— Гары, мой хлопчык! — загрымеў Слагхорн, калі Гары і Луна праціснуліся ўнутр. — Захадзі, захадзі, мне са столькімі трэба цябе пазнаёміць!
Слагхорн быў у смокінгу і аксамітным капелюшу з пэндзлікамі. Ён учапіўся ў Гары так, быццам жадаў апарыраваць разам з ім, і дзелавіта павёў у натоўп госцяў; Гары схапіў Луну за руку і пацягнуў за сабой.Элдрэд Уорпл, мой былы вучань, аўтар кнігі “Кроўныя браты: маё жыццё з вампірамі” — і яго, вядома, яго сябар Сангвіні.
Уорпл, маленькі чалавечак у акулярах, энергічна патрос руку Гары; высокі Сангвіні, змардаваны, з цёмнымі кругамі пад вачамі, ледзь прыкметна кіўнуў. У яго быў нудны выгляд. Непадалёк памкнулася зграйка дзяўчынак; яны з прагнай цікаўнасцю глядзелі на вампіра.
— Гары Потэр! Я проста ў захапленні! — выклікнуў Уорпл, блізарука ўзраючыся ў твар Гары. — Я літаральна на днях пытаў прафесара Слагхорна: “Дзе ж біяграфія Гары Потэра, якую мы так даўно чакаем?”
— Э-м-м.. — здзівіўся Гары. — Чакаеце?
— Дзіўны сціплы чалавек, як і распавядаў Гарацый! — захапіўся Уорпл. — Але калі сур’ёзна, — ён нечакана загаварыў дзелавым тонам, — я бы з радасцю напісаў яе сам! Людзі жадаюць пазнаць пра цябе пабольш, дарагі хлопчык, жадаюць! Калі ты падарыш мне пару-тройку інтэрв’ю, скажам, па пяць-шэсць пытанняў, мы можам скончыць кнігу праз некалькі месяцаў! І запэўніваю, з самымі мінімальнымі высілкамі з твайго боку — спытай хоць Сангвіні, ці так ужо гэта… Сангвіні, стаяць! — раптам люта крыкнуў Уорпл, заўважыўшы, што вампір, прагна гледзячы на дзяўчынак, паволі перамяшчаецца да іх. — З’ясі пірожнае, — Уорпл схапіў ласунак з падноса эльфа, які праходзіў міма, і саўгануў Сангвіні, пасля чаго зноў звярнуўся да Гары.
— Мой дарагі хлопчык, ты не ўяўляеш, колькі грошаў прынясе кніга.
— Мне гэта зусім не цікава, — цвёрда заявіў Гары. — Дарэчы, выбачце, я заўважыў адну знаёмую…
Ён, пацягнуўшы за сабой Луну, нырнуў у натоўп; там, паміж двума “Чортавымі сястрычкамі”, сапраўды мільганула і знікла доўгая каштанавая грыва.
— Герміёна! Герміёна!
— Гары! Вось ты дзе, хвала нябёсам! Прывітанне. Луна!
— Што з табой? — спытаў Гары. Герміёна была настолькі растрапаная, нібы толькі што выблыталася з Сеткі Д’ябла.
— Ой, ледзь вырвалася ад.. у сэнсе, пакінула Кормака, — Герміёна у адказ на неразумеючы погляд Гары, растлумачыла: — Пад амелай.
— Так табе і трэба, не трэба было з ім ісці, — сварліва буркнуў ён.
— Мне жадалася мацней раззлаваць Рона, — абыякава сказала Герміёна. — Я сумнявалася паміж Кормакам і Захарыі Смітам, але вырашыла, што ў цэлым…
— Ты сумнявалася наконт Сміта? — з агідай скрывіўся Гары.
— Так, і цяпер шкадую, што не абрала яго. У параўнанні з МакЛагенам нават Гроўп — джэнтльмен. Ідзіце сюды, так мы адразу яго ўбачым, ён такі высокі…
Яны прыхапілі па кубку з мёдам, і перабраліся да процілеглай сцяны, занадта позна заўважыўшы, што там стаіць прафесар Трэлані, зусім адна.
— Дабрыдзень, — ветліва прывіталася Луна.
— Добры вечар, дарагая, — сказала прафесар Трэлані, з працай факусуючы погляд на Луне. Гары зноў улавіў пах кулінарнага хераса. — Апошні час я нешта не бачу цябе ў класу…
— У мяне сёлета Фірэнц, — растлумачыла Луна.
— Ах, ну вядома, — з’едліва кінула прафесар Трэлані і хмельна прышчоўкнула языком. — Кляча, як я яго заву. Здавалася бы, цяпер, калі я вярнулася, праыесар Дамблдор мог бы пазбавіцца ад дурнога каня, праўда? Але не… мы выкладаем разам… пакладучы руку на сэрца, гэтая абраза, сучасная абраза. Вы ведаеце, што…
Прафесар Трэлані была так п’яна, што не пазнавала Гары. Той, пад лютыя нападкі на Фірэнца. Прыціснуўся да Герміёны і шапнуў:
— Давай нешта растлумачым. Ты збіраешся распавесці Рону пра абдорачныя выпабаванні?
Герміёна падняла бровы.
— Ты і праўда лічыш, што я здольна пасці так нізка?
Гары пільна на яе паглядзеў.
— Калі ты магла запрасіць МакЛагена…
— Гэта зусім іншае, — з вартасцю заявіла Герміёна. — Я не буду казаць Рону пра тое, што адбылося, або не адбылося, на адборачных выпрабаваннях Ахоўнікаў.
— Правільна, — горача ўхваліў Гары. — А то ён зноў расклеіцца, і мы прайграем наступны матч…
— Квідыш! — незадаволена выклікнула Герміёна. — Больш вас нічога не хвалюе? Пра мяне Кормак не спытаў абсалютна нічога, затое я слухала пра “Сто лепшых мячоў Кормака МакГалена” нон-стоп… о не, вось ён ідзе!