— Што за дзёрзкасць! — прагучаў негучны голас аднаго з партрэтаў, і Фінеас Найджалус Блэк, прапрадзядуля Сірыўса, падняў галаву, якую раней апусціў на рукі, прыкідваючыся спячым. — Калі я быў дырэктарам Хогвартса, вучням не дазвалялася ставіць пад сумненне ўчынкі кіраўніцтва.
— Так, дзякую, Фінеас, — спыніў яго Дамблдор. — Гары, прафесар Снэйп ведае пра Цёмныя мастацтвы нашмат больш, чым мадам Помфры. Ва ўсякім выпадку, мне кожную гадзіну прысылаюць з бальніцы справаздачу аб стане Кэці, і ёсць надзея, што з цягам часу яна цалкам паправіцца.
— А дзе вы былі ў гэтыя выхадныя, сэр? — спытаў Гары, задушыўшы настойлівае адчуванне, што ён выпрабоўвае лёс, — адчуванне, якое, відаць, падзяляў і Фінеас Найджалус, мяркуючы па таму, што ён ціхенька зашыпеў праз зубы.
— Я палічыў бы за лепшае пакуль не гаворыць аб гэтым, — сказаў Дамблдор. — Але ў свой час я табе раскажу.
— Раскажаце? — у здзіўленні паўтарыў Гары.
— Мяркую, што так, — адказаў Дамблдор, дастаў з-за пазухі чарговы флакон з серабрыстымі ўспамінамі і адкаркаваў яго рухам чарадзейнай палачкі.
— Сэр, — нерашуча пачаў Гары, — я ў Хогсміду сустрэў Мундунгуса…
— Так, я ўжо ведаю, што Мундунгус вельмі непачціва абышоўся з тваёй спадчынай, — сказаў Дамблдор, нахмурыўшыся. — Пасля вашай размовы каля ўвахода у “Тры мятлы” ён залёг на дно; падазраю, ён баіцца сустрэцца са мной. Ва ўсякім выпадку, можаш быць перакананы, што яму больш не ўдасца цягаць рэчы Сірыўса.
— Гэты шалудзівы паўкроўка параскрадваў спадчыну Блэкаў? — раз’юшыўся Фінеас Найджалус і імкліва ступіў за раму — несумненна, накіраваўся наведаць другі свой партрэт у доме нумар дванаццаць на Плошчы Грыма.
— Прафесар, — загаварыў Гары пасля кароткай паўзы, — прафесар МакГонагал расказвала вам, што я ёй гаварыў пасля няшчаснага выпадку з Кэці? Наконт Драка Малфоя?
— Так, яна распавяла мне пра твае падазроны, — адказаў Дамблдор.
— А вы…
— Я прыму меры для дасканалага расследавання ў сувязі з усімі, хто мог мець дачыненне да здарэння з Кэці, — сказаў Дамблдор. — Аднак зараз, Гары, мы павінны надаць увагі ўроку.
Гары адчуў сябе абражаным. Калі гэтыя ўрокі такія ўжо важныя, чаму паміж першым і другім заняткам такі вялікі прамежак?Але ён не пачаў больш гаварыць аб Малфое і моўчкі глядзеў, як Дамблдор вылівае чарговы Ўспамін у Вір памяці і асцярожна пазыбвае шырокую каменную чашу, прытрымліваючы яе доўгімі пальцамі.
— Ты, канешне, памятаеш, што ў мінулы раз мы перапынілі аповесць пра мінулае лорда Валан дэ Морта ў той момант, калі прыгожы магл Том Рэддл пакінуў сваю чараўніцу-жонку Мяропу і вярнуўся ў фамільную сядзібу ў Літл-Хэнглтоне. Мяропа засталася ў Лондане адна. Яна чакала дзіця, якому наканавана было пазней зрабіцца лордам Валан дэ Мортам.
— Адкуль вы ведаеце, што яна была ў Лондане, сэр?
— Дзякуючы сведчанням нейкага Карактака Бэрка, — адказаў Дамблдор. —Па дзіўнаму сцёку абставін, ён стаў адным з заснавальнікаў таго самага магазіна, дзе былі праданы каралі, аб якіх мы толькі што размаўлялі.
Гары і раней прыпадала бачыць, як Дамблдор пазыбвае Вір памяці, быццам золаташукальнік на прамыўцы залатога пяску. Над серабрыстым водаваротам у каменнай чашы ўзняўся, круцячыся, лядачы дзядок, сам серабрысты, быццам прывід, але нашмат гусцейшы. Пасма валасоў, якая падала на лоб, амаль зусім закрывала вочы.
— Так, мы набылі яго пры незвычайных абставінах. Яго прынесла маладзенькая чарадзейка незадоўга да Каляд. Ах, як даўно гэта было…Яна сказала, што ёй вельмі патрэбны грошы, ды гэта і так было відаць. Уся ў лахманах, і ўжо вельмі…Словам, яна чакала дзіця. Сказала, што медальён калісьці належыў Слізерыну. Ну, такое нам увесь час даводзіцца выслухваць. ”Ах, гэтая рэч належыла Мерліну, гэта быў яго любы чайнічак”…Але я агледзеў медальён, на ім на самай справе быў знак Слізерына, і некалькі простых заклёнаў дазволілі мне хутка пераканацца ў яго сапраўднасці. Безумоўна, рэч была практычна неацэнная. Дзяўчына, як бачым, не ўяўляла сабе, колькі гэта можа каштаваць. Аддала за дзесяць галеёнаў, ды яшчэ была вельмі рада. Наша лепшая здзелка!
Дамблдор рэзка страсянуў чашу, і Карактак Баркс зноў кануў у серабрысты водаварот успамінаў.
— Ён даў ёй усяго дзесяць галеёнаў? — з абурэннем спытаў Гары.
— Карактак Бэрк ніколі не адрозніваўся шчодрасцю, — сказаў Дамблдор. — Такім чынам, мы ведаем, што перад самым нараджэннем дзіцяці Мяропа была ў Лондане адна і, адчайна адчуваючы патрэбу ў грошах, прадала адзіную каштоўную рэч, якая ёй належыла, — медальён, адну з двух сямейных рэліквій, якімі так даражыў яе бацька Нарвола.