. Вокны дзе-нідзе былі забітыя — уключаючы кафэ Флорана Фортэскью. Па іншым боку вуліцы, ціснуліся нейкія ўбогія латкі; пешы стаяў перад крамай Завітуша і Клякца. На брудным, паласатым падстрэшку боўталася кардонка з надпісам: Магутныя засцярогі — супраць пярэваратняў, дзяментараў, інферній.

Невысокі, сумнеўнай знешнасці чараўнік трос перад людзьмі прыгаршняй срэбных амулетаў.

— Возьмеце для дачушкі, мэм? — крыкнуў ён місіс Уізлі, тарашчачыся на Джыні. — Шкада такую добранькую шыйку.

— Быў бы я на дзяжурстве…. — містэр Уізлі апёк прадаўца гнеўным поглядам.

— Так-так, толькі зараз нікога арыштоўваць не трэба, мы спяшаемся, — прагаварыла місіс Уізлі, вывучаючы спіс. — Думаю, пачаць трэба з мадам Малкін. Герміёне патрэбна новая парадная адзежа, і ў Рона з-пад школьнай формы ногі тырчаць… Гары таксама вельмі вырас… Пайшлі, пайшлі, жывей…

— Моллі, навошта нам усім ісці да мадам Малкін? — спытаў містэр Уізлі. — Гэтыя трое могуць пайсці з Хагрыдам. А мы тым часам адправімся да “Завітуша і Клякца” і купім падручнікі.

— Не ведаю, не ведаю, — заклапочана прамармытала місіс Уізлі, відавочна раздзіраючыся паміж жаданнем як мага хутчэй пакончыць з купляннем і бояззю выпусціць дзяцей з-пад нагляду. — Хагрыд, як па-твойму…?

— Не хвалюйся, Моллі, нічога з імі не здарыцца, — Хагрыд бесклапотна махнуў далонню памерам з накрыўку смеццевага бака. Місіс Уізлі трохі пасумнявалася, але ўсё жа пагадзілася падзяліцца і разам з мужам і Джыні хутка накіравалася да “Завітуша і Клякцы”. Гары, Рон і Герміёна пад наглядам Хагрыда пайшлі да мадам Малкін.