Адборачныя выпрабаванні, як і прадбачыў Гары, працягваліся ўсю раніцу. Пакаштаваць шчасця прыйшла як мінімум палова Грыфіндора, пачынаючы з першакурснікаў, якія нервова цапляліся за патрапаныя школьныя мётлы, і заканчваючы абыякавымі сямікурснікамі, якія ўзвышаліся над астатнімі прэтэндэнтамі і выклікалі нясмеласць адным сваім выглядам. Сярод іх быў і той здаравяка з цвёрдымі валасамі, з якім Гары пазнаёміўся ў Хогвартс-Экспрэсу. Ён упэўнена выступіў з натоўпу, працягваючы Гары руку:
— Мы сустракаліся ў цягніку, у старога Слагхорна. Кормак МакЛаген, Ахоўнік.
— Ты ж не спрабаваўся летась? — спытаў Гары, ацэньвальна гледзячы на квадратную фігуру МакЛагена. Такі, мабыць, не варушачыся зачыніць сабою усе тры тычкі.
— Так, я быў у лякарні, — МакЛаген важна задраў падбародак. — З’еў на спрэчку дванаццаць яек доксі.
— Ясна, — сказаў Гары. — Добра… пачакай пакуль там…
Ён паказаў на бок, туды, дзе сядзела Герміёна. Ад яго не атулілася лёгкае раздражненне, якое скальзнула па твару МакЛагена: відаць, той чакаў да сабе адмысловага стаўлення, калі цяпер яны абодва — улюбёнцы “старога Слагхорна”.
Гары вырашыў пачаць з базавай праверкі і папрасіў усіх тых, хто прыйшоў, падзяліцца на групы па дзесяць чалавек і адзін раз абляцець поле. Рашэнне апынулася верным: адразу стала ясна, што першая дзесятка — адны першакурснікі — мабыць не лётала раней увогуле. пратрымацца ў паветры даўжэй некалькіх секунд здолеў усяго адзін хлопчык; праўда ад здзіўлення ён неадкладна ўрэзаўся ў тычку.
У другой групе былі, падобна, дзесяць самых дурных дзяўчынак на свеце; калі Гары дунуў у свісток, яны толькі расхіхікаліся і прыняліся хапацца адна за адну. Сярод іх была і Рамільда Вэйн. Гары загадаў дурнічкам пакінуць поле; тыя весела выдаліліся, селі на трыбуне і сталі задзіраць усіх вакол.
Трэцяя дзесятка ўстроіла кучу мала дзесьці над цэнтрам поля. У чацвёртай большасць прыйшлі без мёцел. Пятая група складалася з хафлпафцаў.
— Калі ёсць хтосьці яшчэ не з Грыфіндора, — закрычаў Гары, які пачаў жадаць сысці ад таго што адбывалася, — калі ласка, сыходзьце зараз!
Пасля хвіліннай паўзы два маленькіх равенклаўца, рохкаючы ад смеху, уцяклі з поля.
Прайшло дзве гадзіны. Вытрываўшы мноства скарг і бурных істэрык (прычынай адной з іх паслужылі зламаная “Камета 260” і некалькі выбітых зубоў), Гары здолеў абраць трох Паляўнічых: Кэці Бэл, якая паказала выдатныя вынікі і вярнулася ў каманду, Дэмельзу Робінс, сапраўдную знаходку, якая ўмела дзіўна спрытна адлятаць ад Нападалаў, і Джыні Уізлі. Апошняя перасягнула ўсіх супернікаў і да таго ж забіла семнаццаць галоў. Гары быў задаволены выбарам, але жудасна ахрып ад бясконцых спрэчак з скаржнікамі, але ж яму трэба было прарабіць тое ж самае з адпрэчанымі Адбіваламі.
— Гэта маё канчатковае рашэнне! Не перастанеш мяшаць Ахоўнікам, зачарую! — крычаў ён.
Ніхто з новых Адбівалаў не мог параўняцца з Фрэдам і Джорджам, і тым не менш, Гары яны суцэль уладкоўвалі. Джымі Пікс, невысокі, але вельмі шыракаплечы трэцякурснік, так люта адбіў Нападалу, што ў Гары на патыліцы з’явіўся сіняк велічынёй з галубінае яйка; Рычы Праўстак выглядаў хілавата, затое біў на здзіўленне трапна. Адбівалы селі на трыбунах побач з Кэці, Дэмельзай і Джыні, каб паглядзець на выпрабаванні Ахоўнікаў.
Гары адмыслова адкладаў гэта на канец у надзеі, што да таго часу частка народа разыйдзецца інапал запалу будзе менш. Але на жаль, адпрэчаныя гульцы нікуды не сышлі, а да натоўпу дадаліся тыя гультаі, якія толькі нядаўна скончылі снедаць, так што гледачоў на трыбунах стала яшчэ больш, чым спачатку. Сімпатыі падзяліліся; кожнага Ахоўніка падбадзёрвалі крыкамі і адначасова асвіствалі. Гары занепакоена зірнуў на Рона. Той быў вельмі нервовым гульцом; Гары спадзяваўся, што пасля выйгрышу у прошлым фінальным матчы Рон выгаіцца, але, відаць, дарма: цяпер яго твар набыў бледна-зялёнае адценне.
Ні адзін з першых прэтэндэнтаў не змог адбіць больш двух мячоў запар, затое Кормак МакЛаген, да вялікага засмучэння Гары, узяў чатыры, і толькі на апошнім, пятым, чамусьці шпурнуўся ў процілеглы бок. Гледачы засмяяліся, залюлюкалі; МакЛаген вярнуўся на зямлю, гнеўна сціскаючы сківіцы.
Рон, усаджваючыся на “Чыстую перамогу 11”, быў блізкі да непрытомнасці.
— Поспехаў! — крыкнуў хтосьці з трыбун. Гары азірнуўся, лічачы, што гэта Герміёна, але крычала, як высвятлілася, Лаванда. Яна адразу ж закрыла твар далонямі. Гары таксама з задавальненнем бы так паступіў, але лічыў, што капітан абавязаны быць мужным, і прымусіў сябе глядзець на выпрабаванне Рона.