Выбрать главу

— Лепш так, чым з-за матулі-прыгажуні, — сказаў Гары, зласліва жмурачыся на Забіні, — або ўплывовага дзядзькі…

Ён замоўк. Яму толькі што прыйшлі ў галаву адна думка. Вядома, гэта рызыкоўна, затое калі атрымаецца… Забіні зараз вернецца ў купэ слізэрынцаў-шасцікурснікаў, а там — Малфой, які не будзе ведаць, што яго чуюць не толькі свае… Калі неўзаметку, за спіной у Забіні, прабрацца ў купэ, колькі ўсяго атрымалася бы растлумачыць! Праўда, ехаць засталося зусім нядоўга — да Хогсміду, мусіць, менш паўгадзіны, судзячы па бязлюднаму пейзажу за акном — але раз падазронам Гары ніхто не верыць, ён сам павінен шукаць доказы…

— Убачымся пазней, — ледзь чуваць сказаў Гары, накідаючы на сябе Плашч-Нябачнік.

— Што гэта ты…? — пачаў Нэвіл.

— Потым! — шапнуў Гары і кінуўся за Блейзам, імкнучыся ісці зусім бясшумна; урэшце, цягнік так грукатаў, што гэтая засцярога была залішняй.

Калідоры спусцелі; усе разышліся пераапранацца і складаць рэчы. Гары практычна дыхаў у спіну Забіні, і ўсё жа не паспеў своечасова праскочыць у купэ; прыйшлося выставіць нагу, каб не даць дзвярам зачыніцца.

— Што за справы? — злосна кінуў Забіні і патузаў за ручку, некалькі разоў стукнуўшы Гары па назе.

Гары сілком адвёў дзверы ўбок; Забіні, які упарта трымаўся за ручку, зваліўся на калены да Грэгоры Гойла. Услед рушыла блытаніна; Гары нырнуў у купэ, ускочыў на пустое сядзенне Забіні і палез на багажную паліцу. Добра, што з гэты час Забіні і Гойл лаяліся сябар з сябрам, і ўсе погляды былі звернутыя да іх — у нейкі момант нага Гары высунулася з-пад плашча; горш таго, Малфой відавочна заўважыў яго чаравік. Гары спалохана падабраў нагу. Але тут Гойл зачыніў дзверы і скінуў з сябе ўскудлачанага Забіні; той паваліўся на сваё месца; Вінцэнт Крэб вярнуўся да чытання коміксу, а Малфой, гнюсна ўсміхаючыся, зноў паклаў галаву на калены Пэнсі Паркінсон і разваліўся адразу на двух сядзеннях. Гары, згарнуўшыся ў няёмкай фігуры, праверыў, ці добра ён накрыты, і стаў глядзець як Пэнсі перабірае гладкія светлыя валасы Малфоя. На яе твару гуляўла вельмі самаздаволеная ўсмешка: падобна, яна лічыла, што ўсе мараць апынуцца на яе месцы. Лямпы на столі, разгойдваючыся, ярка асвятлілі гэтую ўтульную сцээну; Гары выразна бачыў кожнае слова ў коміксу Крэба, які сядзеў прама пад ім.

— Такім чынам, Забіні, — з агаварыў Малфой, — што ад цябе спатрэбілася Слагхорну?

— Яму патрэбныя людзі з сувязямі, — адказаў Забіні, не перастаючы кідаць зласлівыя погляды на Гойла. — Не то каб такіх шмат.

Малфоя яго словы відавочна не пацешылі.

— Каго ён яшчэ запрасіў? — пажадаў ведаць ён.

— МакЛагена з Грыфіндору, — адказаў Забіні.

— Ах так, яго дзядзька — вялікі чалавек у Міністэрству, — сказаў Малфой.

— … нейкага Белбі з Равенкла…

— Толькі не гэта, ён жа вырадак! — выклікнула Пэнсі.

— … а потым яшчэ Даўгапупса, Потэра і дзяўчынку Уізлі, — скончыў Забіні.

Малфой нечакана сеў, скінуўшы з сябе руку Пэнсі.

— Ён запрасіў Даўгапупа?

— Ну, раз ён там быў, — раўнадушна паціснуў плячамі Забіні.

— Чым гэта Даўгапупс зацікавіў Слагхорна?

Забіні паціснуў плячамі.

— І Потэр, каштоўны Потэр! Як жа не паглядзець на Абранага! — ашчэрыўся Малфой. — Але дзяўчынка Уізлі? У ёй-та што асаблівага?

— Хлопчыкам яна падабаецца, — прамуркала Пэнсі, употай назіраючы за Малфоем. — Нават табе, Блейз, а ўсім

вядома, які ты пераборлівы!

— Я і пальцам не дакрануся да гідкай здрадніцы крыві, хай нават прыгожай, — холадна адклікнуўся Забіні. Пэнсі выслухала гэта з відавочным задавальненнем. Малфой зноў апусціў галаву на яе калены і дазволіў гладзіць сябе далей.

— Шкада, што ў Слагхорна дрэнны густ. Можа, гэта ўжо старэчая прыдуркаватасць? Шкада, бацька заўсёды казаў, што ў свой час той быў добрым чараўніком. Дарэчы, бацька ў яго быў любімчыкам. Мабыць, Слагхорн не ведае, што я таксама ў цягніку, не то…

— Я бы на тваім месцы не вельмі разлічваў на запрашэнне, — сказаў Забіні. — калі я прыйшоў, ён спытаў мяне пра бацьку Нота. Здаецца, раней яны былі вялікімі сябрамі, але калі Слагхорн пазнаў, што Нот-старэйшы схоплены ў Міністэрству, то жудасна скіс, і Нота не паклікаў, так? Ці наўрад Слагхорн жадае мець справу з Пажыральнікамі Смерці.

Малфой адкрыта раззлаваўся, але ўсё-жа выдушыў з сябе бязрадасны смяшок.

— Каго цікавіць, чаго ён жадае? Калі ўдумацца, хто ён наогул такі? Бездапаможны настаўнішка. — Малфой знарочыста пазяхнуў. — Можа, у наступным годзе мяне і ў школе-то не будзе! І на што мне тады любоў нейкага тоўстага старыка, усё-роўна яго песенька даўно праспявана!