Гары даволі ўсміхнуўся і зноў сагнуўся над катлом. Малфой відавочна разлічваў на асаблівую ўвагу, а то і на безумоўны фавор, да якога абвык у часы Снэйпа. Але, падобна, зараз, каб выйграць Фелікс Феліцыс, Малфою прыйдзецца спадзявацца толькі на свае здольнасці.
Рэзаць ступафорны боб апынулася вельмі цяжка. Гары павярнуўся да Герміёны:
— Можна ўзяць твой срэбны нож?
Яна нецярпліва кіўнула, не зводзячы вачэй са свайго зелля, усё яшчэ цёмнапурпурнае, хоць па інструкцыі яму даўно належыла здабыць лілаватае адценне.
Гары націснуў на боб плоскім бокам ляза і ўразіўся колькасці соку, які той імгненна выпусціў. Нават незразумела, як такі зморшчаны боб столькі ўмясціў. Гары хутка выліў сок у кацёл і з здзіўленнем убачыў, што зелле неадкладна набыла загаданы ліловы колер.
Незадаволенасць папярэднім уладальнікам падручніка адразу уляцела. Гары, напружана жмурачыся, стаў учытвацца ў наступныя ўказанні. Аўтар падручніка рэкамендаваў мяшаць зелле супраць гадзіннай стрэлкі, пакуль яно не стане празрыстым як вада. А былы ўладальнік раіў пасля кожных сямі памешванняў супраць гадзіннай стрэлкі адзін раз мяшаць па гадзіннай. Што, калі ён мае рацыю і тут?
Гары памяшаў супраць гадзіннай стрэлкі, затаіў дыханне і адзін раз крутануў лыжкай па гадзіннай. Уздзеянне было неадкладным: зелле зрабілася светла-ружовым.
— Як ты гэта робіш? — патрабавальна спытала Герміёна. Яе твар расчырванеў, валасы з-за пару ўсталі дыбам, але зелле не жадала змяняць колер.
— Памяшаў адзін раз па гадзіннай…
— Не, не, у кнізе сказана “супраць”! — абурана перабіла яна.
Гары паціснуў плячамі і працягнуў сваё справа. Сем разоў супраць гадзіннай, адзін раз па гадзіннай, сем супраць, адзін па…
Рон, які стаяў насупраць, ціха, але бесперапынна лаяўся; варыва ў яго катле нагадвала вадкі саладкакорань. Гары агледзеўся. Ні ў каго зелле не было такім светлым, як у яго. Ён таемна ўзрадаваўся, чаго на зеллеварэнні з ім раней ніколі не здаралася.
— Час… выйшаў! — абвясціў Слагхорн. — Спыніце мяшаць, калі ласка!
Слагхорн павольна пайшоў паміж сталамі, уважліва даглядаючыся да змесціва катлоў. Ён нічога не казаў, толькі зрэдку прынюхваўся або дзесьці памешваў. Нарэшце ён дабраўся да стала Гары, Рон, Герміёны і Эрні. Прыгнечана ўсміхнуўся пры выглядзе смалістай вадкасці ў катле Рона. Затрымаўся над сіне-зялёнай жыжкай Эрні. Ухваляльна кіўнуў зеллю Герміёны. Потым зірнуў у кацёл Гары, і па яго твару разлілося здзіўленае захапленне.
— Чыстая перамога! — закрычаў Слагхорн на ўсё падзямелле. — Выдатна, выдатна! Святое неба! Гары, відаць, што ты ўспадкаваў талент сваёй маці, наша Лілі была майстрыца па зеллях! Што ж, прашу, атрымлівай — бутэлечка Фелікс Фелікцыса, як абяцана! Выкарыстай яе з толкам!
Гары саўгануў бутэлечку з залацістай вадкасцю ва ўнутраную кішэнь. Ён выпрабоўваў дзіўную сумесь эмоцый: захапленне, таму што слізэрнцы былі ў шаленстве, і засмуэнне, таму што Герміёна знервавалася. Рон папросту ачмурэў.
— Як табе атрымалася? — шэптам спытаў ён у Гары на выхадзе з падзямелля.
— Павезла, мабыць, — адказаў Гары; Малфой знаходзіўся зусім блізка.
Урэшце, як толькі яны селі за грыфіндорскі стол і Гары адчуў сябе ў бяспецы, ён распавёў сябрам праўду. З кожным яго словам твар Герміёны ўсё больш камянеў.
— Бачу, ты лічыш, што я змахляваў? — засмучана спытаў ён.
— Гэта ж не было ў прамым сэнсе тваёй працай, — суха вымавіла яна.
— Ён усяго толькі прытрымліваўся іншым інструкцыям, — умяшаўся Рон. — Гэта магло скончыцца правалам. Але Гары рызыкнуў, і рызык сябе апраўдаў. — Рон цяжка ўздыхнуў. — Слагхорн мог даць гэты падручнік мне, так не жа, мне дастаўся зусім чысты, на якім ніхто нічога не пісаў. На яго, праўда, ванітавалі, судзячы па старонцы пяцьдзесят два, але…
— Пачакайце, — сказаў нечы голас над левым вухам Гары і ён нечакана адчуў той жа кветкавы пах, што і ў падзямелле Слагхорна. Гары азірнуўся і ўбачыў Джынні, якая толькі што падышла. — Я дакладна ўчула? Так, Гары?
Яна глядзела злосна, устрывожана, і Гары адразу зразумеў, што маецца ў выглядзе.
— Глупства, — супакоіў ён, панізіўшы голас. — Гэта ж не дзённік Рэддла. Звычайны стары падручнік з нечымі надпісамі.
— Але ты зрабіў тое, што ўказана?
— Проста скарыстаўся падказкамі на палях, Джыні, самамі звычайнымі…
— Джыні права, — Герміёна адразу напружылася. — Гэта яшчэ трэба праверыць. Нейкія дзіўныя адпісы… Хто ведае?
— Гэй! — абурана крыкнуў Гары, убачыўшы, што яна выхапіла з яго заплечніка “Вышэйшае зелеварэнне” і паднесла да яго чарадзейную палачку.