Выбрать главу

Сёстры рушылі ўслед яго прыкладу. Снэйп прапанаваў яшчэ віна.

Прымаючы куфель, Нарцыса хутка загаварыла:

— Сэверус, прабач, што мы без запрашэння, але я павінна была цябе ўбачыць. Ты адзін можаш мне дапамагчы…

Снэйп жэстам спыніў яе і яшчэ раз ткнуў палачкай у бок патаемных дзвярэй. Там нешта грухатнула, піснула, і стала чуваць, як Хвост уцякае ўверх па лесвіцы.

— Мае выбачэнні, — сказаў Снэйп. — Ён апошні час заахвоціўся падслухоўваць, ужо не ведаю, навошта… так пра што ты, Нарцыса?

Тая сутаргава ўздыхнула і пачала зноў:

— Сэверус, я ведаю, што не павінна была прыходзіць, мне загадалі нічога не распавядаць, але…

— Вось і трымай язык за зубамі! — раўнула Белатрыса. — Асабліва тут!

— “Асабліва тут”? — сарданічна паўтарыў Снэйп. — Як загадаеце гэта разумець, Белатрыса?

— Так, што я вам не давяраю, Снэйп, пра што вы выдатна ведаеце!

Нарцыса дзіўна, без слёз, усхліпнула і закрыла твар рукамі. Снэйп паставіў фужэр на столік, сеў, паклаў рукі на падлакотнікі крэсла і з усмешкай утаропіўся ў гнеўны твар Белатрысы.

— Нарцыса, думаю, у пазбяганне наступных пярэчанняў мы павінны выслухаць Белатрысу, ёй, відавочна, не цярпіцца нешта сказаць. Гаварыце жа, Белатрыса, — прапанаваў Снэйп. — Чаму вы мне не давяраеце?

— У мяне ёсць сотня прычын! — гучна выклікнула тая, выйшла з-за канапы і з грукатам паставіла куфель на столік. — Не ведаю, з чаго і пачаць! Растлумачыце, дзе вы былі пасля падзення цёмнага Лорда? Чаму не спрабавалі знайсці яго, калі ён знік? Чым займаліся ўсе гэтыя гады, пакуль жылі ў Дамблдора за пазухай? Чаму перашкодзілі нашаму спадару займець філасофскі камень? Чаму не вярнуліся адразу пасля адраджэння Цёмнага Лорда? Дзе былі некалькі тыдняў назад, калі мы спрабавалі адваяваць прадказанне? І чаму, Снэйп, дагэтуль жывы Гары Потэр, які вось ужо пяць гадоў знаходзіцца ў поўнай вашай уладзе?

Яна спынілася перавесці дух. Яе грудзі хутка ўздымаліся і апускаліся, шчокі палалі. Нарцыса сядзела нерухома, не здымаючы далоняў ад твару.

Снэйп усміхнуўся.

— Перш чым адказаць…. так-так, Белатрыса, я адкажу! Можаце перадаць мае словы ўсім аматарам шаптацца за чужой спіной, а заадно пераказаць брудныя выдумкі аб маёй здрадзе Цёмнаму Лорду! Толькі я ў сваю чаргу таксама задам пытанне. Вы і праўда лічыце, што Цёмны Лорд не здагадаўся спытаць мяне пра тое ж? І што мы размаўлялі бы з вамі, калі яго не задаволілі мае адказы?

Белатрыса змяшалася.

— Я ведаю, ён верыць, але…

— Думаеце, што ён памыляецца? Што я нейкім чынам яго абдурыў? Абвёў вакол пальца Цёмнага Лорда, найвялікшага з чараўнікоў, неперасягненнага легіліментара?

Белатрыса маўчала. На яе твару ўпершыню адбілася збянтэжанасць. Але Снэйп не стаў развіваць гэтую тэму. Ён зноў узяў куфель, зрабіў глыток і працягнуў:

— Вас цікавіць, дзе я быў пасля падзення Цёмнага Лорда? Там, куды ён мяне паставіў — у “Хогвартсу”, школе вядзьмарства і чараўніцтва. Спадар загадаў мне шпіёніць за Альбусам Дамблдорам. Лічу, вы ў курсе, што я прыняў пасаду па распараджэнні Цёмнага Лорда?

Белатрыса ледзь прыкметна кіўула і адкрыла рот, збіраючыся нешта сказаць, але Снэйп апярэдзіў яе:

— Вам жадаецца ведаць, чаму я не спрабаваў яго адшукаць? Таму жа, чаму гэтага не рабілі Эйверы, Гнуслі, Карроўз, Уолк, Люцыўс, — Снэйп кіўну у бок Нарцысы. — І шматлікія іншыя. Я лічыў яго мёртвым. Ніколькі не ганаруся сваёй памылкай, але так ужо яно было… калі бы спадар не прабачыў тых, хто тады страціў веру, у яго бы зараз засталося вельмі мала прыхільнікаў.

— У яго заўсёды была я! — горача выклікула Белатрыса. — Я, якая столькі гадоў правяла дзеля яго ў Азкабане!

— Беспрэцэдэнтная гераічнасць, — нудна адклікнуўся Снэйп. — Праўда, толку ад вас у турме было мала, але жэст безумоўна прыгожы…

— Жэст! — завішчала Белатрыса у нейкай вар’яцкай лютасці. — Мяне раздзіралі дзяментары, а ён сядзеў у “Хогвартсу”, як ручны звярок Дамблдора, і ў вус не дуў!

— Не зусім, — спакойна запярэчыў Снэйп. — Ён не згаджаўся зрабіць мяне выкладчыкам абароны ад цёмных мастацтваў…. спакусіць на старыя фокусы.

— Вось вы чым, значыць, ахвяравалі дзеля Цёмнага Лорда — любімым прадметам? — здзекліва запыталася Белатрыса. — Што жа вы там тырчалі гэтулькі часу? Шпіёнілі за Дамблдорам па заданні спадара, якога лічылі нябожчыкам?

— Не, — сказаў Снэйп. — Урэшце, Цёмны Лорд быў вельмі рады, што я не пакінуў пост: я змог падаць яму звесткі пра Дамблдора за цэлых шаснаццаць гадоў, што несумнеўна было больш каштоўным падарункам ад вяртання, чым бясконцыя ўспаміны аб жахах Азкабана…