— Ха! — выклікнуў Гары, разгарнуўшы пасылку і ўбачыўшы там новенькі асобнік “Вышэйшага зеллеварэння”, толькі што ад “Завітуша і Клякца”.
— Выдатна, — узрадавалася Герміёна. — Зможаш нарэшце аддаць сваю размалёваную старызну.
— З розуму сышла? — абурыўся Гары. — Я пакіну яго сабе! Глядзі, што я прыдумаў…
Ён дастаў з заплечніка патрапанае “Вышэйшае зеллеварэнне” і пастукаў па вокладцы чарадзейнай палачкай, прамармытаўшы: “Дыфінда!” Вокладка адвалілася. Тады ён прарабіў тое ж самае з новай кнігай (абурэнню Герміёны не было мяжы). Потым памяняў воладкі і пастукаў па кожнай са словамі: “Рэпара!”
Так кніга Прынца апынулася замаскіраванай пад новы падручнік, а Вышэйшае зеллеварэнне” ад “Завітуша і Клякца” набыла патрапаны выгляд
— Аддам Слагхорну новы падручнік. Няўжо дрэнна, ён каштуе цэлых дзевяць галеонаў.
Герміёна злосна падціснула вусны, але, да шчасця, адразу адцягнулася, паколькі прыляцела яшчэ адна сава са свежым нумарам “Штодзённага прарока” Герміёна паспешліва разгарнула яго і прабегла вачамі па першай старонцы.
— Загінуў хто-небудзь з знаёмых? — з штучнай нядбайнасцю спытаў Рон; ён задаваў гэтае пытанне кожны раз, як Герміёна адкрывала газету.
— Не, але адзначаны новыя напады дзяментараў, — адказала Герміёна. — І яшчэ арышт.
— Выдатна, хто? — спытаў Гары. Ён падумаў пра Белатрысу Лестрэйндж.
— Стэн Шэнпайк, — сказала Герміёна.
— Што ўразіўся Гары.
— “Стэн Шэнпайк, кандуктар вядомага чараўніцкага транспартнага сродку “Начны рыцар”, арыштаваны па падазроне ў прыналежнасці да Пажыральнікаў Смерці. 21 гадовы Містэр Шэнпайк быў узяты пад варту ўчора позна ноччу пасля рэйду, праведзенага ў яго хаце ў Клэпеме…”
— Стэн Шэнпайк — Пажыральнік Смерці? — з сумневам прагатаваў Гары, успамінаючы прышчаватага юнака, з якім упершыню пазнаёміўся тры гады назад. — Ды ніколі!
— Ён мог патрапіць пад заклён Імперыўс, — выказаў здагадку Рон. — Ніколі ж не адгадаеш.
— Наўрад ці, — прамармытала Герміёна, не адрываючы вачэй ад тэксту. — Тут напісана, яго арыштавалі таму, што хтосьці чуў, як ён у пабе размаўляў пра сакрэтныя планы Пажыральнікаў Смерці. — Яна з трывогай паглядзела на Рона і Гары. — Пад заклёнам Імперыё ён наўрад ці стаў бы выдаваць іх планы.
— Па-мойму, ён проста рабіў выгляд, быццам ведае больш, чым на самай справе. — сказаў Рон. — Гэта ж ён спрабаваў закадрыць вейлу і выхваляўся, што стане Міністрам магіі?
— Так, ён, — пацвердзіў Гары. — Не ведаю, пра што яны думаюць? Прымаць сур’ёзна Стэна!
— Мабыць, жадаюць паказаць, што не сядзяць скадуючы рукі, — Герміёна нахмуралася. — Усе ў паніцы… Вы ведаеце, што блізнятак Паціл збіраюцца забраць дадому? А Элойзу Міджэн ужо забралі. Бацька прыехаў за ёй учора вечарам.
— Што?! — Рон, вытарашчыўшы вочы, утаропіўся на Герміёну. — Але ж у Хогвартсу бяспечней, чым у хаце! А як жа: у нас тут Аўроры, і куча ахоўных заклёнаў, і Дамблдор!
— Па-мойму, ён тут не ўвесь час, — ціха сказала Герміёна, зірнуўшы па-над газетамі на настаўніцкі стол. — Не заўважылі? Увесь мінулы тыдзень яго не было прыкладна столькі ж, колькі Хагрыда.
Гары і Рон таксама паглядзелі на настаўніцкі стол. Крэсла дырэктара на самай справе пуставала, і Гары раптам зразумеў, што не бачыў Дамблдора з мінулага тыдня, з часу індывідуальнага занятку.
— Мне здаецца, ён зараз не ў школе, а дзесьці па справах Ордэна, — ледзь чуваць працягнула Герміёна. — У сэнсе… становішча-то, падобна, сур’ёзнае, так?
Гары і Рон не адказалі, але было ясна, што ўсе падумалі пра адно і тое ж. Напярэдадні адбылося страшнае: Ханну Абат выклікалі з гербалогіі і паведамілі пра смерць маці. З тых часоў Ханну ніхто не бачыў.
Праз пяць хвілін Гары, Рон і Герміёна ўсталі з-за стала. Яны выйшлі на вуліцу і скрозь імглістую, халодную імжу адправіліся да стадыёна. Па дарозе ім сустрэлася Лаванда Браўн і Парваці Паціл, якія шапталіся пра штосьці. Нядзіўна, раз Парваці жадаюць забраць з Хогвартсу… Але тут Гары з поўным здзіўленнем заўважыў, што пры выглядзе Рона Парваці раптам пхнула локцем Лаванду. Тая азірнулася і надарыла Рона асляпляльнай усмешкай. Рон залыпаў вачыма, потым няўпэўнена ўсміхнуўся ў адказ і пайшоў далей — вельмі ненатуральным ходам. Гары здушыў рогат: Рон жа не смяяўся, калі Малфой разбіў яму нос. Герміёна, аднак, зрабілася халоднай і ўсю дарогу да стадыёна маўчала, а потым пайшла шукаць месца на трыбунах, не пажадаўшы Рону поспехаў.