Выбрать главу

У тое ж імгненне Кэці паднялася ў паветра, не камічна, як Рон, якога задрала за шчыкалатку, а грацыёзна, выцягнуўшы рукі ў бакі, быццам збіраючыся ўляцець. Але ў гэтым было нешта няправільнае, жахлівае… яе валасы паласкаліся на жорсткім ветры, вочы закрыліся, твар здаваўся адсутным… Гары, Рон, Герміёна і Ліана замерлі, гледзячы на Кэці.

Затым, футах у шасці над зямлёй, Кэці страшна закрычала. Яна раскрыла вочы, але тое, што яна ўбачыла або адчула, відавочна, прычыняла ёй невымоўныя пакуты. Яна екатала не перастаючы; Ліана таксама закрычала, схапіла Кэці за шчыкалаткі і паспрабавала вярнуць яе на зямлю. Гары, Рон і Герміёна кінуліся дапамагаць і таксама схапілі Кэці за шчыкалаткі, і тады яна звалілася ім на галовы. Рон з Гары здолелі злавіць яе, але яна так выгіналася, што ім ледзь атрымоўвалася з ёй управіцца. Кэці апусцілі на зямлю. Яна кідалася і крычала, нікога не пазнаючы.

Гары агледзеўся, вакол нікога не было.

— Заставайцеся тут! — загадаў ён, еракрыкваючы скуголенні ветра. — А я пайду за дапамогай!

Ён панёсся да школы; яму ніколі не даводзілася бачыць нічога падобнага, і ён не разумеў, што здарылася з Кэці. Ён імкліва загарнуў за кут і ўрэзаўся ў нейкага мядзведзя, якія стаяў на задніх лапах.

— Хагрыд! — хрыпла выдыхнуў Гары, выблытваючыся з жывой загарадзі, у якую яго адкінула.

— Гары! — выклікнуў у адказ Хагрыд, апрануты ў велізарнае і бясформеннае бабровае футра. На яго бровах і барадзе ляжалі мокрыя шматкі снега. — Я толькі што ад Гроўпа! Ты не паверыш, у яго такія поспехі…

— Хагрыд, там з адной дзяўчынкай нешта здарылася… яе ці то праклялі, ці то што…

— Што? — Хагрыд нахіліўся, з-за румза ветра не ўчуўшы Гары.

— Праклялі! — закрычаў Гары.

— Праклялі? Каго? Рона? Герміёну?

— Не, не, Кэці Бэл… ідзі сюды…

Яны разам пабеглі па дарозе і неўзабаве ўбачылі рабят, якія згрудзіліся вакол Кэці. Тая па-ранейшаму ляжала на зямлі, выгіналася і крычала; Рон, Герміёна і Ліана спрабавалі яе супакоіць.

— Адыдзіце! — закрычаў Хагрыд. — Дайце зірну!

— З ёй нешта здарылася! — усхліпваючы, паведаміла Ліана. — Не ведаю што…

Хагрыд секунду глядзеў на Кэці, затым, ні кажучы ні слова, згроб яе ў бярэмя і панёсся да замка. Праз імгненне крыкі Кэці замерлі ўдалечыні; засталося толькі выццё ветра.

Герміёна кінулася да сяброўкі Кэці, якая плакала, і абняла яе за плечы.

— Цябе клічуць Ліана, так?

Дзяўчынка кіўнула.

— Гэта здарылася раптам, або..?

— Калі разарваўся скрутак, — Ліана зноў усхліпнула і паказала на скрутак у змоклай карычневай паперы, які ляжаў на зямлі. З надарванага пакавання працякала зяленаватае святло. Рон нагнуўся і працягнуў руку, але Гары перахапіў яго запясце і адцягнуў назад.

— Не чапай!

Гары прысеў. У скрутку віднеліся вельмі прыгожыя апалавыя каралі.

— Я іх ужо бачыў, — сказаў Гары, гледзячы на ўпрыгожванне. — Даўным-даўно, у вітрыне “Борджына і Баркса”. На цэнніку было сказана, што яно праклятае. Кэці, мабыць, да яго дакранулася. — Ён падняў вочы на Ліану. Тая задрыжала дробнай дрыготкай. — Як яно да яе патрапіла?

— Пра гэта мы і спрачаліся! Яна прынесла яго з туалета ў “Трох мётлах”, сказала, што гэта неспадзеўка для кагосьці ў Хогвартсу, якую трэба перадаць. Але яна была такая дзіўная… Жах, жах, яна напэўна патрапіла пад заклён Імперыўс, а я нават не зразумела!

Ліана зарыдала з новай сілай. Герміёна спагадліва паляпвала яе па плячу.

— Ліана, а яна не казала, хто ёй яго перадаў?

— Не… адмовілася… тады я сказала, што яна дурніца і што ў школу яго браць нельга, а яна не жадала слухаць і… я паспрабавала яго адабраць… і… і… — Ліана у адчаі застагнала.

— Давайце лепш вернемся ў школу, — сказала Герміёна, працягваючы абдымаць Ліану, — і пазнаем, як яна. Пайшлі…

Гары, пасля секунднага вагання, сцягнуў з шыі шалік і, не звяртаючы ўвагі на спалоханы выкрык Рона, акуратна загарнуў каралі і падняў іх з зямлі.

— Трэба паказаць мадам Помфры, — растлумачыў ён.

Пакуль яны з Ронам услед за Герміёнай і Ліанай ішлі да замку, Гары напружана думаў, а ледзь ступіўшы на тэрыторыю школы, загаварыў, не ў сілах трымаць пры сабе свае думкі:

— Малфой ведае пра гэтыя каралі. Чатыры гады назад яны ўжо былі ў вітрыне “Борджына і Баркса”, я бачыў, як Малфой іх разглядае, калі хаваўся ад іх з таткай. Вось што ён купляў, калі мы з аім сачылі! Ён успомніў пра іх і вырашыў купіць!

— Я… не ведаю, Гары, — з сумневам адклікнуўся Рон. — У “Борджына і Баркса” бывае куча людзей… і потым, няўжо гэтая дзяўчынка не сказала, што Кэці прынесла яго з туалета?

— Яна сказала, што Кэці вярнулася з ім з туалета, але яно не абавязкова адтуль…