Выбрать главу

— Сустракаюся, — кіўнула Джыні. — Прычым калі я бачыла яго апошні раз, ён абсалютна дакладна быў у адным экземпляры, а зусім не ў пяці. А гэта што за штучкі?

Яна паказала на клетку з круглымі пухнатымі шарыкамі, ружовымі і бэзавымі, якія, тоненька папіскваючы, каталіся на палу.

— Карузлікавыя Пухлянята. Пушыстыя карлікавыя шарыкі. Літаральна выгадоўваць не паспяваем. — растлумачыў Джордж. — А што здарылася з Майклам Корнерам?

— Я яго кінула. Такі балван, — паціснула плячамі Джыні і прасунула палец паміж дубцамі. Пухлянята дружна пакаціліся да яго — Ой, якія лапанькі!

— І праўда даволі мілыя, — пагадзіўся Джордж. — Нешта ты занадта хутка змяняеш хлопчыкаў, табе не здаецца?

Джыні павярнулася да яго, упёршы рукі ў бакі. Выразам твару яна так нагадвала місіс Уізлі, што Гары нават здзівіўся, чаму Фрэд у жаху не праваліўся скрозь зямлю.

— Гэта не твая справа. А табе, — злосна сказала яна нагружанаму рознымі рознасцямі Рону, які толькі што падышоў да Джорджа. — Я была бы ўдзячная, калі бы ты спыніў распускаць пра мяне плёткі!

— Тры галеона дзевяць сікляў адзін нут, — падлічыў Фрэд, мімаходам зірнуўшы на шматлікія скрынкі. — Выкладвай, Рон!

— Я жа ваш брат!

— А гэта наш тавар, і не трэба яго пёрці. Тры галеона дзевяць сікляў. Адзін нут скідкі.

— Але ў мяне няма трох галеонаў дзевяці сікляў!

— Тады пакладзі ўсё на месца. Глядзі, паліцы не пераблытай.

Рон выпусціў частку скрынак, вылаяўся і, гледзячы на Фрэда, зрабіў непрыстойны жэст рукой. Гэта, да няшчасця, заўважыла місіс Уізлі, якой уздумалася паявіцца менавіта зараз.

— Яшчэ раз убачу, зачарую, так што пальцы назаўжды склеяцца, — крыкнула яна.

— Мам, можна мы купім Карузлікавага Пухлянятку? — умольна вымавіла Джыні.

— Што купім? — насцярожана перапытала місіс Уізлі.

— Глядзі, якія мілыя…

Місіс Уізлі адышла ад акна, каб разглядзець Карузлікавых Пухлянятак, і перад вачамі Гары, Рона і Герміёны мільгатнуў Драка Малфой. Ён быў адзін і кудысьці вельмі спяшаўся. Праходзячы міма “Узрушаючых Ультрафокусаў Уізлі”, Малфой хутка азірнуўся праз плячо, а праз секунду схаваўся з выгляду.

— А дзе жа наша матуля? — нахмурыўся Гары.

— Падобна, ён ад яе збег, — сказаў Рон.

— З чаго бы гэта? — прагаварыла Герміёна.

Гары маўчаў; ён глыбока задумаўся. Па добрай волі Нарцыса Малфой нізавошта не адпусціла бы сына аднаго; значыць, Малфой вельмі пастараўся, каб вышмыгнуць. Гары занадта добра ведаў Малфоя і не верыў, што з гэтым няма нічога падазронага.

Ён зладзеявата агледзеўся. Місіс Уізлі і Джыні буркавалі над Карузлікавымі Пухлянятамі. Містэр Уізлі захоплена разглядаў калоду маглаўскіх карт. Фрэд і Джордж займаліся пакупнікамі. Хагрыд, па іншым боку вітрыны, стаяў да крамы спіной і ўважліва сачыў за вуліцай.

— Жыва да мяне, — сказаў Гары, дастаючы з заплечніка Плашч-Нябачнік.

— Ой, Гары… я нават не ведаю, — Герміёна няўпэўнена азірнулася на місіс Уізлі.

— Хутка! — люта прашыпеў Рон.

Герміёна пахіснулася яшчэ імгненне і нырнула пад Плашч. Ніхто не заўважыў, што сябры зніклі; усе былі занадта адцягненыя. Гары, Рон і Герміёна хутчэй пайшлі да выхаду, але, калі яны выбраліся на вуліцу, Малфой ужо знік.

— Ён накіроўваецца туды, — вельмі ціха, каб не пачуў Хагрыд, сказаў Гары. — Пайшлі.

Яны пацерушылі па вуліцы, імкнучыся скрозь шкло вітрын і дзвярэй разгледзець пакупнікоў у крамах. Раптам Герміёна паказала кудысьці наперад.

— Здаецца, ён! — шапнула яна. — Паварочвае налева.

— Ну вядома! — таксама шэптам адказаў Рон: Малфой, пакруціўшы галавой, схаваўся за кутом Дрэннавулку.

— Хутчэй, не то выпусцім, — Гары паскорыў крок.

— Цішэй, ногі відаць! — устрывожана сказала Герміёна; Плашч-Нябачнік, раздзімаючыся, прыадкрываў ладыжкі рабят; ім стала цяжэй хавацца разам.

— Усё роўна, — нецярпліва адмахнуўся Гары. — хутчэй!

Дрэннавулак, прыстанак цёмных чараўнікоў, нібы змер. Гары, Рон і Герміёна на хаду ўзіраліся ў вокны, але ў крамах не было ні душы. Яно і зразумела, падумаў Гары, у такі трывожны час было бы вельмі неабачліва купляць падобныя рэчы — ва ўсякім разе, адкрыта. Герміёна балюча ўскубнула яго за руку.

— Ой!

— Ш-ш-ш! Глядзі! Вось ён! — ледзь чуваць сказала яна Гары на вуха.

Яны падышлі да “Борджына і Д’Авіла”, адзінай крамы на Дрэннавулку, дзе Гары аднойчы быў і дзе прадавалася ўсялякая жудасць. Там, паміж вітрынамі з чэрапамі і старадаўнімі фіяламі, спіной да вуліцы стаяў Драка Малфой. Яго амаль не было відаць за велізарнай чорнай шафы, той самай, у якой Гары калісьці прыйшлося хавацца ад Малфоя і яго бацькі. Малфой энергічна жэстыкуляваў, з запалам тлумачачы нешта з уладальніку, містэру Борджыну, гарбаватаму чалавеку з тоўстымі валасамі. Ён стаяў тварам да Малфоя, і ў яго вачах чыталіся адначасова абуранасць і страх.