Выбрать главу

— Ах так, прафесар МакГонагал папярэдзіла…. Не хвалюйся, мой хлопчык, ні пра што не хвалюйся. Інгрэдыенты на сёння можаце ўзяць з сховішча, шалі, я ўпэўнены. таксама знойдуцца, і невялікі запас старых падручнікаў маецца… На першы час сыдзе, а вы пакуль напішаце “Завітушу і Клякцу”…

Слагхорн прайшоў у кут да вялікай шафы, парыўся там і выняў два вельмі патрапаных падручніка “Вышэйшага зеллеварэння” Вазліянуса Сенны і пару пацьмянелых шаляў. Ён выдаў іх Гары і Рону і вярнуўся да свайго стала.

— Як бачыце, — сказаў Слагхорн і выпукляў грудзі так, што гузікі камізэлькі пагражалі вось-вось адарвацца, — я прыгатаваў некалькі розных зелляў, проста для цікавасці, каб вам паказаць. Па завяршэнні курсу вы павінны іх асвоіць. Урэшце, вы напэўна пра іх чулі, нават калі ніколі не варылі. Хто ведае, што гэта такое?

Слагхорн паказаў на кацёл побач з слізэрынскім сталом. Гары, ледзь прыпадняўшыся, убачыў, што ўнутры кіпіць, здаецца, самая звычайная вада.

Герміёна вывастраным жэстам ускінула руку ўверх; яна была першай, і Слагхорн павёў далонню ў яе бок.

— Гэта Верытасэрум; бескаляровая вадкасць пазбаўленая паху, якая змушае таго, хто яе вып’е, казаць толькі праўду, — сказала Герміёна.

— Выдатна, выдатна! — узрадаваўся Слагхорн. — Цяпер гэта, — працягнуў ён, паказваючы на кацёл каля стала Равенкла, — таксама вельмі вядомае зелле… Пра яго, дарэчы, нядаўна згадвалася ў загадзе міністэрства… Хто…?

Герміёна зноў усіх апярэдзіла.

— Гэта Адваротнае Зелле, сэр, — выпаліла яна.

Гары таксама пазнаў глейкую вадкасць, якая гультаявата булькала ў другім катле, але ніколькі не засмуціўся, што лаўры за правільны адказ, зазвычай, дасталіся Герміёне; у выніку, менавіта яна яшчэ ў другім класе паспяхова прыгатавала гэтае зелле.

— Выдатна-выдатна! Цяпер тут… Так, мая дарагая? — цяпер ужо з некаторым здзіўленнем вымавіў Слагхорн, убачыўшы, што Герміёна зноў цягне руку.

— Гэта Амартэнцыя!

— Цалкам дакладна. Дурна нават пытаць, але ўсё-жа, — сказаў Слагхорн, відавочна ўзрушаны пазнаннямі Герміёны, — якое яе дзеянне?

— Амартэнцыя — наймацнейшае зелле кахання ў свеце! — адказала Герміёна.

— Менавіта так! Лічу, вы пазналі яго па відавочным перламутравым бліску?

— І пару, які паднімаецца ўверх характэрнымі спіралямі, — з натхненнем падхапіла Герміёна, — а яшчэ для розным людзей яно па-рознаму пахне, у залежнасці ад таго, каму што больш падабаецца; я, напрыклад, адчуваю пах свежаскошанай травы і новенькага пергамента і…

Яна ледзь прыкметна паружавела і не скончыла фразу.

— Магу я пазнаць ваша імя, дарагая? — спытаў Слагхорн, не звяртаючы ўвагі на яе збянтэжанасць.

— Герміёна Грэнджэр, сэр.

— Грэнджэр? Грэнджэр? Вы, выпадкова, не сваячка Гектара Дагворта-Грэнджэра, заснавальніка “Экстраардынарнага грамадства зеллеробаў”?

— Наўрад ці, сэр. Я магланароджаная.

Гары ўбачыў, як Малфой нахіліўся да Нотта і нешта шапнуў яму на вуха; абодва гнюсна захіхікалі.

Слагхорн, урэшце, не збянтэжыўся; наадварот, праззяў і перавёў погляд з Герміёны на Гары, які сядзеў побач.

— Ага! “Мая лепшая сяброўка магланароджаная, і пры тым лепшая вучаніца на нашым курсу!” Лічу, Гары, гэта і ёсць тая самая сяброўка?

— Так, сэр, — пацвердзіў Гары.

— Так, так, так… Дваццаць балаў Грыфіндору, міс Грэнджэр, — з пачуццём сказаў Слагхорн.

У Малфоя зрабіўся такі выгляд, нібы Герміёна зноў засвяціла яму па фізіяеноміі. А Герміёна з зіготкім тварам павярнулася да Гары і прашаптала:

— Ты праўда сказаў, што я лепшая вучаніца курса? О, Гары!

— І што тут такога незвычайнага? — з незразумелым раздражненнем, але таксама шэптам запытаўся Рон. — Ты і ёсць лепшая — я бы сам так сказаў, калі бы мяне спыталі!

Герміёна ўсміхнулася, але жэстам паказала “цішэй”, паколькі трэба было слухаць настаўніка. Рон нахмурыўся.

— Зразумела, Амартэнцыя не нараджае сапраўднае каханне. Стварыць каханне штучна немагчыма. Не, зелле выклікае ўсяго толькі гарачае захапленне, апанаванасць. Мабыць, гэта самая небяспечная і моцнадзейная рэч тут, у нашым кабінеце... Так, так, — Слагхорн змрочна паківаў, гледзячы на Малфоя і Нота, скептычна скрывіўшы вусны, — калі вы пабачыце столькі, калькі давялося мне на маім жыцці, вы не будзеце недаацэньваць сілу запалу... Урэшце, — перабіў ён сам сябе, — нам трэба прыстцпаць да працы.

— Сэр, але вы не сказалі, што тут, — Эрні МакМілан паказаў на маленькі чорны кацёл, які стаяў на стале настаўніка. Зелле ў ім весела плёскалася; яно нагадвала вадкае золата, а над паверхняй, нібы залатыя рыбкі, скакалі буйныя кроплі, урэшце, ні адна не пралівалася.